Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»ЛіМаразм»

ЛіМаразм-203. Рублёвы Ленін

14/07/2016 в 16:07 Міхась Южык "Дзеяслоў" , СБП

Владимир Некляев

Уладзімір Някляеў


Літаратурны беларускі “тусняк”, згуртаваны каля “Дзеяслова”, “Свабоды” і “Літаратурнай Беларусі”, не здатны зірнуць на сябе збоку. А між тым ён нагадвае карыкатуру на літаратурны свет. Чалавек дзесяць тамашніх сілавікоў бесперапынна славяць самі сябе. А масоўка падмахвае.

Калі чытаеш “ЛіМ”, то пры ўсім чыноўным глупстве і пошласці, яны хоць імітуюць культурнае жыццё ў Беларусі. Там нешта адбылося. Тут праявілася. Нейкія лісты ў рэдакцыю нават ад чытачоў. Ахопліваюць, адным словам, краіну. Хоць рэальная мэта ўся тая ж – узвялічваць кіраўніцтва секты СПБ.


“Літаратурнай Беларусі” ж нешта імітаваць патрэбы няма, яе ніхто амаль не чытае і рапарты ў міністэрствы пасылаць ім не трэба.

Памятаеце, як у нумары 118 (які я памылкова назваў у рубрыцы нумарам 25, потым выправіў) мы натрапілі на ўсё тых жа рэдактараў “ЛіМа”, “Крыніцы”, “Полымя”, “Мастацкай Літаратуры” 90-х гадоў, якія няўтомна славяць самі сябе? Гэта “ЛіМаразм-191” з характэрнаю назвай “Напарстачнікі зямлі беларускай”.


І яшчэ мы звярнулі ўвагу на тое, што з прааналізаваных 3-х апошніх нумароў “Дзеяслова” выявіліся роўна 2(дзве) прозы Някляева і адна біяграфія(!) на яго.

Я тады выказаў смелае меркаванне, што СБП і “Дзеяслоў” ствараліся былымі лімаўцамі ПЯТРОВІЧАМ і Някляевым якраз з мэтаю самапраслаўлення. І калі нехта думаў, што гэта паклёп на добрых людзей, то ўжо другі па ліку (№117) тыднёвік “Літаратурная Беларусь”, які ўзяў у рукі ваш крытык, гэта з лёгкасцю абвяргае.


Тут зноў ладзіцца рэклама чарговай кнігі, выдадзенай Барысам ПЯТРОВІЧАМ (Сачанкам) праз СБП – кніга яго дзядзькі Барыса Сачанкі. У мінулым нумары ПЯТРОВІЧ запрог Галубовіча рэцэнзаваць іншую кнігу Барыса Сачанкі – пасрэднага савецкага літаратара. Гэта, дарагі чытач, факты, якімі Южыка і на судзе не паб’еш. Што напісана пяром, тое сякерай не выражаш.


У нумары ж 117 “Літаратурнай Беларусі”, акрамя памерлага дзядзькі ПЯТРОВІЧА, прадстаўлены і герой наш Някляеў Уладзімер, які назойліва прымярае вопраткі нацыянальнага паэта, героя з вялікай літары. Падборка вершаў. Куды ні ступі крытык, абхлюпаешся аб Няклева, карацей.

Але нават не гэта галоўнае. Праз манію велічы страціўшы ўсякую адэкватнасць, Уладзімір Някляеў змяшчае над публікацыямі не проста сваю фотакартку ў велічнай позе – велічныя позы мы бачылі і ад Аўруціна, і ад старшыні Пазнякова. Партрэт Някляева да болю нагадвае… профіль Леніна на савецкім рублі. Хто не верыць – зірніце.


А гэта ўжо дыягназ не толькі самому паэту, які даўно і непапраўна спісаўся. Але і СБП з “Дзеясловам”. І акурат пацверджанне таму, што я гаварыў: “тусняк” вырадзіўся ў секту. Бо толькі ў секце ідзе бязбожная абсалютызацыя лідэра.

Някляеў быў неблагім паэтам, што бачна па яго першых кнігах, якія я браў з бібліятэк гадоў 20 таму. Гэта больш чым талент сярэдняй рукі, безумоўна. Талент, які пры ашчадным да яго стаўленні мог развіцца ў нешта сур’ёзнейшае ад той карыкатуры, якой стаў Уладзімір пад старасць. Пашкодзіў другі талент гэтай асобы – здольнасць функцыянера і палітыка. Якія з паэзіяй несумяшчальныя. Толькі таленавіты функцыянер мог заснаваць і доўга трымаць “Крыніцу” ў 90-х. З якой, зрэшты, давялося ўцякаць за мяжу, выдаючы эканамічныя прамашкі за палітычнае пераследаванне. Спакойна і бязбольна вярнуўшыся на радзіму, функцыянер зладзіў “Дзеяслоў” і СБП, дзе агарадзіў сабе месца галоўнага беларускага паэта. І трымае яго раўніва, не заўважаючы сваёй камічнасці. Адштукаваў сваё фота пад савецкі рубель.

Некалькі гадоў назад, пабыўшы трохі ў дзяржаўнай турме, Някляеў напісаў паэму “Турма”. Якая мне, незалежнаму крытыку, падалася цікавай. Прысутнічала энергетыка, валоданне словам, зіркнула арыгінальнасць. Зрэшты, арыгінальнасць гэтая пры бліжэйшым разглядзе трансфармавалася ў перайманне Някляевым пафасу і рытмічнага памеру “Мцыры” Лермантава. Прычым у лаканічнасці, звонкасці слова, уцямнасці верша проста талент Някляеў яўна прайграваў расійскаму генію. Пра што і было ўказана мною ў артыкуле. Але было і шмат цёплых слоў, нават кампліментаў Няклеяву ад мяне. Гэта змецілі ў СБП і прапанавалі мне пераапублікаваць крытычны артыкул у “Літаратурнай Беларусі”. Я даў згоду, не думаючы нават, што там цалкам выражуць усе параўнанні з Лермантавым не на карысць Някляеву, а пакінуць толькі ўрачыстыя ўсхваленні паэмы.


Вось так, спадары, у нас разумеюць крытыку. І такія метады скарыстоўваюць для ўзвелічэння (незаслужанага) нацыянальнага “гуру” з “рублёвым фота”.

Вершы Някляева ў “Літаратурнай Беларусі” №117 (як і ўсе яго вершы апошніх часоў) пазбаўлены сапраўднага пафасу, сэнсу, пругкасці радка, яны невыразныя вобразнасцю. Гэта заўжды бывае пры паражонай сектанцтвам свядомасці. Дададзім сюды і манію велічы, што зусім пагаршае душэўны стан. А пашпартная старасць – 70 гадовы ўзрост – зніжае яшчэ і прыродны самакантроль.

Някляеву няма цяпер, пра што і пісаць. Таму ён скарыстоўвае тыповы графаманскі прыём – бярэ назву верша: “Шэкспір” – і фантазіруе, колькі можа. Потым другую назву: “Сакрат” – і тое самае. З душы ўжо нічога не рвецца.


Такая бяда.

Ну і апошняя сарамата “Літаратурнай Беларусі” – агляд №81 “Дзеяслова” робіць… член рэдакцыі “Дзеяслова” Леанід Галубовіч. Што ўжо зусім тон, ніжэйшы ад плінтуса. У холдынгу “Звязда” часопісы “Маладосць” ды “Полымя” хоць для понту аналізуюць рэдактары “ЛіМа”. Усё ж прадстаўнікі розных выданняў, прытым што ўсе ведаюць – чэрці адной шэрсці.
 

Тут жа ўжо і не саромеюцца нават. Самі сабе і сейбіты, і жнеі, і пекары.
 

Натуральнае сектанцкае развадзілава.


©Міхась Южык


 

Комментарий Александра Новикова:

 

Замечательный материал, как и многие другие у М.Южика. Я специально прошел по ссылке. Отзыв увлекательный. Конечно, Михась Южик необоснованно возвеличил поэму «Тюрьма» Некляева, поэтому получчил предложение от газеты. А эти ребята умеют подавать материал в выгодном для них цвете. Он сам признается – «…ў беларускай літаратуры паэмы такой энергетыкі і такога агульначалавечага пафасу, а таксама непрыхаванага нацыянальнага болю, а таксама такой мастацкай моцы – яшчэ не было». Этим все сказано. В суть содержания критик особо не вникает. Это показывает, как влияет на критику эмоциональное отношение к произведению.

 

 

Нашел я свой комментарий более чем двухлетней давности на критику М.Южика. Он достаточно подробный и показался мне довольно интересным. Не буду его тащить сюда. Желающие могут прочесть ЗДЕСЬ.

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.