Яшчэ зялёны лёд не хрумснуў.
Яшчэ
   нецалаваных вуснаў
не апаліў
   гарачы хмель.
Яшчэ галінкаю вярбовай,
развёўшы фарбы снегіровай,
мароз малюе акварэль…

Генадзь ПАШКОЎ, 1980
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Конкурсы»

Каму патрэбна Нацыянальная літаратурная прэмія – чытачам або для справаздачы?

07/05/2019 в 11:05 Дзяніс Марціновіч премии

+РУС

Один из читателей портала «ЛитКритика.by» прислал ссылку на статью в блоге Дениса Мартиновича, где он делится впечатлениями о полученной Национальной литературной премии. Я вспомнил, что к ней обращался. Действительно, она опубликована с моими комментариями на портале еще в сентябре 2016 года: «Хук слева литчиновникам от Дениса Мартиновича». Тогда со статьей были некие странности – ее удалили с сайта «СБ», о чем я указал в комментарии. Денис ответил мне:

 

Хм, а причем тут «Звязда»? Материал был опубликован в «Народной газете». На её сайте его и можно найти: http://ng.sb.by/mirovye-novosti/article/paslya-p-edestala.html

 

Но на сайте «НГ» материала нет. Сами можете убедиться, уважаемые читатели. Так как ситуация с премией изменилась, я решил снова опубликовать статью Дениса на двух языках, которая уже имеется на сайте «СБ».  

 

Отмечу, что эта литпремия читателям точно не нужна, как и другие. Да, она проводится в большей степени для отчета, но это и кормушка для посредственных писателей из тусовки. Пока еще чергинцовской – из Союза писателей Беларуси. Ведь размер премии недавно стал 100 базовых величин, что в эквиваленте составляет более 1000 долларов.

 

Через четыре месяца мы будем созерцать новых счастливчиков, которым дадут эту непрестижную, скомпрометированную с первых дней существования премию.

 

P.S.: Не сомневаюсь, что нацпремию сыну «выбил» у Чергинца батька – Алесь Мартинович. Позже он и сам ее получил, ведь патрон ему многим обязан. Но Денису было мало премии. Он хотел, чтобы о нем говорили на каждом перекрестке и из каждого утюга (телекрана), потому и возмутился. Его можно понять.

 

Александр Новиков (#алесьновікаў)


 

Уродливый бесполый «Золотой Купидон» приказал долго жить (кто-то на нем хорошо заработал).

Вместо него появилась Национальная литературная премия Беларуси, пока карманная премия СПБ.

 

Каму патрэбна Нацыянальная літаратурная прэмія – чытачам або для справаздачы?


Здавалася, гэта было нядаўна. А прайшоў ужо год з мінулага Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне, дзе я атрымаў Нацыянальную літаратурную прэмію ў намінацыі “Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства”. Але, акрамя зразумелых радасці і гонару, згадваю тую прэмію з адчуваннем пэўнай прыкрасці. Чаму?

 

Пасля ўрачыстай цырымоніі асабіста са мной захацелі пагутарыць карэспандэнты трох СМІ: газет “Звязда” і “Вячэрні Гродна”, а таксама Беларускага радыё “Рацыя”. Крыху раней тэкст пра маю кнігу “Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча” змясціў штотыднёвік “Літаратура і мастацтва”. Вось і ўсё. Здавалася б, скардзіцца не выпадае: інфармацыю пра Нацыянальную літаратурную прэмію змясцілі ўсе асноўныя айчынныя СМІ (ад газет да сайтаў). Але прозвішчы пераможцаў у кожнай з шасці намінацый былі пададзены ў пераліку, праз коску. Падрабязнасці пра іх творы або факты біяграфіі адсутнічалі. А значыць, ніякіх асацыяцый у чытачоў яны не выклікалі.

 

“Дык вам не хапае славы?” – раздражнёна спытае ў мяне чытач “Народнай газеты”, і моцна памыліцца. Якраз наадварот! Яшчэ да перамогі ў Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная літаратурная прэмія” назбіраўся з дзясятак публікацый пра маю кнігу. Таму мне было крыўдна па іншых прычынах.

 

Перш за ўсё за калег. Калі пачаў шукаць праз Google, то знайшоў толькі два інтэрв’ю, якія даваў Уладзімір Саламаха (пераможца ў намінацыі “Лепшы твор прозы”) – выданням “СБ. Беларусь сегодня” і “Сельская газета”. Некалькі публікацый пра Ганну Скаржынскую-Савіцкую (пераможца ў намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва”) з’явілася яшчэ да Дня беларускага пісьменства ў Шчучыне. Упэўнены, што прыкладна тая ж сітуацыя назіралася і з іншымі лаўрэатамі. Але ж Нацыянальная літаратурная прэмія ладзіцца не толькі для таго, каб матэрыяльна падтрымаць пераможцаў або ўручыць ім дыплом!

 

У бязмежным акіяне кніг кожная прэмія з’яўляецца своеасаблівым навігатарам. Чым больш аўтарытэтны конкурс, тым больш шанцаў, што на пераможцаў звярнуць увагу чытачы, перакладчыкі, кнігавыдаўцы. Нездарма, калі творца не адзначаны адной з прэстыжных міжнародных літаратурных прэмій, шанцы атрымаць Нобеля набліжаюцца да нуля.

 

Атрымліваецца, што для большасці беларускіх чытачоў Нацыянальная літаратурная прэмія прайшла міма. Продажы кніг і колькасць сустрэч з аўтарамі не павялічыліся. А пісьменнікі, як і раней, застаюцца невядомымі шырокай публіцы.

 

Натуральна, прасцей за ўсё абвінаваціць ва ўсім журналістаў. Не патэлефанавалі, не пацікавіліся... Свая логіка тут ёсць. На жаль, у грамадстве няма вялікага попыту на літаратуру, і журналісты (аўтар гэтых радкоў не выключэнне) не шмат робяць, каб рашуча змяніць сітуацыю. Але ж пэўныя пытанні ўзнікаюць і да арганізатараў. Дзе сайт прэміі, на якім можна знайсці інфармацыю пра пераможцаў і намінантаў, іх партрэты і вокладкі кніг, каб пачытаць самыя “смачныя” фрагменты і пазнаёміцца з рэцэнзіямі? Чаму не агучваюцца прамежкавыя вынікі – лонг-ліст і шорт-ліст? Чаму няма прэс-рэлізаў з гэтай інфармацыяй, якія маглі б рэгулярна накіроўвацца ў СМІ? Усе журналісты шукаюць інфармацыйныя нагоды. Чаму б не дапамагчы крыху лянівым, або, наадварот, не надта дасведчаным?

 

Але што сайт! Калі пацікавіцца падрабязнасцямі пра Нацыянальную літаратурную прэмію праз Google, пошукі прывядуць нас на сайт Міністэрства інфармацыі, аднаго з арганізатараў конкурсу. Але там размешчана толькі інструкцыя аб парадку яго арганізацыі і правядзення. На сайце Саюза пісьменнікаў Беларусі падрабязнасці пра прэмію я не знайшоў. Ці яны схаваныя недзе ў глыбіні сайта? Але, згадзіцеся, не кожны мае магчымасці губляць гадзіны на іх пошук.

 

Трэба быць зусім наіўным чалавекам, каб спадзявацца, што належнае асвятленне адной прэміі кардынальна зменіць літаратурны ландшафт. Але пачынаць трэба з маленькіх крокаў, а не здзіўляцца, чаму наша публіка амаль не ведае беларускіх пісьменнікаў.

 

Дарэчы, у беларускай літаратуры ўжо ёсць пісьменнік, з якога варта браць прыклад. Гаворка пра Віктара Марціновіча, майго аднафамільца. Мае сябры, якія цікавяцца сучаснай літаратурай, сведчылі: яго апошні раман “Возера Радасці” разыходзіўся ў кнігарнях нібы гарачыя піражкі. Не хачу ідэалізаваць Марціновіча або ствараць з яго куміра. Калі быць шчырым, мяне не надта натхніў яго перадапошні раман “Мова”. Зрэшты, пісьменнік не дзяўчына, каб падабацца кожнаму.

 

Больш істотна іншае. Калі пісьменнік не атрымае адну з прэстыжных міжнародных прэмій (Нобелеўскую або Букераўскую), ён можа ўсур’ёз скардзіцца на страчаныя магчымасці. Бо перамога адкрывае яму шлях да патэнцыяльнага чытача ў іншых краінах і на іншых кантынентах. Калі творца не стане лаўрэатам Нацыянальнай літаратурнай прэміі, ніякай катастрофы не адбудзецца.

 

Больш за тое, прыклад Марціновіча паказвае, што пісьменніку зусім не абавязкова атрымліваць пэўныя айчынныя ўзнагароды (у Беларусі на рахунку Віктара пакуль толькі прэмія “Дэбют” імя Максіма Багдановіча ў галіне прозы за раман “Сцюдзёны вырай”). Куды больш важна мець сваё кола чытачоў і ўмець заінтрыгаваць журналістаў. Пакуль Нацыянальная літаратурная прэмія не зацікавіць такіх пісьменнікаў, як Віктар Марціновіч, і не зможа даць ім больш, чым яны маюць цяпер, яе місія застанецца да канца не рэалізаванай.

 

4 верасня на свяце ў Рагачове аб’явяць новых пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі... Хочацца спадзявацца, што ім пашанцуе больш, чым мне і маім калегам.

 

Дзяніс МАРЦІНОВІЧ,

верасень 2016г.

(Крыніца)

 

denis.martsinovich@gmail.com

 

***

 

Кому нужна Национальная литературная премия – читателям или для отчета?

 

Казалось, это было недавно. А прошел уже год с прошлого Дня белорусской письменности в Щучине, где я получил Национальную литературную премию в номинации «Лучшее произведение литературной критики и литературоведения». Но, кроме понятных радости и гордости, вспоминаю ту премию с ощущением определенной досады. Почему?

 

После торжественной церемонии лично со мной захотели пообщаться корреспонденты трех СМИ: газет «Звезда» и «Вечерний Гродно», а также Белорусского радио «Рация». Чуть ранее текст о моей книге «Женщины в жизни Владимира Короткевича» поместил еженедельник «Літаратура і мастацтва». Вот и все. Казалось бы, жаловаться не приходится: информацию о Национальной литературной премии поместили все основные отечественные СМИ (от газет до сайтов). Но фамилии победителей в каждой из шести номинаций были поданы в перечне, через запятую. Подробности об их произведениях или факты биографии отсутствовали. А значит, никаких ассоциаций у читателей они не вызвали.

 

«Так вам не хватает славы?» – Раздраженно спросит у меня читатель «Народной газеты», и сильно ошибится. Как раз наоборот! Еще до победы в Республиканском конкурсе «Национальная литературная премия» накопился с десяток публикаций о моей книге. Поэтому мне было обидно по другим причинам.

 

Прежде всего за коллег. Когда начал искать через Google, то нашел только два интервью, которые давал Владимир Соломаха (победитель в номинации «Лучшее произведение прозы») – изданиям «СБ. Беларусь сегодня «и» Сельская газета». Несколько публикаций о Ганне Скаржынской-Савицкой (победитель в номинации «Лучшее произведение для детей и юношества») появились еще до Дня белорусской письменности в Щучине. Уверен, что примерно та же ситуация наблюдалась и с другими лауреатами. Но Национальная литературная премия проводится не только для того, чтобы материально поддержать победителей или вручить им диплом!

 

В безбрежном океане книг каждая премия является своеобразным навигатором. Чем более авторитетный конкурс, тем больше шансов, что на победителей обратить внимание читатели, переводчики, книгоиздатели. Недаром, когда творец не отмечен одной из престижных международных литературных премий, шансы получить Нобеля приближаются к нулю.

 

Получается, что для большинства белорусских читателей Национальная литературная премия прошла мимо. Продажи книг и количество встреч с авторами не увеличились. А писатели, как и прежде, остаются неизвестными широкой публике.

 

Естественно, проще всего обвинить во всем журналистов. Не позвонили, Не поинтересовались... Своя логика здесь есть. К сожалению, в обществе нет большого спроса на литературу, и журналисты (автор этих строк не исключение) не много делают, чтобы решительно изменить ситуацию. Но определенные вопросы возникают и к организаторам. Где сайт премии, на котором можно найти информацию о победителях и номинантах, их портреты и обложки книг, чтобы почитать самые «вкусные» фрагменты и познакомиться с рецензиями? Почему не озвучиваются промежуточные результаты – лонг-лист и шорт-лист? Почему нет пресс-релизов с этой информацией, которые могли бы регулярно направляться в СМИ? Все журналисты ищут информационные поводы. Почему бы не помочь немного ленивым, или, наоборот, не слишком опытным?

 

Но что сайт! Если поинтересоваться подробностями о Национальной литературной премии через Google, поиски приведут нас на сайт Министерства информации, одного из организаторов конкурса. Однако там размещена только инструкция о порядке его организации и проведения. На сайте Союза писателей Беларуси подробности о премии я не нашел. Или они спрятаны где-то в глубине сайта? Но, согласитесь, не каждый имеет возможности терять часы на их поиск.

 

Надо быть совсем наивным человеком, чтобы надеяться, что надлежащее освещение одной премии кардинально изменит литературный ландшафт. Но начинать нужно с маленьких шагов, а не удивляться, почему наша публика почти не знает белорусских писателей.

 

Кстати, в белорусской литературе уже есть писатель, с которого стоит брать пример. Речь о Викторе Мартиновиче, моем однофамильце. Мои друзья, которые интересуются современной литературой, свидетельствовали: его последний роман «Озеро Радости» расходился в книжных магазинах словно горячие пирожки. Не хочу идеализировать Мартиновича или создавать из него кумира. Если быть искренним, меня не очень вдохновил его предпоследний роман «Мова». Впрочем, писатель не девушка, чтобы нравиться каждому.

 

Более существенно другое. Если писатель не получит одну из престижных международных премий (Нобелевскую или Букеровскую), он может всерьез жаловаться на потерянные возможности. Ведь победа открывает ему путь к потенциальному читателю в других странах и на других континентах. Если творец не станет лауреатом Национальной литературной премии, никакой катастрофы не произойдет.

 

Более того, пример Мартиновича показывает, что писателю вовсе не обязательно получать определенные отечественные награды (в Беларуси на счету Виктора пока только премия «Дебют» имени Максима Богдановича в области прозы за роман «Холодный рай»). Куда более важно иметь свой круг читателей и уметь заинтриговать журналистов. Пока Национальная литературная премия не заинтересует таких писателей, как Виктор Мартинович, и не сможет дать им больше, чем они имеют сейчас, ее миссия останется до конца не реализованной.

 

4 сентября на празднике в Рогачеве объявят новых победителей Национальной литературной премии... Хочется надеяться, что им повезет больше, чем мне и моим коллегам.

 

Денис Мартинович, «СБ»

(перевод: А.Новиков)

 

 

 

 

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.