Яшчэ зялёны лёд не хрумснуў.
Яшчэ
   нецалаваных вуснаў
не апаліў
   гарачы хмель.
Яшчэ галінкаю вярбовай,
развёўшы фарбы снегіровай,
мароз малюе акварэль…

Генадзь ПАШКОЎ, 1980
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Гумар»

Тарас, паэты і Парнас

09/11/2016 в 16:11 Канстанцін НІЛАЎ, вядучы рубрыкі «ІІІСъезд-СПБ» , Каста , издательства

Да 3-га з’езду Саюза пісьменнікаў Беларусі 

 

(паэма з трох глаў)

 

Уступ

 

Тараса, звязаным з Парнасам,

Напэўна, ведаў кожны з нас,

Але ў прашчура Тараса

Нашчадак ёсць і ён – Тарас..

 

1.

 

Тарас – ляснік, сусед мой добры,

Любіў (вой!) вершы быццам мёд,

Заўсёды кніжачкі ў торбе,

Чытаў, дзе можна іх – “у лёт”

 

І так аднойчы зачытаўся,

Што ў яму “воўчую” папаў,

У тую, дзе Парнас з’яўляўся,

Пра што нам дзед апавядаў.

 

Глядзіць: Амур стаіць ля ганка,

Вакол зялёная вясна,

А побач – любая каханка,

Вянера лыбіцца з акна.

 

Так прыгажосцю лютай вее,

(З адзнакай якасці тавар!)

Перад такой ураз самлее

Любы расейскі алігарх!

 

Пашкадаваў, што быў жанаты,

Яшчэ ж ні кроплі не забыў,

Як у пасёлку на каляды

Галовы дзеўкам ён дурыў.

 

“А што Амур? Стрыкуль і толькі!

Парушу! Быццам так было!..

Гады, гады, вы сёння – болькі,

З касы ж астаўся асялок!”

 

 

Паўздыхаў Тарас, пачухаў

Кудзелю рыжую за вухам,

“Жыцце, каханне – не алей,..

А што ж там бачыцца далей?”

 

Далей ледзь – Лермантаў і Пушкін,

Са шклянак хлёбаюць кампот,

Рукой падкінуўшы галушкі,

Што прызямляюццца ў рот.

 

За паваротам Багдановіч

З Купалам ладзяць самакат

У нейкіх варыных абноваў,

У майках – колера “салат”…

 

А ў драўляным тарантасе

Жукоўскі з Коласам сядзяць,

Так чынна, як у першым класе.

А можа  седзячы, так –  спяць?

 

Пегас пастаўлены ў аглоблі

Із-пад дугі на свет глядзеў,

Не велькі вельмі, ды й не дробны,

Але няважны выгляд меў.

 

Дрыжэў нагамі небарака,

Абраў у ценю клёна кут,

“Во, як заездзілі каняку,

Як і ў нас паэтны люд!”

 

Вакол нерадасныя твары,

Хаця і зоркі ў ілбе,

“Напэўна – дробязь ганарары”.

Тарас адзначыў пра сябе.

 

“Калі адны на самакаце,

Другія – толькі на каняце,

А Пушкін хлёбае кампот!

І гэта – у культуры год!”

 

А побач – да ўзгорка сходні,

Ахоўнік з чырванню лампас,

Вось да якой неверагодні

Тут прызямліўся мой Тарас…

– Здарова, хлопцы! – Тарас кажа,

 

– Здароў, здароў! Адкуль ты сам?

І што, таксама вершы вяжаш?

Удзень?..Пры поўні?..Па начам?..

Ну, выкладай з тарбені словы,

Паглядзім, што за геній новы…

 

– Не, хлопцы, я – чытач вясковы,

Ды вашы вершыкі чытаў,

Я – з вёскі Клін, што каля Шклова,

І незнарок сюды папаў…

 

– Ну, калі так – другая справа,

А то бывае – на халяву,

Па нейкай сцежачцы лясной

Пралезуць з кніжачкай сваёй…

 

Мы – у чарзе да выдавецтва,

З такой жа назваю “Парнас”,

Паэты слушныя, здаецца,

Але праблемы і ў нас…

 

– Што – не друкуюць?! Што й такое?!

– А што: у вас там лепш жывуць?

Мы чулі: вашы з гвалтам – боем

Таксама творы выдаюць.

 

– Бывае, – і Тарас успомніў,

Як і яго сусед стагнаў:

“Што грэюць друка сонца промні,

Хто да яго бліжэй стаяў,

 

Што ў чарзе ён год каторы,

Кідаюць з плана бы з баршчоў

Тых кураняці, часта творы,

Калі без слушных сябрукоў”.

 

– …Шкада, жывуць тут без дуэляў! –

І чуб свой Пушкін тузануў

З мулатных кручаных кудзеляў,

– А то, я б хутка палянуў

Не аднаго!..Бо брыдка, браце,

Што робіць гэтальны народ,

Чатыры кніжкі!..У квадраце!

Друкуе хтосьці…і штогод!

Сумленні свечкамі загаслі,

Хоць нават вецер і не дзме!

Сатурн з Юпіцерам у масле,

Бо паміжзорнаму – свае!

 

Вунь Мішка Шолахаў у трансе:

Раман для многіх стаў як верш!..

Вось што тварыцца на Парнасе,

Ды і яно ў вас не лепш!

 

– Хто іх чытае?! – раптам голас

Тут з тарантаса прагучаў.

– Ды, што вы кажаце, мой Колас,–

Яго Жукоўскі абарваў,

– Вы ў людзей спытайце толькі:

Адны і тыя ж на слуху!..

– А выдавецтвы – манаполькі,

З надзейным “дахам” навярху!..

 

І закрычалі, замахалі

Рукамі творцы, як гракі

Якіх на жытнішчах узнялі

За іх дзяўбаныя грахі.

 

І воран спуджаны тым крыкам,

Як сучкін хахаль заскуліў,

Пегас з падфырканнем і гікам

Нагамі дробна зачасціў!

 

Пад тыя воклічныя гукі,

Пад піянерскі барабан,

Паднялі творцы свае рукі

У зычны кліч: “Но пасаран!”

 

“Э-э! Гэты край не надта хлебны!

Тут чытачу не пададуць!

І пахутчэй змывацца трэба,

Пакуль пад колы не змятуць!..”

 

Калі нарэшце стала ціха,

Падаў і голас свой Тарас:

– Скажыце, хлопцы, а дзе выхад

З парнасся гэтага ў вас?

 

– Ты – выхад хочаш, альбо выйсце?–

Тут рагатнуў Амур на двор,–

Прыкрый вось вочы клёна лісцем,

Ёсць побач гэты калідор

З парнасска й нашанскай канторы,

Хоць і ў нас тут іншы час,

Ды да сваёй ужо вячоры

Ты пападзешь яшчэ, Тарас.

 

“Вунь, як “сцяжынкі” разсцілае,

А вось падумаць, дык – чаму?..

Мо, ад саперніка жадае

Хутчэй пазбавіцца Амур?

 

Ды не пячыся, хлопец, вельмі,

Мая Вянера ў Кліну!

Другім кідай такія “сцелькі”,

Я адгуляў сваю вясну!..”

 

– Скажы сваім, – прамовіў Колас,–

Што апетыт мяняць пара,

Яно, жыцце – такое кола,

Што любіць смазку лепш з дабра!..

А сам з’ясі хоць і вала –

Адна павага і хвала!..

– І хай трымаецца сусед! –

Прамовіў Лермантаў услед…

 

2.

 

Тарас – ляснік ішоў па лесе,

Паветра прагна ўдыхаў,

І хоць ён быў яшчэ ў стрэсе,

Але зноў кніжачку дастаў.

І на хвіліну прыпыніўся,

Задумаўся, перахрысціўся.

 

Вакол знаёмыя шпалеры

Узлессяў… Можна й адпачыць,

Яшчэ так доўга да начы,

– А дзе я быў? Мне – не павераць,

Хоць ты да рэхашча крычы!..

 

– Не, расскажу суседу Косцю,

Калі запросіць зноў у госці…

Ну, а яму ўжо рашаць,

Дзе мой аповяд размяшчаць!..

 

Але ж і маху, браце, даў:

Аўтограф нават не ўзяў!

Хаця б адзін быў у запасе,

Не кпілі б: выдумаў Тарасе!

 

Тарас даў пстрычку сам сабе,

Што стала млосна ў ілбе!..

Паморшчыў лоб, перакрысціў:

– А што, таварыш, заслужыў!..

 

3.

 

Спякотны дзень, што толькі квасам

Узгодзіць творчую душу,

Сядзім на лецішчы з Тарасам,

Ен разважае, я – пішу…

 

Тарас еў грушы налітыя,

Я ж смакаваў яго экстрым, –

“…Вось у чарзе калі такія,

Дзе ж друкавацца нам зямным?!”

 

Тарас, крутнуўшы рыжы вус,

Сказаў на гэтай глебе:

– Мо, недрукуючых саюз

Зрабіць вам, хлопцы, трэба?..

 

Сядзеў да вечара мой госць,

Чытаў Пашкова вершы...

А разважаць над чым нам ёсць,

Ды ў гэтым я не першы…

 

Заключэнне

 

Каб у руках займець “сініцу”,

Я пазваніў вось у сталіцу,

Адказ быў голасам глухім:

“Каб ля вады – і быць сухім,

І дурнем быць – не памачыцца?..”

 

І ходзяць мокрымі рабяты,

І кожны лёсу вельмі рады.

І не баяцца ж прастудзіцца?

 

Вось так, шаноўны мой Тарасе,

Усё, як кропля, на Парнасе…

 

Канстанцін Нілаў,

лістапад-2016

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.