Кароткі спіс прэміі Дэбют-2017

Журы прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча назвала сёлетні шорт-ліст. У яго ўвайшлі наступныя кнігі і аўтары:ПАЭЗІЯ
Аляксей Арцёмаў. Скрозь кіламетры. –

Мінск: Кнігазбор

Міхал Бараноўскі. VOLUMEN 1. –

Мінск: Кнігазбор

Ганна Комар. Страх вышыні. –

Мінск: КнігазборПРОЗА


Андрэй Дзічэнка. Сонечны чалавек. –

Мінск: ІП А.М. Янушкевіч

Андрусь Горват. Радзіва “Прудок”. Дзённік. –

Мінск: Медысонт


Уладзімір Садоўскі. 1813. –

Мінск: ІП А.М. ЯнушкевічПЕРАКЛАД
Адэля Дубавец (пер. з польскай): Вітальд Шаблоўскі. Танец мядзведзяў. –

Пяршак, электроннае выданне

Надзея Кім (пер. з англійскай): Клайв Стэйплз Льюіс. Хронікі Нарніі: пляменнік чараўніка. –

Мінск: Пазітыў-цэнтр

Сюзанна Паўкштэла (пер. з літоўскай): Альвідас Шляпікас. Бог дажджу. –

Вільня: Логвінаў


Сёлета ў журы прэміі ўвайшлі: Павал Бераговіч, Анатоль Івашчанка, Віктар Казько, Наста Кудасава, Таццяна Нядбай, Міхась Скобла, Ціхан Чарнякевіч.
Пераможцы прэміі ў кожнай з намінацыяў атрымаюць чэк ад Фонду “Вяртанне” на суму, эквівалентную 2000$ паводле курсу Нацыянальнага банка РБ. Таксама журы можа прыняць рашэнне пра ўручэнне заахвочвальных прызоў.
Прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча была заснаваная ў 2010 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, Дабрачынным фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Сярод папярэдніх пераможцаў прэміі – Віталь Рыжкоў, Наталка Харытанюк, Антон Францішак Брыль, Віктар Марціновіч, Андрэй Адамовіч, Юлія Шарова, Ганна Янкута, Уладзь Лянкевіч, Кацярына Оаро, Кацярына Маціеўская, Аляксей Палачанскі, Таццяна Нядбай, Анатоль Івашчанка, Святлана Рогач і інш.