В эту ночь старый Летун не спал. Ворочался с боку на бок, умащивался и так и этак – сон не шел. Рядом на полу храпел Игнат – старший сын. «Паскуда, хлебнул все ж таки чарку на ночь»...

Георгий МАРЧУК, «Крик на хуторе».
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»ЛіМаразм»

Рука ўсёмагутная

18/09/2016 в 19:09 Міхась ЮЖЫК критика , холдинг


Чытачы, якія пачыналі са мной рух ад першага выпуску рубрыкі, павінны памятаць, што стартавалі мы з тыднёвіка “ЛіМ”, надаючы асаблівую ўвагу яго справаздачам ад СПБ і зместу рубрыкі “крытыка”. Выявілася вельмі хутка, што справаздачы ліпавыя, а крытыкі няма. Роўна як і паэзіі. Адсутнасць апошняй вынікала з дзвюх першых прычын.


Тамашняя крытыка, калі і з’яўлялася рэдка, то абслугоўвала сілавікоў Касты. Яна выклікала, прыкладам, такую рэакцыю “ЛіМаразма”:
 

На наступнай старонцы “крытыкі” “ЛіМ” працягвае ўпарта, напорыста, нахабна, я б нават сказаў, пхаць у жывыя класікі жывога графамана – акадэміка Гніламёдава. На гэты раз дабрадзеем выступае нехта Анатоль Трафімчык, які літаральна заходзіцца эпітэтамі: “Бліскуча і даходліва, з прымяненнем простых пераканальных аргументаў аўтар адлюстроўвае сутнасць таго, што рабілася на яго малой радзіме ў шырокім сацыяльна-палітычным кантэксце”. Або: “Выснова, да якой немінуча прыходзіш па прачытанні рамана,  трэба ведаць ранейшыя творы. Да глыбокага аналізу яшчэ звернуцца філолагі.” (О Божа! – да чаго ж адзін акадэмік дорага абыходзіцца бюджэту краіны!)

 

Я нават быў вылавіў аднаго дзяжурнага крытыка двух карыфеяў прыгожага слова: Міхася Пазнякова і Ўладзіміра Гніламёдава, прычым акадэмік нават мяняў ролю і часам выступаў у якасці рэцэнзента “выдатнай” кнігі паэзіі Пазнякова. Такі вось зладжаны трыумвірат.

Не пачытаўшы ніводнага разу прафесійнай крытыкі ў тыднёвіку за цэлы год, я паставіў дыягназ “невылечна” і засяродзіўся на паэзіі, прычым не толькі “ЛіМа”, а і часопісаў холдынгу.

 

То бок рубрыка практычна не сачыла і не змагалася за жыццё крытыкі ў “ЛіМе”. Што толькі ўзмацніла стан прастрацыі дзяржаўных выданняў.

А цяпер, спадары, не галаслоўна пакажу вам наступнае.


Возьмем нумары “ЛіМа” з 31-га па 35-ты (2016 г.), што вісяць на сайце “Звязды”. №35 наогул не адчыняецца, ён для нас чорная дзірка, але ад гэтага крытыкі ў ім для нас не пабольшала. Нумары ж 31, 32, 33, 34 – а тое роўна месяц – не змяшчаюць наогул крытычных артыкулаў, апрача стандартнага рэкламнага агляду свежых часопісаў. Самую большую крытыку ў гэтым аглядзе зараз працытую:

 

Сумніўна,   што  чытач  «Полымя»  будзе  ўзрушаны  ці здзіўлены паэтычнай часткай нумара. За выключэннем вершаў  Мар’яна  Дуксы,  якія  не  заўсёды  «роўныя»,  але  заўсёды  адметныя.

 

Усё. Астатняе на цэлую старонку – мёд, прыкрая патака. Прычым нейкая Юлія Шпакова, уводзячы падраздзел “сумніўна”, нават не парупілася даведацца, што правільна будзе “сумнеўна”, ад слоў “сумненне”, “сумнеў”. Адкуль выпаўзла “і” ды паўтараецца папугаямі ў дзяржаўных выданнях – не разабраць.


Гэта, чытач, табе крытыка за пяць нумароў тыднёвіка “ЛіМ”: вершы Дуксы не заўсёды роўныя. Верх філасофскага пранікнення ў паэзію.

Зараз слухайце ўважліва: у “Маладосці” літаратурнай крытыкі не бывае наогул, яна чамусьці ўся – тэатральная(?). У “Полымі” з апошніх нумароў 6 і 7 расклад такі: у №6 раздзела “крытыка” наогул няма. У №7 – памянёны ўчора нядобрым словам рэкламны опус Саламахі на публіцыстычны фаліянт Зіновія Прыгодзіча, то бок  таксама – не крытыка.

Такім чынам, за 2 апошнія месяцы сістэма дзяржаўных часопісаў “Звязда”, дзе корміцца войска разгільдзяяў чыноўнікаў, не здужала выдаць ніводнага крытычнага артыкула пра сучасную літаратуру. Удумайцеся. Асэнсуйце. І ўявіце, як гэта нахабна яшчэ варочаецца язык у Саламахі называць некага “сецевая крытыка" – маўляў, несапраўдная. Ах, несапраўдная? Дык дай нам, Саламаха, сапраўдную ў часопісе! Не можа. Нямоглы. Няма патэнцыі.

Сам не веру вынікам беглага агляду крытычнай часткі. Але гэта менавіта так. Бо з дзяржаўных часопісаў слова ўжо сякерай не высечаш. На стагоддзі.

Дададзім сюды і слабую крытычную частку часопіса “Дзеяслоў”, які, нагадаю, выходзіць раз на два месяцы. Крытыка там зазвычай – адзін артыкул Леаніда Галубовіча на малатыражную кніжку паэзіі ды развагі пакручастыя Шаўляковай; як быццам пра літаратуру гамоніць “знавец”, але такой цяжкой нечытэльнай моваю, але так расплывіста фармулюе думкі, што той, хто дачытаў артыкул дарэшты, – ужо за адно гэта герой!

У “Літаратурнай Беларусі” пару разоў бачыў літаратуразнаўчыя і чахлыя па энергетыцы, з поўнай адсутнасцю аналітыкі артыкулы Чарнякевіча Ціхана.

І вось гэта ў нас завецца – крытыкаю.

 

Таму напраўду цяжка было згрэбці  Рублеўскай у “Савецкую Беларусь” на круглы стол хоць жменьку крытыкаў з 9-мільённай краіны. Прыйшлося называць крытыкамі нават тых, хто некалі, гадоў 15 таму, як Бязлепкіна, засвяціўся з двума артыкуламі ў “АРХЭ”. Потым літаратар Бязлепкіна вярнулася настаўнічаць. Не піша, прынамсі нідзе не бачна, і Ганна Кісліцына, якая з той чарады бляклых постацяў адна толькі і можа насіць званне крытыка. Але праца ў Акадэміі даўно змусіла сцішыцца і ўсе парыванні трымаць глыбока ўнутры. Бо старшыня МГА Пазнякоў усіх застрашыў: як махне старэчай рукой – не толькі за крытыку з СПБ вылятаюць, а і з месца працы, магчыма. Такі ўсёмагутны наш старац.

Крытыцы апошняга дзесяцігоддзя (друкаванай) паклаў сімвалічны канец Уладзя Арлоў – пляўком у малазначную крытыкесу, што асмелілася па глупстве пакусаць яго кнігу. А другі канец, з іншага боку, паклаў легендарны Пазнякоў выключэннем крытыкаў з Саюза Пісьменнікаў Беларусі. То бок крытыку задушылі як самі “незалежнікі”, гэтак і махровыя “дзяржаўнікі”.

 

Вынік я вам прывёў. У друкаваных літаратурных выданнях крытыка перабывае ў стане поўнай адсутнасці.

 

Міхась Южык, ЛіМаразм-259

Оставить комментарий (2)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.