Вера Федоровна спустилась на этаж ниже... и вдруг увидела: …солдаты в голубых беретах несли что-то тяжелое.«Десантники, как мой Коля, – подумала она, и тут страшная догадка, словно молния, ослепила ее. – Так это же гроб, цинковый гроб! Нет, нет, это не ко мне… Это к кому-то другому!!!».В этот момент офицер ступил на лестничную площадку и увидел Веру Федоровну. Некоторое время он печально смотрел на нее и, ничего не говоря, снял фуражку.

Николай ЧЕРГИНЕЦ, "Сыновья".
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

«Мутныя шыбы асенняй імгой запацелі…»

06/07/2017 в 11:07 Алесь Новікаў обзоры , поэты

 

Нечакана для сябе адкрыў свет выдатнай паэзіі Глеба Ганчарова. Прычым, не знайшоў, што ён з’яўляецца сябрам нейкага пісьменьніцкага саюзу.

 

Падобнага даўно не чытаў. У Саюзе пісьменнікаў Беларусі такая паэзія не сустракаецца цяпер.

 

Выклікае захапленне беларуская мова, паколькі пісаць на ёй Г.Ганчароў пачаў толькі з 2015 года.

 

Публікую два яго вершы. «Маналог самотнай шлюхі» з'яўляецца паўнавартасным мастацкім творам.

 

З астатнімі вершамі можна пазнаёміцца на сайце vershy.ru.

 

Глеб Ганчароў друкаваўся ў часопісе «Маладосць» (проза).

 

Алесь Новікаў


 

 

 

 

 

 

Г л е б   Г а н ч а р о ў

 

нарадзіўся 23 верасня 1965 года ў Мінску. Скончыў  Беларускі політэхнічны інстытут і Беларускі інстытут правазнаўства. Працаваў інжынерам-оптыкам-канструктарам, гаспадарчым юрыстам. На беларускай мове піша са студзеня 2015 года.

 

 

 

АЎТАБIЯГРАФIЯ

 

Я з яйца без зубоў і без яду

Ў год змяі, нібы чорная ніць,
Выпаўз, як і прызначана гаду,
З мэтай нейкае гадства ўчыніць.

 

Пацякла за хвілінай хвіліна
Па завілістых рэчышчах дзён,
I я ўзрос, што дурная сцябліна,
Стаў на вока і ласку жадзён.

 

Быў багата гадоў я прыкуты
Да ўсялякіх пакут і спакус:
Як павысіць мацунак атруты;
Як навострываць сківіц прыкус.

 

Я даводзіў іклы на тачыле,
З перцам чылі смактаў манпансье,
Бо са шчырасцю джаліць вучылі
Пад сасной педагогі мае.

 

Але сэрца маё неацэнна
Аб паветраных справах баліць:
Мне б у небе лунаць летуценна
I з драконам сялібы паліць!

 

А таму, як прадвесце злагады,
Марнатраўна растуць на хрыбце
Два крылы для паўзучага гада,
Каб дарогу знайсці ў цемнаце.

 

Я пластаўся з разгубленай злосцю
I ў прадбачанні суднага дня
Поўз туды, дзе валяліся косці
Прыкапанага кімсьці каня.

 

Там сярод маслакоў і рабрынак
Я сумесна з калегамі жыў.
Ежма ела штодзённа сябрына
Сябрукоў да выцягвання жыл.

 

Толькі я не суцешыўся ў марах,
Не хацеў быць звычайнай змяёй,
Каб на сконе жыцця ў мемуарах
Мог апець слаўны жэрабя мой.

 

Так бы вечна між дзірак і трэшчын,
Яд запасіўшы, глебу крапіў,
Але, марна ахрышчаны Вешчым,
Князь Алег на мяне наступіў.

 

***

 

Маналог самотнай шлюхі

 

Мутныя шыбы асенняй імгой запацелі.
Выйду на вуліцу і падчаплю на панэлі
Госця, забытага ўсімі ў сваёй сівізне,
Госця, якому ў жыцці яшчэ горш за мяне.

 

Тайна ўзбярэмся ў хрушчоўку на пятым паверсе.
Бог з ім, хай будзе ён нават аматар перверсій!
(Плату наперад рыэлтар за ноч атрымаў,
Каб раніцой кулакамі дзвярэй не ламаў).

 

Рыпнуць пад ботам масніцы рассохлай падлогі.
Здымем абутак. Смярдзяць яго потныя ногі.
Шпарка накрыю на стол, разагрэю рагу,
Пляшку дастану, каб ён пазабыў пра тугу.

 

Посуд памыю, пасцель раскладу бедачыне,
Выключу лямпу і лягу пры любым мужчыне.
Буду кахаць яго, семя пакорна прыму –
Хай ён заплача, і хай палягчэе яму.

 

Буду ўсю ноч абдымаць, разганяючы смуткі.
Ціха на досвітку знікну, бо сон яго чуткі.
Грошы ў кішэні пакіну яму на яду.
Госпадзі, пахаладнела – я сёння пайду!

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.