Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Визитка»

Навука, містыка, фэнтэзі

25/04/2015 в 20:04 Яна ЯВІЧ, "ЛіМ" поэты , писатели , Бел.
Паэтэса, празаік-фантаст, прыхільніца рун і амулетаў, аматарка котак, аспірантка БДУ... Скажаце, што сумясціць усё гэта аднаму чалавеку не пад сілу? А вось і няпраўда! Адваротнае сцвярджае сённяшняя гераіня новага праекта — Маргарыта Латышкевіч.

 

— Маргарыта з самага дзяцінства адрознівалася ад сваіх аднагодкаў, — распавядае маці творцы, Ірына Мікалаеўна. — Размаўляць пачала не асобнымі словамі, а фразамі. З задавальненнем слухала кружэлкі з казкамі, малявала, а яшчэ вучыла на памяць вершы. Дашкольніцай самастойна зрабіла са сшыткавага аркуша маленькую кніжачку з выявамі коціка і подпісамі: «Коцік ідзе ў школу», «Коцік есць», «Коцік шпацыруе»... На той час у нас якраз з'явіўся кот Максімка, які пражыў у сям'і 18 гадоў.

 

Маргарита Латышкевич

 

Пасля Маргарыта апантана чытала Дж. P. Р. Толкіена, К. Булычова, I. Ганчарова, О. Генры, А. Дзюма. I праглядала альбомы жывапісу: А. Дзюрэр, Л. да Вінчы, Траццякоўская галерэя... Са школьных прадметаў акрамя беларускай, англійскай і нямецкай моў любіла фізіку. Першыя вершы пісала «ў стол». Значна пазней, калі бацькі зразумелі, што дачка захапляецца літаратурай усур'ёз, пачалі шукаць ШЛЯХІ для выхаду твораў Маргарьггы на старонкі айчыннай перыёдыкі. Так адбылося знаёмства пачынаючай паэтэсы (на той час сям'я жыла ў Брэсце) з часопісам «Бярозка», публікацыя ў гэтым выданні... На рэспубліканскай алімпіядзе па беларускай мове Маргарыта пазнаёмілася з выкладчыкамі Белдзяржуніверсітэта: Уладзімірам Куліковічам, Паўлам Навойчыкам. I ўрэшце абрала для паступлення беларускае аддзяленне філфака БДУ.

 

Цяпер Маргарыта вучыцца ў аспірантуры Белдзяржуніверсітэта, працуе лабарантам вучэбна-навуковай лабараторыі ў гэтай жа ўстанове. Студэнты рыхтуюцца тут да фальклорнай практыкі. Дапамагае Маргарыта і выкладчыкам, кансультуе студэнтаў, што пішуць курсавыя працы. Яна прызнаецца, што вельмі любіць філфак. У ліку навуковых інтарэсаў — фантастыка і фантастыказнаўства, міфалогія, фалькларыстыка, казачная проза, фэнтэзі. Маладая даследчыца лічыць, што складанасць вывучэння фантастыкі палягае ў неабходнасці пастаянна даводзіць правамернасць аналізу гэтага жанру, блізкага да масавай літаратуры.

 

На думку Маргарыты, любімая справа не толькі прыносіць эстэтычнае задавальненне і творчы плен — яе заўсёды імкнешся рабіць як мага лепш, больш якасна. Таму яна і выбрала аб'ектам вывучэнпя менавіта фантастыку, якой захапляецца з дзяцінства. Яе любімыя фэнтэзійныя персанажы — гномы, прычым менавіта такія, якімі іх паказвае ў сваей творчасці Толкіен.

 

— Вобразны свет гэтага пісьменніка — стылізаванае, выкшталцонае Сярэднявечча — вельмі блізкі мне на духу, — адзначае Маргарыта. — Для насельнікаў свайго свету ён, філолаг па адукацыі, распрацаваў і таемную мову з загадкавай пазвай khuzdul (кхуздул), генетычна блізкую, як ні дзіўна, да іўрыту, і цэлую сістэму ўласных імёнаў. А яшчэ раней, студэнтам, на аснове фінскай стварыў некалькі варыянтаў эльфаўскіх моў, на якіх нават пісаў дзённікі...

 

Увогуле, любую мову Маргарыта ўспрымае як энцыклапедыю: корань кожнага слова заключае ў сабе пэўную фіксаваную тэматыку. Ёй цікава назіраць за тым, як словы існуюць у тэксце, як яны напаўняюць значэннем розныя назвы. А фантастыка, паводле яе меркавання, усяго толькі вопратка думкі, бо персанажы ўсё роўна застануцца тымі самымі людзьмі, нават калі апрануць іх у строі Сярэднявечча ці Рэнесансу. Так і ідэя твора, незалежна ад таго, належыць ён да фантастычнага ці рэалістычнага кірунку, застаецца пастаяннай. Адзін з яе фантастычных твораў — «Радыёмаўчанне» («Маладосць», № 4/2014) — аповед пра чалавечую адзіноту, пра тое, што вельмі добра, калі побач ёсць хтосьці, хто разам з табою будзе слухаць па радыёхвалях цішыню. А чаканне сігналаў звонку — гэта і ёсць унутраны стан нашага сучасніка: людзі ж існуюць у стракатай інфармацыйнай прасторы, штодзень атрымліваючы вялізную колькасць інфармацыі, але ў той жа час ім можа бракаваць жывых чалавечых стасункаў. На напісанне верша «Шрацкая кадрыля», дзе яна згадвае і надступны італьянскі род Борджа, яе натхніў... закон аб барацьбе з пірацтвам!

 

Увогуле, што да паэзіі Маргарыты, то яе ключавыя вобразы — коткі і дождж. Мабыць, звязана з імі і назва першага ўласнага паэтычнага зборніка — «Пульс навальніц», што набачыў свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці».

 

I нават заханленне варажбой на рунах дзяўчына тлумачыць любоўю да творчасці Толкіена, бо прыдуманая ім магічная мова заснавана... на скандынаўскім рунічным алфавіце! А яшчэ Маргарыта стварае коміксы, выдатна малюе, працуе над мастацкім афармленнем кніг... Адным словам, неймаверна крэатыўны чалавек у неймаверна крэатыўнай прасторы!

 

Яна ЯВІЧ,

«ЛіМ», №16-24.04.2015

Оставить комментарий (1)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.