В «ЛіМе» №9-2012г. нашел интересные стихи известного белорусского поэта, публициста, журналиста Наума Гальперовича. Вспомнил, что встречался с ним недавно на книжной выставке-ярмарке, нашел фото. На нем двое замечательных людей, истинных интеллигентов, талантливых писателей, просто ярких личностей: Алесь Савицкий и Наум Гальперович.
Предлагаю ознакомиться со стихами Наума Яковлевича, которые он посвятил г. Полоцку, самому древнему городу Беларуси, одному из древнейших городов Киевской Руси. Приближается значительная дата — 1150-летие этого замечательного города.
***
***
«Мой Полацк — мой Ерусалім…»
* * *
Па Мінску мае полацкія сны,
Нібы анёлы светлыя, лунаюць.
Праходзіць час, імкліва дні мінаюцъ,
Ды не мінаюцъ, покуль ёсць яны.
Мяне ён не пакінуў, горад мой,
Хаця аднойчы я яго пакінуў,
I ў светлы дзень,
i ў шарую гадзіну
Адзіным сябрам ён заўжды са мной.
I ў цixix мроях, i ў самотных снах,
Як абярэгі ад бяды i гора,
Заўжды са мною вечная Дзвіна,
Крынічка ля Сафійскага сабора.
***
З табой мы ціха пабядуем,
З табой салодка памаўчым…
Я зведаў ісціну святую:
Мой Полацк — мой Ерусалім.
А як мне жыць было іначай,
Бо тут ляжаць мае бацькі.
Яны маёй сцяною плачу
Тут застануцца на вякі.
Бо тут Сафійкі вежы-рукі
У атачэнні дужых дрэў.
I тут я словам беларускім
Аднойчы моцна захварэў.
Махае клён галінай голай,
Калі сюды прыеду зноў?
У мой спрадвечны ціхі горад —
Адзін з сівых яго сыноў.
© Навум Гальпяровіч
Люблю Наума Гальперовича! То есть, его стихи, потому что лично с поэтом не знакома.
Его стихи мудрые и добрые. Вот — те, которые у меня любимые ( из того, что удалось прочитать):
Пастукаўся аднойчы да мяне
Вандроўнік нейкі, страшны і калматы.
Вісела поўня над бацькоўскай хатай,
I цені прабягалі па сцяне.
— Што хочаш ты? — спытаў я праз акно.
Маўчаў вандроўнік. Поўня зіхацела.
I жудасць моўчкі запаўзала ў цела,
I чорнай здрадай адлівала ноч.
I я тады яму не адчыніў.
Дрыжалі рукі, сэрца біла ў горла…
Быў потым успамін слязою горкай
Пры ранішнім святле і новым дні.
Хто быў ён? I ці прыйдзе яшчэ раз?
Праходзяць ночы, потым дні мінаюць.
А я ізноў з трывогаю чакаю
Вандроўніка з далёкага двара.
I чую рэха, бы пачварны смех,
I думка ў галаве збалелай стыне:
He адчыніў я. Мой няўмольны грэх.
А значыць, мне таксама не адчыняць.
***
Рамеснік! Ён хацеў быць мастаком!..
Ён гліну мяў, ён спаць не мог начамі,
Ён не вылазіў з нізенькай ганчарні
I хлеб мачаў у глечык з малаком.
Вятры змяталі лісце з бальшака,
Бярозак моклі голыя каленькі,
Ад прахалоды ўздрыгвала рака,
I пад зямлёй спляталася карэнне.
Рабін чырвоных палымнеў пажар,
Халодным золатам ірдзелі пожні.
Ва ўсім было жыццё, была душа,
I гэта ён адчуў бездапаможна.
Ён чарапкі раструшчыў малатком,
Згубіўшы рэшткі веры, моцы, волі…
Рамеснік! Ён хацеў быць мастаком.
Ды разумеў, што ім не быць ніколі.
Великолепные стихи. У него особый ритм в третьей строчке.
Надо попросить какой-нибудь сборник стихов, если он есть.
Спасибо.
С наступающим!