Ці любяць Зэкава паэты?
Калі я адкрываю новы талент, для мяне гэта невялікае свята. Прыемна адчуваць, што ў нас ёсць усё ж таленавітыя пісьменнікі. Асабліва цешаць майстры
У нашай літаратуры катастрафічна не хапае гумару. І вось я знайшоў пародыі і шаржы Анатоля Зэкава. Яны ўразілі мяне сваёй адточанасцю, стройным рытмам, бездакорнай рыфмай. Парадыст нават паўтарае стыль паэтаў і форму вершаў. Я атрымаў сапраўднае задавальненне ад знаёмства з новай кнігай А.Зэкава. Цяпер гэтага чалавека, несумненна, успрымаю па-новаму.
Асобныя пародыі я замовіў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Службе электроннай дастаўкі дакументаў. Не паленаваўся перавесці іх у лічбу і прапаную вашай увазе, паважаныя чытачы.
Алесь Ляшчынскі
Анатоль Зэкаў
***
У новай кнізе «Замарожаныя пачуцці» АнатоляЗэкавачытачам прапануюцца як пародыі на паэтаў, якія плённа працуюць у беларускай літаратуры сёння, так і на тых, каго ўжо, на жаль, няма з намі. Аднак усе творы пісаліся і друкаваліся пры жыцці парадзіраваных аўтараў. Дык чаму б, аддаючы даніну памяці пісьменнікам, не згадаць гэтыя імёны яшчэ раз? Можа быць, прачытаўшы пародыі, чытачы звернуцца і да іх вершаў.
Паэты, крыўдаваць не час,
Што парадзірую я вас.
Няхай вас тое цешыць,
Што я чытаю вашы вершы…
| НЕ ДАЙ ЗАПНУЦЬ! Даўно ўжо напісаў я верш, Гатоў яшчэ адзін пачаць. А ты ўсё познішся, Не йдзеш, Каб той, ранейшы, прачытаць. Дзе бавіш летні час такі, Калі паўсюль у лузе гам?.. Завялі, як трава, радкі, I без цябе завяў я сам. О, не даводзь жа да бяды, Бо гэта ўрэшце не сакрэт: Калі не прыйдзеш раптам ты – Загіне без цябе паэт. | ДВА ЦЕНІ Два цені – мой і твой – шыбуюць На захад сонца праз абмежак. То у мурашніку начуюць, То ўзбоч звярыных торных сцежак. У іх няма сваёй кватэры, Таму і швэндаюць па лесе. Пакуль ёсць мы, датуль ім мераць Шляхі, што нашы ногі месяць. З аленямі або з ваўкамі Яны бягуць і век свой доўжаць. Два цені ёсць. А дзе мы самі, Таго не ведае ніхто ўжо. |
|---|
| Я, ТЫ I ПЕСНІ А можа, ты і ні пры чым, I грэх у тым твой невялікі? Магчыма, ўкрадзеную ім, Я сам цябе назад паклікаў? На кухні зноў вада цячэ I на патэльні штось сквароча... Украў бы хто цябе яшчэ, Каб я прыпеў хоць змог закончыць! Ці гэта, можа, сніцца мне, Ці, можа, мроіцца – не знаю А ты прыходзіш, як раней, I мне пісаць перашкаджаеш. Прыходзіш ты, як і раней. Не зразумець мне – хоць ты трэсні Цябе ж укралі у мяне, Калі пісаў я тэкст для песні. | КОЛЯ I ЛЁНЯ Зайшоў да Мятліцкага Колі Ў кватэру. Вядома, З ім выпіў я так як ніколі – Зваліўся ад стомы. Кульнуўся адразу ж у ложак Я сябру на радасць. А Коля ўсё рыфмы трыножыў Чарговай баладай. Метафары гнаў у бяссонні, Прышпорваў ляйчынай: Пакуль, маўляў, спаць будзе Лёня, Я спаць не павінен. Назаўтра калі і прачнецца, То будзе запозна: Час вершаў для Лёні мінецца – Пяройдзе на прозу. |
|---|
| КЛЮЧ «ДВА НА ДВА» Ад дробязі парожняй Хай будзе галава. О, як нялёгка множыць Мне сёння два на два! Бо што, сябры, таіцца I кожны міг лаўчыць. Я ж множання табліцу У школе не вучыў Паперу пераводжу – Аж кругам галава. Ніяк не перамножу Я сёння два на два. | ПІША ВЕРШЫ ПАЭТ Вёска спіць, на турботы забыўшы, Бы турбот усіх сцёрся і след. Хіба толькі не спіць, нешта піша, Рыфмы гонячы ў вершы, паэт. А пра што дзівак піша? Напэўна, Пераводзіць чарніла штоміг На свіней, на курэй і на пеўня, Што разбудзіць пад раніцу ўсіх. То каханую з поўняй, няйначай, Зарыфмуе, то з нечым яшчэ, Ды і ўсё, што за дзень доўгі ўбачыў, Ён у вершы свае валачэ. Прычакаўшы начное натхненне, Шмат пра што напісаць бы хацеў Трэці спеў. Захліпаюцца пеўні, А паэт і не чуе іх спеў. I хоць пеўні рвуць горлы, ды гэта Перашкодзіць не можа нічым. Не канчаюцца вершы ў паэта – Вось былі б толькі ў іх чытачы! |
|---|
| ЯК НЕ ЗБЛЫТАЦЬ? Ах, маладыя, маладыя, не зразумець мне, што за час! I танцы ў вас ужо не тыя, і мода ўжо не тая ў вас. Адных вачэй наўрад ці хопіць, каб разглядзець, аднак, і то не разабраць: дзяўчына? хлопец? ці іншы нехта – толькі хто? Між іх знайсці як каралеву? Я ў тым заблытаўся зусім. Вось апраналася б, як Ева - тады не зблытаў бы ні з кім! | САМ БЕЗ СЯБЕ Між леташніх атаў Табе я задарма ўсяго сябе аддаў – I больш мяне няма. Увесь растаў і сплыў, Як ранішні туман. Учора яшчэ быў, А сёння ўжо няма. Адпеў і адгудзеў, Як чмель сярод атаў. Няма мяне нідзе, Бо сам сябе аддаў. I вось ужо не ў лад Малюся я ў журбе: Вярні мяне назад, Бо як жыць без сябе? |
|---|
| НЕАЦЭНЕНЫ ПОЗІРК Гуло сяброўскае застолле – Куды падзелася й туга? – I хмельны пах ажно да столі, Як тое полымя, шугаў. Трымаў і я ў ім годна марку, Бо за сталом тым, як усе, Куляў тады за чаркай чарку, Пакуль зусім не акасеў. Ды й не магло ўжо быць іначай Ў сяброўскай тлумнай гамане, Хоць мутным вокам я і ўбачыў, Як ты глядзела на мяне. Мне не забыць застолле тое. Мяне, між іншым, не віні, Што хоць і ўбачыў позірк твой я, Аднак, на жаль, не ацаніў. | ПАЭТЫЧНАЯ МАЛІТВА Мы молімся ўсе рыфмачцы. Да славы цяжкі шлях. Спачатку мы язычнікі, Паэты мы пасля. Складаецца нялёгенька У рыфмачку, аднак Хоць пішацца са стогнікам, Ды пішацца так-сяк. Дзе кропачкі, дзе клічнічкі – Складалася б абы! Ступаем мы па рыфмачцы, Па кладачцы нібы. А кладачка хістаецца. На нітачцы ж стаім. Ці ўсе з нас утрымаюцца? А хочацца ж усім! |
|---|
| КОЛА ЛЁСУ Мне неслі мёд з-за долаў пчолы, які за вершы быў падзякай, пчаліны рой круціўся колам, што мне ўяўлялася вужакай. I вось ужо вужака стужкай ўзвіваўся нада мной, як пуга. А потым лес малітвай гушкаў ў імя Айца й Святога Духа. Пан Лес, агмень і ўвысі зоры – усё змяшалася урэшце, і белая гадзюка з чорнай паўзлі па міжрадкоўі вершаў. Ды толькі мне зусім не спеўна каля агменю ў лесе голым, таму што кожны дзень, напэўна, мяне пераязджае кола. *** Адных купілі ў магазіне, між качаноў знайшлі другіх. I хіба я ўжо ў тым павінен, што не адношуся да іх. Я не ў капусце адшуканы, не буслам скінуты ў мяжу. Я ў цэху зборачным сабраны. Не верыш – пашпарт пакажу! | РАЗМОВА З БЛОКАМ Між класікаў – і я вядома. Мяне не адштурхнеш убок. Забыўшыся на час і стому, Чытаў мне вершы Сашка Блок. Чытаў адной, не пры народзе. Падчас спыняўся і тады Пытаў звычайна: – А ці пойдзе? I я казала: – Не бяды... Парой кідала: – Слабавата, Ты, Сашка, тут падумай лепш. I ён глядзеў, бы вінаваты, А потым ціха крэсліў верш. Сачыла я за Блокам збоку, Калі карпеў над вершам Блок, I папраўляла вершы Блоку, I знала: з Блока будзе толк. |
|---|