"Ибо в том, что я пишу и создаю сегодня и буду сотворять завтра, вижу незримую поддержку и улыбку моего страстного, непутевого, горячего в поступках и желаниях, страстях и бедах человеческих, моего незабвенного отца. Может, таким образом облегчу перед ним свою вину, и маленькая девочка с непослушными косами, заплетенными его добрыми руками, перестанет молчаливо заглядывать мне в самую душу".

Ирина ШАТЫРЁНОК, "Старый двор".
Вы тут: Главная»Рубрики»Журналы»"Маладосць"»

Журнал "Маладосць" №08-2015

25/08/2015 в 13:08 Тамара Сорочинская анонсы

На вокладцы 8-га нумара “Маладосці” – вытанчаны твар маладой Алаізы Пашкевіч, Цёткі. Яна нездарма трапіла сюды, бо нарадзілася на тэрыторыі сучаснай Шчучыншчыны, якая сёлета прымае Дзень беларускага пісьменства. Падрыхтоўка да свята – адна з асноўных тэм нумара.

 

Арцём Кавалеўскі лаканічна аналізуе дзейнасць небезвядомага “Бум-Бам-Літ-у” ў сувязі дваццацігоддзем яго “гульні без правілаў”, супрацоўнікі “Цэнтра славянскіх моў і культур” распавядаюць пра тое, дзе можна весела і хутка навучыць дзяцей (і дарослых таксама) беларускай мове, Ірына Шаўлякова разважае пра станаўленне новага тыпу літаратурнай творчасці ў найноўшай культурнай прасторы, а мовазнаўца Васіль Шур аналізуе “анамастыкон Мазыра ў часе і прасторы”.

 

Паэзія 8-га нумара – гэта вершы Марыі Чарняўскай пра першы снег ды простыя цуды, Валерыя Пазнякевіча пра неба Айчыны і студэнтаў на бульбе, Адама Шостака пра алоўкі ды карабельчык, Кацярыны Шчаснай пра лета ды Клайпеду. Проза – замалёўкі Анастасіі Міхлюк, апавяданне Антона Янкоўскага “Гарбата і яблык”, “Драпінкі” Паліны Лук’яновіч,  а таксама, абяцаныя на вокладцы, новыя аповесці таямнічай і таленавітай Югасі Каляды.

 

Новаўвядзенне “Маладосці” – рубрыка “З Богам”, якая адгэтуль будзе завяршаць кожны нумар часопіса. У 8-м нумары чытайце апавяданне-рэпартаж Андрэя Сідарэйкі, якое закранае духоўныя тэмы, а таксама востры і актуальны артыкул “Няма дзяцей”на тэму бясплоднасці іераманха Агапія, супрацоўніка Духоўна-асветніцкага цэнтра пры Жыровіцкім манастыры.

 

На вокладцы 8-га нумара “Маладосці” – вытанчаны твар маладой Алаізы Пашкевіч, Цёткі.

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.