Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Обзоры»

Поэзия 100-го номера журнала "Дзеяслоў": "I кожны пук уласны рабіў пучком рублёвак"

27/08/2019 в 14:08 Алесь Новікаў "Дзеяслоў" , критика

 

Поэзия в юбилейном 100-м номере журнала «Дзеяслоў» представлена бледно. От Владимира Некляева поместили длинное письмо Ольге. Публикую небольшую часть, чтобы читатели составили свое мнение. Конечно, переживания безупречно облачены в рифму. Автор говорит о том, что ему дорого. Обращается к своей жене, которую искренне любит. Такие откровения не каждый способен придать гласности. Для того, чтобы открыть душу, необходима смелость. Я бы не решился написать ничего подобного ни в прозе, ни в рифмованном виде. Здесь я англичанин: «мой дом – моя крепость».

 

КАЛІ МЯНЕ НЕ СТАНЕ

Ліст да Вольгі

 

Калі мяне не стане, не сумуй!

Я так хачу, каб ты не сумавала,

Каб з губ, што мне шапталі пацалуй,

Усмешка сарамліва не знікала,

Каб не губляла ты мяне нідзе,

Каб не шукала ў снах, на фотаздымках,

Каб днём і ўночы ты ў маіх абдымках

Хавалася, як ластаўка ў гняздзе.

 

Калі мяне не стане – ты жыві,

Забыўшыся, што я цябе пакінуў.

Я – у табе, я – у тваёй крыві,

А не ў халодных вежах успамінаў,

Не ў тых лістах, якія напісаў,

Не ў словах тых, якія можна сцерці,

А ў той радзімцы, што пацалаваў,

Упершыню ў сабе адчуўшы сэрца.?

 

Яно – тваё. I я не забяру

Яго ў цябе. Не стаўшы, не памру,

А проста так не стану, як растане

У небе дым, ці гэтак, як не стане

За дымам сцежкі, возера ў тумане,

За возерам вячэрняга агню,

А там, за ім, дзе зноў святлее ранне,

Слядоў тваіх, якіх не даганю...

 

Калі мяне не стане, ты налі

Віна, якое ў святы мы пілі,

У тонказвонкі келіх свой любімы

I выпі за ўсё тое, чым былі мы

Шчаслівыя, чым дыхалі, жылі,

Што мне праз час,

праз вечнасць будзе сніцца

Так, як сляпому сніцца бліскавіца,

Што ўпала ў цемру на крайку зямлі.

 

Калі мяне не стане, не віні

Сябе ні ў чым. Як ноччу пры агні,

У скрусе не сядзі перад віною,

Якой няма ў цябе перада мною

I не было, бо ночы ўсе і дні,

Пражытыя з табой, былі, як святы,

Бо я не меў бліжэй, чым ты, радні,

I калі нехта з нас і вінаваты,

Дык толькі я, а ты – ані, ані...

 

***

 

Михась Скобла представил разношерстную подборку под общим заголовком «Патрыцыя нізрынуць у плебеі…». Судите сами о качестве поэзии. В стихотворении «Пакутнік» интересен «пук уласны» (собственный пук):

 

I кожны пук уласны

Рабіў пучком рублёвак.

 

Читаю у Купалы:

   

Пукнуў, паслухаў троху

І кажа рубля даць…

 

Я.Купала, «І як тут не смяяцца»

 

Публикую три произведения М.Скоблы.

 

ЗМЯЯ

 

Ён спаў каля ляснога ручая,

I запаўзла у рот яму змяя,

Ён не адчуў агіды – бачыў сны,

I лашчыў слых яму ручай лясны.

 

Праз сон ён чуў, як пачужэў язык.

У сне ён закрычаў і прахапіўся –

I крык ягоны у змяіны сык

Ператварыўся і ў траве згубіўся.

 

Ён енчыў, ён шаптаў – і кожны зык

У слізкім, гадзінай абжытым роце

Ператвараўся у змяіны сык,

I змеі адгукаліся ў балоце.

 

***

 

АЗЯРЫЧЫНА

Зміцеру Санько

 

Мне прыснілася Азярычына –

У зялёных садах сяло.

Родных песняў там – не падлічана,

I ляціць душа намагнічана

У салодкае іх сіло.

 

Там за беленькім за бярэзнічкам

Талалайчык рассыпаў брэх.

Там рыпець да світання веснічкам

I звінець капяжам са стрэх.

 

Азярычына да Дзярэчына

Прысуседзілася на слых.

Там з кута ліхата адпрэчана,

Там не садзяць на покуць злых.

 

Не відаць праз гаць у зары чаўна,

Не зарос азярод быллём...

Я гатоў ісці ў Азярычына

Праз Айчыну ўсю з хатулём!

 

***

 

ПАКУТНІК

 

Збіраў, як бульбу ў кошык,

Рыфмар і медзь, і срэбра.

За кожны спрэчны грошык

Лічыў ахвярам рэбры.

 

Ён кантынгент парнасны

Закопваў без рыдлёвак

I кожны пук уласны

Рабіў пучком рублёвак.

 

Даймала, як прастуда,

Яшчэ адна загана –

Ён мучыўся, што Юда

Прадаў Хрыста затанна.

 

Вот и вся поэзия юбилейного номера. Журнал умирает по той же причине, что и литературные издания холдинга «Звязда» – из-за отсутствия объективной критики.

 

Александр Новиков (#алесьновікаў)

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.