"Ибо все, что я пишу и создаю сегодня и буду сотворять завтра, вижу в том незримую поддержку и улыбку моего страстного, непутевого, горячего в поступках и желаниях, страстях и бедах человеческих, моего незабвенного отца. Может, таким образом облегчу перед ним свою вину, и маленькая девочка с непослушными косами, заплетенными его добрыми руками, перестанет молчаливо заглядывать мне в самую душу".

Ирина ШАТЫРЁНОК, "Старый двор".
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Обзоры»

Поэма о Трындунце. Часть І

22/09/2016 в 15:09 Александр Новиков Поэма , СПБ , юмор

Аляксандр, харэ кранаць Чаргінца. Ён займальны пісьменнік і добры чалавек. У адрозненне ад цябе, склочніка. Годзе паразітаваць на чужых імёнах. Ствары сваё. А не можаш – заткніся.

Міхась Южык

 

 

Публикация в газете «Народная Воля» №73 от 20 сентября 2016 года поэмы жёсткого анонима (по утверждению редакции) «Даў заданне Правадыр напісаць «Войну и мир» является своеобразным вызовом произволу, который творит в отечественной литературе руководство одиозного бюджетного Союза писателей Беларуси, издательского дома «Звязда» и издательства «Мастацкая літаратура». Это знак – дальше терпеть невозможно.

 

Следует коротко рассказать о структуре поэмы. Она состоит из восьми частей. Публикую первую половину из них: «Страчаны спакой», «І жук, і жаба», «Эліта», «Агітбрыгада».

 

В первой части рассказывается о Трындунце (аллюзия на Н.Чергинца) и конце его безмятежной и бесшабашной жизни: Вождь требует «Войну и мир».   

 

Вождь справедливо высказывает возмущение Трындунцу, поскольку является главным спонсором союза писателей – «Ни один из твоей шайки* мне не приносит с неба звезд. Где обещанные шедевры? Где хоть одно приличное произведение?»

 

Трындунец потерял покой и сон.

 

Вторая часть вроде справки. Это экскурс в историю, когда Вождь пришел к власти и пресек революционную деятельность писательского братства. Низложены символы прежней власти, нанесен удар по мове.  

 

И тут появляются трындунцы. Трындунец, производитель ширпотреба, не допущенный писательским сообществом на Парнас, создает свой союз, надавав Вождю горы обещаний. Со всех щелей в новый союз полезли графоманы и посредственности. Среди них «меланхоличные молодицы и мечтательные женщины, которые из года в год носили в райгазеты "о любви сцишки", как бабочки, в союз летели из всех окраин и уголков. (Словно на творческие панели – стаи этих бабочек)». Но в издательства творцы нового союза понесли «литературное дерьмо».

 

Обо всем этом стало известно Вождю, вот тогда он и дал «им задание».

 

В третьей части «Эліта» рассказывается о некоторых самых ярких писателях Трындунца. Тех, на кого созданы аллюзии уже почти все разгаданы энтузиастами, любителями литературы. Пятак – Бадак, Шуруп – Шнип, Ранни – Поздняков, Паляшук – Карлюкевич, Сыраежка – Боровикова, Клёк – Мозго, Бурчук – Марчук. Остался под вопросом один – Усяед.

 

Следует отметить, что поэму написал автор не относящийся к сообществу Н.Чергинца, хотя у него есть поэты, способные написать подобную поэму. Четвертая часть «Агітбрыгада» говорит о том, что поэма хоть, с большой вероятностью и написана одним человеком, но автор черпал информацию от источника, непосредственно из окружения Н.Чергинца. Подтверждение тому подробности одной из поездок с целью выступления «высоких» творцов перед народными массами. Это и не удивительно: кротов из «того союза» в объединении Чергинца предостаточно.

 

Поездка в один из колхозов закончилась банальной пьянкой, шашлыками и ухой. На дорожку председатель колхоза дал Шурупу канистру первача…

 

Продолжение следует...
 

 

Ад рэдакцыі газеты “Народная Воля”

 

Літаратурны твор гэта заўжды плён думак і фантазіі аўтара, які мастацкімі сродкамі спрабуе данесці да чытача тую ці іншую ідэю, вобраз і адлюстраваць з’яву, тэндэнцыю, каштоўнасці, заганы часу, у які мы жывём. Менавіта з такой аксіёмы сыходзіла рэдакцыя газеты «Народная Воля», калі, атрымаўшы тэкст сатырычнай паэмы «Даў заданне Правадыр напісаць «Войну и мир», прымала рашэнне апублікаваць яе поўнасцю.

 

Да гэтага часу ў беларускай літаратуры існавалі дзве ананімныя паэмы, якія адлюстроўвалі літаратурныя працэсы: «Тарас на Парнасе» і «Сказ пра Лысую гару». Нам здаецца, што паэма «Даў заданне Правадыр напісаць «Войну и мир» стане ўпоравень з гэтымі яркімі творамі. Напісана яна адмыслова, бездакорна (гэта можа засведчыць любы прыстойны літаратар), з мастацкім густам, сатырычна-іранічным поглядам аўтара на многія бакі нашага жыцця. Гэта яшчэ адзін важкі аргумент, які падштурхнуў рэдакцыю надрукаваць паэму на старонках «Народнай Волі»

 

Макар Друкар

 

Даў заданне Правадыр напісаць «Войну и мир»

 

Страчаны спакой

 

Хадзіў, як брында, дзень каторы

Пісьменнік слынны Трындунец.

Дый як жа быць яму ў гуморы?

Жыццю спакойнаму – капец.

 

Нібы за пазухай у Бога

Ён жыў да гэтае пары.

Хаця было руціны многа,

Ды ўсё ж нямала і тварыў.

 

Вунь на паліцы стройны шэраг –

На ўсю сцяну! –

Ягоных кніг.

I там няма раманаў "шэрых"

Ці, як гаворыцца, сырых.

 

Чытацьмуць і цяпер, і потым...

Прынамсі, гэтак лічыць сам,

Бо Трындунец крывёй і потам,

А не чарнілам іх пісаў.

 

Даброт і грошай меў ад пуза –

Чаго яшчэ жадаць? Але

Аднойчы творчага саюза

Стаць давялося на чале.

 

Здавалася б, такія ўмовы,

Каб наталіць уласны шал!

Бо Трындунец не шараговы –

Літаратурны генерал!

 

Як колісь Танк!

Адзначыць варта:

Так і было яно спярша.

Лічыў, удала легла карта,

Пашана, званні – як з каўша.

 

Разлічваў, што да самай смерці

Галоўным будзе ў той гульні,

Але бяду нагналі чэрці.

Настрой паганы ў старшыні,

 

I нават у душы трывога...

Учора раніцай ганец

Паведаміў, што да Самога

Прыбыць павінны Трындунец.

 

Падобны выклік неадкладны

Не можа скончыцца дабром:

Ён, Трындунец, слуга прыўладны,

Самога адчуваў нутром.

 

(Што Правадыр – мужык суровы,

Вядома ўсім здаўна яшчэ:

Не кідае на вецер словы,

Як трэба, дык з пляча сячэ.)

 

У Трындунца трымцелі ногі,

Калі ступаў па дыване.

А Правадыр і праўда строгі –

Нібы з партрэта на сцяне.

 

Яшчэ змрачней нахмурыў бровы

(Аж Трындунец у крэсла ўрос)

I без ніякае прадмовы

Чарговы распачаў разнос:

 

Вам даў я льготы-прывілеі,

Я грошы-прэміі даю...

I думаў, спраўдзяцца надзеі

На хеўру творчую тваю.

 

Аднак ніводзін з гэтай хеўры

Мне не прыносіць з неба зор.

Дзе абяцаныя шэдэўры?

Дзе хоць адзін прыстойны твор?

 

Пісак, як кажуць, маеш мора.

Чаму ж не рупяцца яны?

Чаму ніхто не выдаў твора

Накшталт "Поднятой целины"?

 

Ну, словам, кожны хай карпее, –

Падвёу рахунак Правадыр, –

Каб тут ляжала эпапея –

Такая, як "Война и мир".

 

Хай пішуць пра жыццё народа

I, можа, трохі пра мяне...

На гэта я даю паўгода.

Ты ўцяміў, Трындунец, ці не?

 

Калі з патуг не будзе толку,

Як рэзультат дасі пусты,

Я разганю тваю суполку,

I не ў фаворы будзеш ты...

 

Пачуўшы гэткую пагрозу,

Ад нечаканасці такой

Хіба ж не апупее розум,

Ці ж будзе на душы спакой?

 

Дык Трындунец і сну не ведаў –

Мазгі, як кажуць, набакір,

Вячэраў дрэнна ён і снедаў:

Гатоў лічыць за дармаедаў

Тварцоў ягоных Правадыр.

 

На выгляд Трындунец як хворы

(Здароўя й праўда дрэнны стан)

Даймалі думкі дзень каторы:

"Ці з'явяцца шэдэўры-творы?

Дзе эпахальны ўзяць раман?.."

 

 

І жук і жаба

 

Каб растлумачыць одум гэткі,

Каб стала ясна чытачу,

Я што-нішто накшталт даведкі

Прапанаваць пакуль хачу.

 

Той час ужо далека ззаду,

Калі сучасны Правадыр

"Падняў з гразі" (так кажа) ўладу,

I трапіла краіна ў вір.

 

А што ж рабіць з уладай трэба,

Калі "падняў яе з гразі"?

Ды тое, што – засведчыць Неба! –

Рабілі каралі й князі.

 

Ідэалогія – аснова

Улады кожнай і любой.

А ў ёй і герб, і сцяг, і мова,

I творчы люд уласны, свой.

 

Калі тварцы складацьмуць оды

Пра існы лад, правадыра,

Дык будзе ціша-гладзь заўсёды,

Народ не ўспрыме бунтара.

 

Тутэйшы Правадыр таксама

Не агамолак, не дурны.

Была ў яго свая праграма,

I многа ўзяў са стараны.

 

Ён мець хацеў ва ўласнай хеўры

I літаратараў-пісак.

Рабіў абходныя манеўры,

Ім дагаджаў і так, і сяк.

 

Ды не рвануліся пісакі

Кагалам да яго ў хаўрус,

Хоць абяцаліся "прысмакі",

I шмат другіх было спакус.

 

Не вабіў лёс марыянетак

Тварцоў сапраўдных з веку ў век.

Дадаткам здарылася гэтак,

Што са святынь пачаўся здзек.

 

Яны, спрадвечныя святыні,

Для новага Правадыра

Былі нікчэмнымі, пустымі –

Іх замяніць даўно пара.

 

"Пагоні" быў прысуд суровы,

I сцяга незайздросны лёс,

I парастак тутэйшай мовы

Зламаў-стаптаў ён, каб не рос.

 

Пісакі да яго – варожа.

Без мовы літаратар – нуль:

Чытаць і разумець не зможа

Ніхто, апроч дзядуль-бабуль.

 

Тым больш тварцы не захацелі

Служыць яму, Правадыру.

– Я вас трымацьму ў чорным целе!

Я ў вас маёмасць забяру! –

 

Раз'ятрыўся Галоўны Самы. –

На сродкі "лапу накладу"!

I гэта быў пачатак драмы,

Што прывяла з сабой бяду.

 

Грабеж адбыўся ўвачавідкі:

У непакорлівых тварцоў

Забрала ўлада ўсё да ніткі...

I час прыйшоў для "трындунцоў»!

 

Яны з усіх паперлі дзірак

Наверх, нібыта прусакі.

А Трындунцу (яно й не дзіва)

Быў успадоб расклад такі.

 

Ён на плячах насіў пагоны,

Чым зарабляў сабе на хлеб.

Але й вядомым быў ягоны

Літаратурны шырпатрэб.

 

Хто ў творчасці хоць нешта петрыў,

Той не ўспрымаў яго ўсур'ёз.

А да літаратурных мэтраў

Тым больш службовец не дарос.

 

А так хацеў у іх кагорту!

Каб узабрацца на Парнас,

Гатовы быў служыць хоць чорту...

I вось настаў ягоны час!

 

Сваю задуму ў вушы ўвесці

Змог Трындунец Правадыру:

– Усё ў нас будзе чэсць па чэсці,

Як я другі саюз ствару!

 

У нас народ таленавіты,

I тых, хто нешта піша, – раць.

Крыху прасею іх праз сіта

I цэлы полк змагу сабраць!

 

Здабыткаў будзе да халеры –

Падказвае мае нутро!

I Правадыр яму паверыў,

I той ідэі даў дабро.

 

I крылы выраслі ў саюза!

Як той казаў, пайшоў працэс!

Вада, што хлынула са шлюза –

Хто толькі ў той саюз не лез!

 

Нагамі расчыніўшы дзверы,

Неўтаймаванаю гурбой

Ішлі ў саюз пенсіянеры,

Як быццам на апошні бой.

 

Падаставаўшы з чамаданаў,

"Грасбухі" неслі ў кабінет.

Лічылі, што ад іх раманаў

Нарэшце здрыганецца свет.

 

Меланхалічныя кабеты

I летуценныя жанкі,

Што з года ў год у райгазеты

Насілі "пра любоў сцішкі",

 

Як матылькі, ў саюз ляцелі

З усіх ускраін і куткоў.

(Нібы на творчае панэлі –

Чародкі гэтых матылькоў.)

 

Ну, словам, творчы сверб нятленні

Адчулі графаманы ўсе.

Разлічвалі, што статус "члена"

Нарэшце славу прынясе.

 

Што будуць друкаваць газеты,

Часопісы іх кожны твор,

Хоць не пускалі ў кабінеты

Рэдактары да гэтых пор.

 

I спадзяваліся няздары,

Што пойдзе ўсё цяпер ладком,

Што збудуцца нарэшце мары,

Што будуць грэбці ганарары

Ці шуфлем, ці жалезняком.

 

Працэс ішоў на ўзнёслай хвалі,

I ён прынёс харошы плен:

"Дастойных членаў" назбіралі

Калі не полк, дык батальён.

 

Натхненню ў клёпках стала цесна,

Імпэт падвоіўся, калі

Усё, што меў саюз "нячэсны",

Ім, "трындунцам", перадалі.

 

Панеслі ў выдавецтвы творы,

Ішлі ў часопісы сцяной,

I іхніх кніг у крамах – горы,

Ды ўсе – літаратурны гной.

 

Ад графаманаў не адбіцца,

Не ўтаймаваць "тварцоў" ніяк:

З такою пыхаю, як быццам

З іх кожны Колас ці Бальзак.

 

На той працэс глядзеў панура

Суполкі новай старшыня,

Бо неўспадоб "макулатура" –

Літаратурная дрысня.

 

Жыла ў душы надзея тая

(Яе не выкажаш услых),

Што Правадыр жа не чытае

Саюзам выдадзеных кніг.

 

Сказаць дакладна немагчыма,

Ці гэта праўда, ці не так.

Ва ўсякім разе нейкім чынам

Празнаў пра плён сваіх пісак.

 

Тады наконт "Войны и мира"

I даў задание старшыні.

...У небаракі думкі вірам

Круціцца сталі дзень пры дні:

 

Ці ўзрадуе шэдэўрам хтосьці

З калег ягоных па пяру,

Каб зноў не атрымаць у косці,

Каб дагадзіць Правадыру?..

 

Эліта

 

Адзначыць трэба: у суполцы,

Што паявілася на свет,

Не ўсіх знайшлі "на барахолцы"

I членскі выдалі білет.

 

Прыйшлі ў кагал стракаты гэты,

Дзе спрэс, прабачце, вахлакі,

I ніштаватыя паэты –

Лічы, сярэдняе рукі.

 

Былі й празаікі, канешне,

Зусім не скажаш пра якіх

"Змяшалі Божы дар з яешняй" –

Нямала мелі годных кніг.

 

Ды не было тварца ў кагале

Накшталт Бураўкіна, Брыля.

Яны шэдэўраў не пісалі –

Такіх, як "Новая зямля".

 

Стругалі вершыкі, раманы,

Прычым лічылі (без маны!),

Што кожны – геній непрызнаны,

"Напалеонаўскія планы"

Выношвалі ў душы яны.

 

Ніхто не выбіўся б у мэтры,

На лбе набіўшы нават гуз.

Таму для іх – глыток паветра,

Аддуха Трындунцоў саюз.

 

I, апынуўшыся ў фаворы,

Так званыя сераднякі

Распушылі, як кажуць, пёры,

Пайшлі да славы напрасткі.

 

Хоць Трындунец, каб іх завабіць,

Наабяцаў даброт-пасад,

Ды іх было з дзясятак, мабыць,

Ва ўсякім разе – не зашмат.

 

Ці ж выбар нейкі ёсць ва ўлады,

Як кадравы рэзерв пусты?

Ім сапраўды далі пасады,

Літаратурныя пасты

 

I дапусцілі да "карыта",

Каб зналі смак даброт-выгод...

У "батальёне" як эліта

Быў гэты нешматлікі "ўзвод".

 

У выдавецтве, скажам, лейцы

У рукі ўзяў паэт Пятак.

(Пятак жа не раўня капейцы,

Дык хай кіруе – ці не так?)

 

Ягоным верным памагатым

Прызначаны паэт Шуруп,

Каб самым тлумным гарлахватам

Усё-ткі ён даваў адлуп.

 

Быў колісь Ранні шэрай мышкай

(Няўцям – празаік ці паэт),

А стаўшы пры саюзе шышкай,

He ўсіх пускаў у кабінет.

 

Раней амаль не быў вядомым

Пісьменнік сціплы Паляшук.

А стаў над выдавецкім домам,

Дык і надзьмуўся, як капшук,

 

З пагардай нос, як кажуць, верне

Ад тых, з кім крочыў па жыцці.

Хоць у ягоных творах зерне,

Бадай, і з лупай не знайсці.

 

А вось паэтку Сыраежку,

Няйнакш, заблытаў сатана:

Ступіла не на тую сцежку –

Да Трындунца прыйшла яна.

 

Тварыць магла таленавіта,

I славы ўдостатку было,

Ды, мусіць, вабіла "карыта",

Як вабіць матылька святло.

 

Праз тэрмін не зусім кароткі,

Як праясніліся глузды,

Паэтка зразумела ўсё-ткі:

Яна папала не туды.

 

I пішуць "трындунцы" нягегла,

Яшчэ й грызуцца, як бабры...

I Сыраежка перабегла,

Вярнулася ў саюз стары.

 

Усё ішло як след нібыта,

Нішто не абяцала хмар.

I "трындунцоўская" эліта

На фоне той гайні няздар

 

Глядзелася як быццам чынна.

Ды толькі ўражанне - падман.

"Сярод авечак – малайчына,

Сярод разумных – сам баран", –

 

Здаецца, так ці трохі йначай

Сказаў пра гэтакіх мудрэц.

Але праблем зусім не бачыў

Да той сустрэчы Трындунец...

 

“Агітбрыгада”

 

Не будзе, пэўна, нечаканкі,

Як выкажу пасыл зямны:

Заўсёды знойдуцца падпанкі,

Калі на свеце ёсць паны.

 

У "трындунцоўскае" эліты

Таксама меўся ніжні слой.

I ён зусім несамавіты,

Даўно ўжо страціў гонар свой.

 

У тым саюзе не заўсёды

Была нірвана, ціша-гладзь.

Усе даброты і выгоды

Патрэбна ў нечым адрабляць.

 

"Ніжэйшай" знаці досыць часта

Перападала штось, але

Галопам беглі, як начальства

Іх накіруе ці пашле.

 

Хто з чытачамі на сустрэчы

Павінен ездзіць на раён?

Тут "ніжні слой" якраз дарэчы –

Хоць нешта людзям скажа ён.

 

Пашлеш няздару-графамана

Чытаць вучнёўскія "сцішкі",

Дык потым можа быць пагана –

"Паэта" ўспрымуць у штыкі.

 

Хай лепей творчыя калекі

Бурчаць "сцішкі" сабе пад нос...

Дык тры-чатыры чалавекі

I валаклі чытацкі воз.

 

Да чытачоў амаль штодзённа

З "нары" вылазіў Усяед.

Не выдаваў на маладзёна,

Але яшчэ зусім не дзед.

 

Ён і пісака разнастайны:

Нататка, згадка, успамін.

Вось толькі якасць... Як на стайні:

Што ні напіша – гной адзін.

 

Ды сам ён думае, што класік,

На пастамент пара даўно.

Калісьці дужа многа "квасіў",

Няважна – чача ці віно.

 

Заўсёднік той "агітбрыгады"

I чалавек харошы Клёк.

Ён "ваяжам" зусім не рады,

Ды трэба дбаць пра кашалёк.

 

Раней быў майстрам,

хоць не першым,

I "здзьмуўся", мусіць... Для дзяцей

Стаў выпінаць натужна вершы,

Бо для дзяцей, лічыў,  прасцей.

 

Парой да Клёка і Ўсяеда

Шчаміўся ў хеўру і Бурчук.

Раней яго ніхто не ведаў,

А зараз кніжак – сорак штук.

 

На "нобеля" за дэтэктывы

Саюз прасоўваў Бурчука,

Ды рэзультат, на жаль, паршывы –

Не ўзбагацеў нашармака.

 

I дробныя другія сошкі

Да тых "байцоў" тады-сяды

Маглі прыбіцца, каб хоць трошкі

Пазбавіць клёпкі ад нуды.

 

Даважкам бралі і паэтак.

Хоць з іх карысці не відно,

Ды з дзеўкамі не сумна гэтак –

Памацаць можна за сцягно...

 

...«Брыгада» ў гэткім жа саставе

Сабралася ў чарговы раз.

Тварцоў сустрэне неўзабаве

Заможны, выбітны калгас.

 

Там збудавалі Дом культуры,

I старшыня чамусь рашыў:

Тварцы аздобяць быт пануры,

Наладзяць свята для душы.

 

Прыбіліся Шуруп і Ранні,

Папоўнілі "дэсантны ўзвод":

У іх з'явілася жаданне

Схадзіць, як кажуць, у народ.

 

А дзве паэткі-маладзіцы

Былі запрошаны знарок:

У іх, як чырвы, ягадзіцы

I "поўна пазуха цыцок".

 

Людзей было на той сустрэчы

Нямала на зыходзе дня:

Прыгнаў жа нават люд старэчы

У Дом культуры старшыня.

 

Прыехаў са шматлікай світай

Раённы бос – свінні тлусцей.

Ён, таўстапузы, менавіта

Са сцэны прадстаўляў гасцей.

 

Бос гаварыў – як гной варочаў,

Аж пот сцякаў, нібы з вядра:

– Судзьбе мы благадарны очань,

Што з намі слова масцяра.

 

Такая эта чэсць калхозу!

Паверце, дажа пастухі

Чытаюць нанач вашу прозу

I знаюць наізусць сціхі.

 

Сказаць папраўдзе, словам гэтым

Не надта верылі тварцы.

А ён, раённы бос, з імпэтам

Падсумаваў напрыканцы:

 

– Паслушаем ахотна ўсе мы

Праізвідзенія гасцей.

Вы ж, масцяра, ішчыце цемы

У нас для новых павясцей!

 

Затым дзве бітыя гадзіны

Чыталі творы "масцяра".

А ў слухачоў намер адзіны:

"Пайсці б да роднае хаціны,

Бо там галодная скаціна,

Жанкам кароў даіць пара..."

 

Дый юзгаў нецярпліва ў крэсле,

Сяброў прыспешваў Усяед,

Бо вестку на хвастах прынеслі

Сарокі: будзе і банкет.

 

Тварцы на памяць аб сустрэчы

Ўручылі скрыню ўласных кніг.

(Ніхто з калгаснікаў, дарэчы,

Не прачытаў напотым іх).

 

Нарэшце й сапраўды кагалам

Паехалі на шашлыкі.

(Ганебна есці бульбу з салам

У дзень адметнейшы такі).

 

Раённы бос казаў гулліва:

– Папробуеце здзесь ухі

I вып'яце па кружке піва –

Пра нас напішаце сціхі!

 

Прыйшлося ім для весялосці

Адчуць не толькі піва смак.

Быў і каньяк: Такія госці

Штодня не ездзяць, як-ніяк,

 

Дык і знайшлі ў калгасе сродкі

На "сціплы" сабантуй такі.

Як залілі належна глоткі,

Калі набілі "валлякі",

 

Да нешматслоўнага Шурупа

Падсунуўся раённы бос:

– Вазможна, выглядзіт і глупа,

Но я хачу задаць вапрос.

 

Канечна, вы для нас куміры.

Аднака дайце мне атвет:

Вот пачаму "Войны и мира" –

Па ураўню! – сяводня нет?

 

Застыла на паляне ціша:

Праблема гэтая – як струп... –

Вось ён раман такі й напіша,

З усмешкай вымавіў Шуруп

 

I на Ўсяеда кінуў позірк. –

Яму, бадай, пад сілу ўсё...

А той у паўляжачай позе

Ужо захроп, як парасё,

 

I мармытаў парою штосьці.

Здаволіў боса той "атвет".

Былі давольнымі і госці –

Набаляваліся як след!

 

Калі збіраліся дадому

(А хто-ніхто ўставаў з калень),

Яны, тварцы, адчулі стому:

Так шчыравалі ў гэты дзень!

 

Глядзелі ўсе няўцямна-тупа

(Быў у адключцы толькі Клёк),

Як старшыня чамусь Шурупа

Па-змоўніцку адвёў убок.

 

Шурупу ён шапнуў на вуха,

Каністру сунуўшы ў руку:

– У ёй не нейкая сівуха,

Туды наліў я першаку...

 

---

*шайка (хеўра) – возм. – неодобрительно о компании людей, объединённых общими интересами. Ш. дельцов. Одна шайка-лейка (о людях одних взглядов, одного поведения).

 


На сайте «Народнай Волі» появился полный текст поэмы, поэтому продолжения ее здесь не будет.

Оставить комментарий (1)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2016 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.