"Одна из немногих новостей, которыми люди не перестают восхищаться снова и снова, – это известие о том, что они скоты".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Обзоры»

Каста

30/07/2015 в 17:07 Таццяна Сівец Каста

Кожны творчы чалавек памятае свой першы крок у тое, што яшчэ нават не ўсведамляецца, нават пра сябе не называецца Мастацтвам. Проста аднойчы ты не можаш больш трымаць унутры гэтыя гукі... Ты не адразу чытаеш іх некаму — на гэта таксама варта рашыцца, — блытана тлумачыш, што вось, маўляў, паслухай, я тут нешта…

 

Таццяна СівецТы толькі не смейся, калі ласка!.. Ну, цябе ж прасілі!!! І ты думаеш, што ніколі больш… Але зрываешся зноў і зноў. І вось ужо нехта кажа: “А ведаеш, мне падабаецца”. Гэты чалавек не здагадваецца, што зрабіў табе кепскую паслугу. Горш можа быць толькі калі ён спытае: “Чаму б табе гэта не надрукаваць?” Вось тут трэба было б, канечне, замахаць рукамі і збегчы як мага далей, туды, дзе няма ніводнай рэдакцыі газеты, а лісты ўсё яшчэ носяць галубы… Аднак ты пакуль нічога не ведаеш пра Касту і думаеш: А і праўда, чаму б?..” І ты нясеш свае  радкі па адрасе, пазначаным на пошняй старонцы нейкага літаратурнага выдання… Цуда не здараецца! Цябе ніхто не перахоплівае па дарозе, дзверы рэдакцыі адчыненыя, рэдактар аддзела ў гуморы, ты чуеш: “Добра. Мы вас надрукуем. Чакайце”. І ты чакаеш, каб аднойчы ўзяць неслухмянымі пальцамі газету ці часопіс з уласным прозвішчам на старонках.

 

Наўрад ці адразу пазнаеш свае творы (рэдактар пашкадаваў цябе і добра-такі “паправіў”), гэта трохі збянтэжыць, але толькі на момант, бо галоўнае — адчуванне таго, што ты трапіў у Касту! “Гэта ж так проста!”— ты бяжыш дадому, каб хутчэй паўтарыць боскае адчуванне.

 

Але… Чамусьці ў другі раз не так шанцуе: і абед у рэдакцыі, і рэдактар “пасля ўчарашняга”, а можа, ты і сам паспяшаўся… З “надрукаваных упершыню” большасць імёнаў мы ўжо не сустрэнем на старонках. Гэтыя людзі, на шчасце, вырашаюць заняцца нечым больш карысным. Аднак і тых, хто не здолеў адмовіцца ад небяспечнай прынады, хапае, каб стварыць чэргі з публікацый на бліжэйшы год… Ды ты ўжо ўмееш чакаць.

 

Читать также: «Каста на касте сидит и кастой погоняет».

 

За гэты час збіраеш грошы і творы на першую кніжку — выдаткі кампенсуюць пару ўхвальна-крытычных артыкулаў, а найперш некалькі слоў “мэтраў”, якім ты, хвалюючыся, падпішаш свой зборнік…  А потым ты раптам усведамляеш, што гэта — праца. Яна патрабуе часу, сілы волі, здароўя, яшчэ больш часу, яшчэ больш… Але спыняцца позна: ты — у Касце! Ты шукаеш падтрымкі калег, але праўду пра сябе хутчэй даведаешся з плётак, чым з размоў вока на вока. І тады  разумееш, што недзе цябе падманулі, нечага недагаварылі — ты ўсё па-іншаму ўяўляў. Аднак Каста не можа існаваць без барацьбы, і ты змагаешся з тымі, каму няма да цябе справы. А яны, раззлаваныя, пачынаюць змагацца з табой (якасць твораў тут не будзе мець прынцыповага значэння). Калі ж ты выплывеш дзякуючы ўласнай настойлівасці ці працягнутай некім руцэ (што амаль неверагодна), то ўпершыню адолее пытанне: “Навошта членам Касты знішчаць адзін аднаго?”

 

Читать также: «Книжный фастфуд».

 

…Але мінаюць стагоддзі, а нехта ўсё адно імкнецца здавацца чысцейшым на фоне бруду, вылітага на таварыша.  

 

“Вы ўсё яшчэ не ў Касце?..”

 

Таццяна Сівец,

«ЛіМ», №11-2012

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.