Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»"Маладосць"»

У новым нумары часопіса "Маладосць"

25/05/2013 в 16:05 Святлана Дзянісава анонсы

— новыя думкі пра кіно і вайну, белтэатр і белмову, вакацыі і адукацыю.

 

Чым прафесар БДУ не такі, як Індыяна Джонс? Чаму беларускасць — не лінгвістычная з'ява? Да якога часу дакладна наша драматургія будзе ўспрымацца як "калгасная"? Што помняць пра вайну народжаныя пасля яе? І чаму вышэйшая адукацыя не дае чалавеку высакароднасці?

 

Цікава?

 

А з прозы тут — свежыя навелы Уладзіміра Сцяпана, душашчыпальная аповесць Тацяны Дземідовіч "Не плач, Лізанька" і драма Ягора Конева пра забойцу з роду Дастаеўскіх. А, ну і вершы таксама. Новая падборка ад Алеся Емяльянава — проста ўлётная!

 

ноч зазірнуўшы ў твае вочы

ад святла іх аслепла і звар'яцела

і я нібы невідушчы шрыфт Брайля

разбіраю на выгінах твайго цела

 

Каб такое чытаць, ды штодня, трэба чытаць "Маладосць"!

 

Падпісчыкам на другое паўгоддзе — падарунак!

 

Сайт часопіса — www.maladost.lim.by. Там таксама нічога сабе, сімпатычненька.

 

часопіс "маладосць"

 

 

 

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.