Заместа водгуку на інтэрв’ю А. Вярцінскага

Аднак, збіраецца пошта чытачоў парталу. Створана адпаведная рубрыка.

Інтерв’ю А. Вярцінскага не пакінула раўнадушнымі М. Грынкевіча і ўжо вядомага А. Лесагорскага. Прапануюцца вашай ўвазе іх думкі.

Шаноўны спадар Алекс!

Хачу падзяліцца адным уражаннем.

У «Нар. волі» прачытаў нядаўна інтерв’ю нейкай журналісткі з А. Вярцінскім. Не перастаю здзіўляцца: ён лічыць сябе дэмакратам, а кідаецца на ўсіх, хто думае інакш. Бач, адкалоліся ад ягоных «пенклубаўцаў», то яны ўжо «закладнікі пэўнай грамадска-палітычнай сітуацыі. І не вытрымалі адзін з жыццёвых іспытаў на годнасць — чалавечую, нацыянальную і грамадзянскую». Не мушу гарлапаніть, як у той вясковай сварцы: «Сам такі!». Але ж нагадаць, злепленаму газэтай «генію», мушу – кожны чалавек мае ўластны выбар. А ў гэтых стасунках – ці быць з народам поруч, ці прэтэндаваць на народнасць, гледзячы на ўсё пыхліва, раздражнена, збоку. Апусціцеся на зямлю, спадар, схадзіце ў народ, паслухайце жыццё, мо, яно падкажа нешта пакуль што вашай безнадзейна састарэлай «філасофіі».

Міхась Грынкевіч, прыхільнік беларускасці.

Заместа водгуку на інтэрв’ю А. Вярцінскага у «НВ» за 18.11.2011г.

Вось вучыць спадар Вярцінскі

Самога кіроўцу Дзяржавы –

Калі няма файных кніжак,

То не на тых паставілі.


Ахвохці, спадар паэце!

Няўжо на сябе намякаеце?!

Як Грышка казаў: «Дубавецце»,

Што самі ў набытках маеце?


Трызніў бы, дзед, рахмана,

Як браў цыцадэлі даўнія.

Колькі тых рыфмаванак? –

І то даўно напісаныя…

Андрусь Лесагорскі.

Комментарии запрещены.