У ДЗЁННАЙ МІТУСНІ (Минск, Харвест).
***
заплача трава
увосень
убачу празрысты сусвет
на ўлонні
пастарэлага бяссмерця
***
крывавае палатно
сціснутых нябёсаў
між усходам і захадам
галінка
малюе свабоду
фарбамі сонца
***
тонкая стужка сцяжыны
паміж табой і мной
светлым успамінам
зелянее
алея кахання
***
нябёсы храма
нагадаюць
устать з каленяў
абудзіць душу
вольным узмахам крылаў
Боскае птушкі
***
мыецца раніца
зазірнуть бы
за вадаспад
дрыготкі далагляд
***
на дне ракі
незлічоныя скарбы
чакаюць сваіх шукальнікаў
прыйшоў на бераг рыбак
вуду закінуў
***
кожным уздыхам
кожнай хвалькай
кожным імгненнем
трымаецца за жыццё
чысты ручай
пасярод
балаціны
***
І гэтак далей…
***
Но, вот есть и такой Рагнед («ЛіМ» №12, 2011г.):
Надзея
Калі няма ўзаемнасці – бяда.
У існасці такой не сумняваўся.
Няспраўджанай надзеі не шкада,
Хаця я на ўзаемнасць спадзяваўся.
Нашто цяпер на поўню воўкам выць
I адракацца ад сваiх пачуццяў?
Бо сэрцу, што кахае, не астыць,
І спачуванняў не жадаю чуць я.
Шчаку пячэ гарачая сляза,
Баліць душа ад жалю невыносна.
Шкадую, што табе не дасказаў,
Як без цябе на сэрцы сёння млосна.
Наiву ж пацалункi тры цi два
Незацугляны час даўно развеяў.
Пагасла ў небе… і няма святла
Той зоркi, што назвалі мы Надзеяй.
Чаму?
Чаму я ўспомніў даўнія хвіліны,
Калі былога шчасця гралі ноты?
На вуснах горыч вогненнай каліны,
А сэрца зноўку прагне адзіноты.
На шчодрай гронцы спелага кахання
Адлюстраванне зманлівага раю?
Мне не знайсці адказу на пытанне,
Пакуль жыву, пакуль яшчэ кахаю.
Здрада
Зведаўшы іклішчы здрады,
З пакорай не стаў на калені.
Спазнаў той адвечнай праўды
Без енку і без абурэння.
Сумленне тваё безадказна
Апорай сталася лёсу.
Я зноўку ўбачыў выразна
Крыштальнага шчасця слёзы.
Абсурдны саюз пустэчаў
Свядомасць прымаць не хацела.
Ды міг недаверу скалечыў
Каханне, што сном праляцела.
Праз боль невыносны здрады
Спазнаў найчысцейшай праўды…
Не бяжы
Не імкні ад мяне
Завірухай распуснасці вольнай,
Не ўцякай бессэнсоўна
Ў цягуча-ілжывую ціш.
Заставайся на вузкай сцяжынцы
Гулліва свавольнай, –
І ў вышыні пачуццяў
На крылах кахання ўзляціш.
Не чакай пацалункаў гарачых
Драпежнага звера,
Не ўскладай спадзяванняў
На шчырасць бяздушных парад.
І з глыбіняў душы
Хай крыніцай струменіцца вера.
Не бяжы ў забыццё,
Бо не будзе дарогі назад.
Добрыя вершы. Усё як мае быць, але дзе-нідзе дамінтай — пустаслоўе… Гульня са словамі, якая павінна вывесці аўтара на больш ашчадныя адносіны да Слова.
Напісаў, але не падмацаваў свой вывад прыкладамі. Таму звяртаю ўвагу аўтара на такія радкі, дзе б я, напрыклад, дапрацаваў нешта: «на ўлонні// пастарэлага бяссмерця…»; «кожнай хвалькай…// …трымаецца ручай «; «былога шчасця гралі ноты…»; «абсурдны саюз пустэчаў//свядомасць трымаць не хацела//ды міг недаверу скалечыў//каханне,што сном праляцела» (на пустым месцы нікае каханне не прыбудзе)…