Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Проза»

Страла

26/03/2016 в 15:03 Георгій Чорны СамИздат

Подсмотрено на Самиздате «ЛитКритики.by»

 

Представляю замечательный рассказ Георгия Чорного, основанный на реальных событиях, в котором ненавязчиво, без помпы и псевдопатриотических воплей показана любовь к Беларуси.

 

А.Новиков

***

 

Георгий Чорный

Георгий Чорный, хореограф, пишет стихи, любит путешествовать.

Крупица, Минский р-н, Беларусь.

 

Страла

 

Фестываль “Жыцень” рыхтаваўся да свайго голоўнага мерапрыемства – гала-канцэрта айчынных і замежных фальклорных калектываў. Фестывальная сцэна месцілася на пантоне каля гатэля “Юнацтва”, што на Мінскім моры. На схіле ад верхняй тэрасы да сцэны ладзілі столікі для ганаровых гасцей ці то ВІПаў. Сталічнае телебачанне разгортвала сваю асвятляльную і здымачную апаратуру. На сцэнічнай пляцоўцы ішла репетыцыя канцэрта. Вядучыя – дыктары тэлебачання Ірына і Алесь хутка прагаворвалі свой тэкст і запрашалі чарговы калектыў на сцэну. Расійскі ансамбль з Нара-Фамінска репетыраваў фінал танца. Танцоры заўзята, узмахваючы балалайкамі, драбаціннем прашылі сцэну і з гіканнем застылі ў фінальнай позе. Затым на сцэну вышлі пасланнікі сонечнай Італіі – фальклорны ансамбль з правінцыі Фрыулі Венецыя Джулія. Калону ўзначальваў нізкарослы дзябёлы дзяцюк. За ім, падскокваючы і патрэсваючы бубенчыкамі-тамбурынамі, панесліся ў тарантэле астатнія: “Фінікулі-фінікула-фінікулі-фінікула…”


Каля пантона зграілася невялікая купка кволых дзяўчынак. Побач з імі стаяла жанчына – кіраўнік ансамбля і нешта тлумачыла. Італьянцы ужо скончылі і сышлі са сцэны.
 

– Прабачце, а вы хто? – спытала ў дзяўчынак вядучая Ірына.

 

– Майстэрня абрадавай харэаграфіі “Спас” Мінскага каледжа мастацтваў – адказала жанчына-кіраўнік.

 

– Так, “Спас”. Калі ласка на сцэну! – папрасіў вядучы Алесь. – Як называецца ваша кампазіцыя?

 

– “Страла”, гэта па матывам старажытнага веснавога абраду “Ваджэнне стралы”.


Зайграла павольная музыка. Дзяўчыны, апранутыя ў старадаўнія робы-кашулі, распачалі свой карагод. Яны асцярожным крокам рухаліся па сцэне, абмінаючы кожна вугал і спявалі. Спявалі аб нечым незразумелым для расіян і італьянцаў. Замежныя госці не пайшлі ў будынак рыхтавацца да самога выступлення, а зацікаўлена глядзелі на ўдзельнікаў ад Беларусі. Дзяўчынкі-танцоркі згруздзіліся на сярэдзіне сцэны і, размахваючы рукамі, хісталіся, нібыта ад ветру, ў бакі. З боку расіян і італьянцаў пачуўся смех. Вось дык танцы? Ні драбацення з балалайкамі, ні падскокаў з тамбурынамі! Ну, смеху толькі варта.


Выканаўцы, працягнуўшы рукі ў бок неба, сталі прысядаць і зваць нейкую невядомую сілу. Яны то згіналі калені, то выпроствалі, а рукі звалі, звалі, звалі… “Дай дажджу! Дай дажджу!” – чулася над наваколлем.
 

Гледачы раптоўна сціхлі, адчуваючы, што на сцэне творыцца больш сур’ёзнае, чым падалося на першы погляд. Ад групы выканаўцаў аддзялілася бялявая дзяўчынка з доўгімі валасамі. Яна стала кружыцца, затым падскокнула, упала на калені і, працягнушы рукі ў бок неба, крыкнула:


– Лясні, Пярун!

 

На імгненне ўсё сціхла: і выканаўцы, і музыкі, і гледачы, і нават птушкі.


Раптам падзьмуў моцны вецер. Першая паветраная хваля зваліла здымачную камеру. Тэлевізіёншчыкі кінуліся яе падымаць і ўмацоўваць астатнія. Удзельнікі фестывалю пабеглі ў будынак. “Порка Мадона!” – крычалі італьянцы. На сцэне засталіся дзяўчынкі. Абрад быў не завершаны. Але гэтага было дастаткова.


Вецер бушаваў, і хутка пайшоў дождж. Буйныя кроплі падалі на Мінскае мора і востраў Кахання. І грымнуў нарэшце гром. Маланка намалявала вогненную дугу і увайшла ў асвятляльны слуп, пакінушы яскравы сноп. Раз’юшаныя вадзяныя хвалі біліся аб бераг, паграджаючы адарваць пантон-сцэну і занесці яе ў возера.
 

Фэстываль адменены не быў. Ён адбыўся ў актавай зале гатэля “Юнацтва” ужо без тэлебачання. Гэта быў проста фэстываль, а не конкурс. Месцаў не прысуджалі, усім далі памятныя прызы. Але своеасаблівы Гран-пры ўсё ж такі атрымаў ансамбль абрадавай харэаграфіі “Спас”. І гэты прыз яму прысудзіла сама прырода.

 

© Copyright: Чорны Георгій Март 2016

Свидетельство о регистрации: №14585569013426

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.