Наша ajsa — талантливая поэтесса

Когда Светлана Куль-Сельверстова буквально ворвалась к нам на портал под ником ajsa, и затем стала мне намекать на свои регалии и стращать звонками «кому следует», я в сердцах, подумал грешным делом, что какая-то старая карга)) (по манере общения) от нечего делать решила позабавиться. Тем более, она указывала на свою высокую квалификацию в поэзии, хотя сама утверждала, что не профессионал. Позже я многое узнал о ней из интернета и, чего греха таить, от знакомых.

Сегодня я нашел интересную статью. Оказалось, Светлана внешне вполне милая женщина. Мало того, она пишет стихи. Я попрошу ее прислать нам несколько стихотворений для публикации на портале. Интересно будет ознакомиться с ними по многим причинам. Статью привожу полностью:

У аўдыторыі факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Я. Купалы гучалі не лекцыі, а… вершы

У аўдыторыі факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы гучалі не лекцыі, а… вершы. Як таленавітая паэтка раскрылася для студэнтаў і выкладчыкаў прафесар кафедры археалогіі і этналогіі, доктар гістарычных навук Святлана Куль-Сяльверстава.

Творчая сустрэча паставіла не кропку, а клічнік ў святкаванні дзесяцігоддзя кафедры. Вельмі шмат уражанняў, прапаноў і ідэй нарадзілася за паэтычную гадзіну. Захапілі вершы, прысвечаныя сябрам і калегам, на гістарычныя тэмы, пра Гародню, каханне… Асаблівы настрой стварала гітарная музыка ў выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў, саліста абласной філармоніі, выкладчыка ўніверсітэта і музычнага каледжа Уладзіміра Захарава, пад якую ліліся паэтычныя радкі.

– Трэба арганізаваць на факультэце літаратурны гурток, – звярнуліся з прапановай да Святланы Яўгеньеўны студэнты.

– Канешне, – адрэагавала лёгкая на пад’ём выкладчыца. – Я знаю шмат студэнтаў, якія пішуць вершы.

– А калі пачалі пісаць вы? – цікаўлюся.

– У трэцім класе. Гэта былі тры слупкі зялёным алоўкам на кавалку паперы, запісаныя, седзячы на падаконніку, – жартуючы, ўспамінае.

– Не было ідэі звязаць жыццё з літаратурай?

– Нейкі час думала наконт факультэта журналістыкі. Але ў пятым класе прачытала кнігу Зянона Касідоўскага «Калі сонца было богам» і зразумела, што буду гісторыкам.

– Нядаўна пад вашай рэдакцыяй выйшла кніга «Аўгустоўскі канал і яго наваколле».

– Гэта зборнік, у які ўвайшло каля сарака дакументаў. Яны красамоўна расказваюць пра гісторыю Аўгустоўскага канала. Многія з іх раней мелі грыф «Сакрэтна». Дакументы падаюцца на мове арыгінала, без літаратурных і другіх правак. Дапаўняюць зборнік ілюстрацыі некаторых дакументаў таго часу, карты і чарцяжы. Выданне будзе карысным для вучоных, студэнтаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй і культурай прынёманскага краю.

– Як сумяшчаеце заняткі навукай і паэзіяй?

– Вершаскладанне не займае ў мяне шмат часу. Саджуся за камп’ютар, кладу рукі на клавіятуру і… Напрыклад, свой апошні верш напісала за дзве гадзіны. Галоўнае, ведаць, што хочаш данесці.

– Для некаторых вы сёння адкрылі Амерыку, што пішаце…

– Здаецца, не. Падчас студэнцкай этнаграфічнай практыкі я часта чытала свае вершы каля вогнішча, на вечарынах, крыху друкавалася ва ўніверсітэцкай газеце…

– Для мяне гэта стала адкрыццём, – парыруе аспірант Святланы Яўгеньеўны Аляксей.

– У маім багажы больш за чатыры сотні вершаў.

– На зборнік хапае з лішкам, – намякаю.

– Канешне, хачу выдаць зборнік. Але гэта не танная справа. Мінскае выдавецтва запрасіла 2,5 тысячы долараў.

– Вы, напэўна, са студэнтамі адносіны будуеце па-сучаснаму?

– Для студэнтаў я старэйшы сябра і настаўнік. Інакш немагчыма. Таму што выкладаю такія дысцыпліны, дзе трэба працаваць ў тандэме са студэнтамі. Ды і сумеснае пражыванне ў час практык, у полі, калі ежа з аднаго катла, збліжае. У Беластоцкай політэхнічнай акадэміі я выкладаю гісторыю сусветнага мастацтва. Там мае студэнты на занятках, напрыклад, танцуюць рэгі, іграюць на гітары, дэманструюць асаблівасці культуры футбольных фанатаў…

– Гісторыя, паэзія… – прадоўжыце шэраг.

– Крыху малюю, трохі іграю на гітары і фартэпіяна, спяваю.

Даведка

Святлана Куль-Сяльверстава – прафесар кафедры археалогіі і этналогіі ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар гістарычных навук.

Нарадзілася ў Гродна. Тут жа скончыла СШ №18, гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 1989 годзе абараніла кандыдацкую, у 2000-м – доктарскую дысертацыю.

З 1988 года працуе на гістарычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы. Сапраўдны член Акадэміі ваенных навук РФ, міжнародны эксперт па турызму. Мае каля сотні навуковых і навукова-папулярных прац.

Жанна БАЙГОТ (Гродзенская праўда, 28.3.2012)

Наша ajsa — талантливая поэтесса: 2 комментария

  1. Будет очень интересно ознакомиться с поэзией человека, столь преуспевшего в науке.