В эту ночь старый Летун не спал. Ворочался с боку на бок, умащивался и так и этак – сон не шел. Рядом на полу храпел Игнат – старший сын. «Паскуда, хлебнул все ж таки чарку на ночь»...

Георгий МАРЧУК, «Крик на хуторе».
Вы тут: Главная»Рубрики»Из почты»

Крыўдна за родную літаратуру!

12/02/2015 в 15:02 М. Клочко поэты , поэзия , СПБ

Не всякие письма читателей я публикую по разным причинам. Следующее письмо не мог пропустить, поскольку в нем выражена некая боль (думаю, не показная) за литературу, в частности — поэзию. Автор утверждает, что посылал это письмо в СПБ во время номинации О. Салтука на «Золотого Купидона» в 2012 году. Но он все же получил высокий приз. 

 

Наиболее логичный вывод — в секции прозы представлены слабые поэты или стихотворения сборника рассматривались поверхностно. Другой вывод, который имеет право на существование — надо было дать премию именно этому поэту. Ну и вообще нелепое предположение — в СПБ нет поэтов выше уровня Салтука и некого было номинировать.

 

Отзыв короткий, но представление о поэзии Олега Салтука можно сделать.

 

Александр Новиков

 

поэты

 

Дзіву даешся, што розныя секцыі і камісіі сурьёзна не аналізуюць кнігі, якія прадстаўляюцца на Рэспубліканскія прэміі. Значыць, прэміі назначаюць не па правілах.

 

Тэматыка так званай “творчасці” А.Салтука пераходзіць із кнігі у кнігу і не вытрымлівае сурьёзнага філалагічнага аналізу. Вывад адзін: таптанне на месцы. З аднаго сборніка у другі перапаўзаюць адны і тыя ж паверхнёвыя вобразы пра жанчын, салаўёў, цішіню, навальніцу, вечар, дождж, лес, снег, рэха, холад, вецер, птушак, лета, вясну, неба… Да ўсяго гэтага аўтар чапляе нейкую самоту і часта цяжка звязаць лагічна пачатак верша з яго канцом. У народзе такая творчасць справядліва называецца “нескладухай”.

 

Кніга “Дзве зары”, ст. 31. “З’інела звінела раса”… І чаго гэта быў іней у разгар лета, калі “салавьі спявалі за знамення”?

 

Пра каханку піша: ”Спакуса нібыта змяя тваімі вачамі глядзела”.

 

Тым не менш, аўтар гэту жанчыну са змяіным позіркам “саграваў, як мог”. Ды яшче недарэчней радкі: ”І нашую тайну бярог ад стрэчы да развітання”. Выходзіць, што так нядоўга бярог – толькі ў  час спаткання, а як  пайшлі па хатах – тайне канец? Што за логіка?

 

Усе, нібыта лепшыя творы А. Салтука, маюць хібы і сведчаць аб тым, што лексічны матэрыял яму непадуладны. Ст. 33, “Дзве зары” – “Маё сэрца чакае тваё” Сапраўды:  чыё – якога, або “мая твая не разумее”. І далей: “Пойдзем вулачкай вузкай адкрыта ў азёры, гаі і палі”. Як гэта яны пойдуць у азёры вулачкай?

 

А.Салтук  занадта часта парушае рытміку вершаў, ставячы ў радкі словы так, што ў іх парушаецца націск (с5) – “мАе продкі здАўна шчыравалі”. Словы скажаюцца. Ст.26 – “Было сумна на святах”, ст.37 – Усе птушкі пелі на зары”. Ст.41 – “Спляцецца твАя з травамі каса, і мАё сэрца біцца перастане”. Ст.70. – Усё ясна, трывала і проста”, ст.116 – “Шукае свАёй радасці сляды”, ст. 134! – “БровЫ ўздымалі верасова”, ст. 119 – “Набатам скаланула зЯмны шар”. ст. 212 – Яе усмешка і сёння плыве”.

 

Такіх прыкладаў вельмі многа, пачынаючы з першых старонак кнігі.

 

“Свайму бору шуміць” – першы верш у кнізе. Такого шмат на ст. 72,74,77,138,205 і г.д.

 

Агульнаслоўе – характэрная рыса Салтукоўскага вершаскладання.

 

Ст. 7.

Мы чарнобыльскім шляхам ідзем…

 

Мы пазбавімся глуму і бед…

 

Мы сваё адбудуем…

 

І пачунае нас увесь свет, 

І ў гасцях у нас заначуе…

 

Ст. 19.

Усё ідзе, як трэба на зямлі…

 

Пустыні падтапіліся вадой,

Аазісы павысахлі былыя.

Амаль да аднаго і да адной

Пазрынуты святыні і святыя

 

Ст. 35.

Самоцяцца Купала, Броўка, Танк

І Куляшоў, і Панчанка, і Пысін…

 

Ст.38.

Штурхалі нас і распіналі…

Нас і палолі і касілі,

Цапамі войнаў малацілі

 

Ст. 92.

Пражываем, што некалі мелі!..

 

Ст. 148

Мы спрадвеку пілі так і сяк, наўскасяк.

Прапіваем, што маем,

З чаркі пьём і з каўша,

А чаму і не знаем…

 

І так далей на ст. 179,208, 216, 223, 214, 212 …

 

Адносіны да мовы абыякавыя.

 

Здзіўляе і манера скарачаць словы так, як прыдзіцца, як патрэбна для захоўвання памеру верша. Пачынаецца кніга з недарэчнай фразы: “Нат малая сасонка”, “кажа любячы сын”, а трэба пісаць “Надта малая сасонка”, “кажа сын, які любіць”, але гэта сапсуе памер і А. Салтук з лёгкасцю парушае моўныя правілы.

 

І далей: “Матылёў рознакалёры рой”, а трэба “Матылёў рознакаляровы рой”. Але, зноў жа гэта парушае памер. Чым выдумляць словы, на мой погляд, лепей пашукаць іншы радок. Бо адразу і не зразумела, чаму аўтар так скарачае – ці то ён вынаходца новага слова, ці то не надта валодае старым, агульнапрынятым.

 

Ст. 7.

“Стронцы з цезіем за спіною”, а трэба “ …..за спінаю”.

 

Ст. 83.

“Весялей нядаўна жылося,

Толькі гэта было даўно”  (??? Што гэта?)

 

Ст. 120:

“І прарастае дух с душой праз плоць…” ???

 

Стр. 135:

“Пабягу галалобы і босы

Ні туды, ні сюды, анікуды…”  (гэта смешна.)

 

 Стр. 157:

“На схілах курганоў

У валатоўках долі “  (таўталогія! “Валатоўка”  і ёсць сінонім да слова “курган”.)

 

Ст. 256

“Вёскі больш няма,

Без яе паўсуль турма”…   (Няўжо паўсюль турма?)

 

 

Гэта толькі частка хібаў кнігі Салтука. Імі яна перапоўнена.

 

Вядома ж, такія парушэнні памеру, рыфмы, моўных правіл магчыма знайсці амаль у кожнага. Справа ў другім. Калі А. Салтук намінуецца на рэспубліканскую прэмію і імкнецца лічыцца “мэтрам” і “зоркай”, перыядычна зневажае і павучае іншых паэтаў, неблага было б пачаць з самога сябе і больш патрабавальна аднесціся да сваёй творчасці.

 

Крыўдна за родную літаратуру!

 

М. Клочко

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.