Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Рубрики»Общество»

Дапамажыце Таварыству беларускай мовы

13/07/2017 в 22:07 Алесь Новікаў беларуская мова

 

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны» вымушана зноў звярнуцца да сябраў арганізацыі і прыхільнікаў роднай мовы.

 

 

ТБМ просіць падтрымаць арганізацыю ахвяраваннямі ў сувязі з павелічэннем з красавіка гэтага года арэнднай платы за мінскі офіс і неабходнасцю фінансавай падтрымкі газеты «Наша слова», частка накладу якой распаўсюджваецца бясплатна.

 

“Мы ладзім курсы мовы «ПраМова», робім пераклад заканадаўства на беларускую мову, праводзім штогадовую Агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску, выставы і прэзентацыі, курсы па беларускай мове і гісторыі Беларусі для школьнікаў, лекцыі пра гісторыю Беларусі, а таксама курсы замежных моў праз беларускую, - распавялі ў таварыстве. - ТБМ регулярна звяртаецца да ўлад і дамагаецца назваў вуліц у гонар беларускіх дзеячаў, ладзіць кампанію па стварэнні Нацыянальнага ўніверсітэта з беларускай мовай навучання і многае іншае. Таксама рыхтуемся да з’езда, які пройдзе 29 кастрычніка, дзе будзе абрана новае кіраўніцтва і складзены план дзейнасці на наступныя гады. На правядзенне з’езда таксама патрэбны немалыя грошы”.

 

Пералічыць унёскі і ахвяраванні можна праз сістэму разліку «Расчет» (АРІП) і іРау (інструкцыя на сайце tbm-mova.by).

 

Таксама грашовыя сродкі можна прыносіць у офіс ТБМ: Мінск, вул.Румянцава, 13 штодня (акрамя суботы і нядзелі) з 15.00 да 19.00, альбо пералічыць на рахунак ТБМ - УНП ГА «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» 100129705, р/р BY84BLBB30150100129705001001 у Аддзяленні №539 па Мінску і Мінскай вобласці ААТ «Белінвестбанк», код банка BLBBBY2X.

Оставить комментарий (1)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.