"Понять, что люди безнадежно гнусны – это одна сторона медали, причем, светлая; другая сторона, потемнее: предстоит смириться с тем, что среди них надо жить".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

"Дзе падзецца мне, птушцы параненай?"

21/11/2018 в 13:11 Алесь Новікаў (падборка) сокровенное

 

Генадзь Пашкоў

 

***

 

Я ішоў насустрач свайму дню,

але ты сустрэлася ў дарозе.

Думаў я, спакусу адганю.

Спрабаваў, ды толькі не ўдалося.

 

I стаю на росхрысце вятроў,

збіты з панталыку, ахмялелы.

Ледзь тваіх крануўся валасоў –

патанаю у завеі белай.

 

***

 

Бывайце, мілая, бывайце...

Хай лепш вам будзе, а не горш.

Паэта вы не дакарайце.

Што ў нас было –

не будзе больш.

 

З усіх праяваў чалавечых

няшчырасць ён не перанёс.

Яна нявечыць, і калечыць,

і перакрэслівае лёс.

 

Душа не скурчыцца ад страху.

Не стане роспачнай і злой.

Яе рассыплю па палях я,

каб сілы чэрпала зямной.

 

Бывайце, мілая, бывайце...

Хай лепш вам будзе,

а не горш.

Я вас любіў.

Не дакарайце.

Што ў нас было –

не будзе больш.


 

Міхась Башлакоў

 

ДВА КРЫЛЫ

 

Як ты церпіш мяне?

Я твой горкі праклён,

Я твая незайздросная доля...

За самотным акном

Лісця звон, лісця звон

На світанні

Над страчанай воляй.

 

Не кляні, не гані,

Я згубіў свае дні...

Дзе падзецца мне,

Птушцы параненай?

Я абвугліў крыло,

Абпаліў у агні...

Ты ж на беразе тым

Затуманеным...

 

Ты маўчыш,

Ты не спіш,

Ты чакаеш мяне...

Мы з табой –

Два крылы

Непадзельныя...

Нібы скроні, гады

Павуцінкай кране,

Павуцінкай кране

Восень хмельная...


 

Валерий Гришковец

 

* * *

 

Вот и осень – как не было лета...

Да и было ли? – вспомни, поди:

Выйдешь из дому – ясно с рассвета,

А к полудню – то хмарь, то дожди.

 

Все ждалось, все чего-то хотелось,

И казалось, – вот-вот, день-другой,

Ну а там... Там привычное дело,

С маетой и давнишней тоской.

 

Минул август, а горечь осталась,

И к туману добавился дым,

И за что ни возьмешься – усталость,

Что ни сделаешь – видишь иным.

 

Может, осень... Не впору... А может,

Не свое все вершишь ремесло...

Поостынь и прими непреложность:

Жизнь идет – это лето прошло...

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.