ЛіМаразм-205. Зманлівыя цянёты


Мікіта Найдзёнаў прадстаўлены з вершамі ў “Дзеяслове” №77. Прозвішча знаёмае мне па рубрыцы, сустракаўся паэт, здаецца, у “Маладосці”.


З біяграфічных звестак відаць, што хлопец не абдзелены сацыяльнай актыўнасцю. Нехта ў 24 гады яшчэ ні рыба, ні мяса, без цара ў галаве, а Найдзёнаў ужо хапаецца за разнастайныя магчымасці творчага праяўлення.Найдзёнаў Мікіта – паэт. Пераможца конкурсу паэтаў падчас «Дзён беларускай і шведскай паэзіі» ў Пінску (2006), лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2014). Аўтар песень і лідар гурта HURMA. Нарадзіўся ў 1990 годзе ў Пінску. Жыве ў Мінску.
Усё гэта пахвальна. І мы абяцаем уважліва разгледзець творчасць паэта.


Адзін з вершаў:30 КОЦІКАЎТабе праз тыдзень дваццаць тры,А гэта значыць, хутка трыццаць.Таму свой прынцып “толькі з прынцам”Ты лепш трымаеш унутры.Ну хай бы проста нехта быў

Надзейны, а не так, нядзельны,

Каб прасаваць яму адзенне

І смажыць з бульбаю грыбы.

Але ж ты хочаш,

З ім і цікава, і прыемна,

Абавязков

вяло.

Як цяжка выбраць варыянт,

кожны

І толькі папраўляюць німбы

Адзін – цяля, другі – вар’ят.

Я не раз зазначаў у рубрыцы, што адно, і ці не галоўнае, прызначэнне паэзіі пісаць фанетычна прыгожа, узвышана, закранаць не столькі побыт, колькі сферу абстрактнага, надаючы звычайным рэчам інакшы сэнс.


Такой паэтычнай якасці – роўна як і арыгінальных метафар – у вершы абсалютна няма. Гэта сярмяжная філасофія, так бы мовіць. Банальнасць, выказаная досыць дасціпна. Найдзёнаў змог аказацца складным і ладным у гэтай побытавай прастаце.
Мы заўсёды імкнёмся выйсці за сферу “спадабалася – не спадабалася”, дубаломна засвоеную беларускімі крытыкамі. А таму ўказваем канкрэтныя хібы.
“А гэта значыць” – празаічны, газетны выраз.


“Ну няхай бы” і “нехта быў” – перабор прастамоўя для аднаго радка. Гэта не вясковыя пасядзелкі.


Праз некалькі радкоў зноў: “каб было” – паўтарэнне злучэння “нехта быў” у другой варыяцыі. І адразу ж ашаламляльнае ў каравасці сваёй: “І каб да нечага вяло”.
Ёсць у той страфе і парушэнне граматыкі – “у” пасля галоснай.


“Бо… мае свае хібы” – ніяк не ўзвышаная мова таксама.
Увесь верш спакойна можна было запісаць прозаю. Менавіта праз адсутнасць у ім вобразнасці. Для аматарскага чытання са сцэны, зрэшты, падыдзе і рыфмаваны.
Наступны верш пацвярджае грубасць паэтычнага свету Найдзёнава. Пазітыўнае адно – аўтар вынайшаў пэўны стыль. Рэдкі для беларускай паэзіі. Нікога не капіруе. Аднак менавіта такая форма і не дае выявіцца нечаму тонкаму, вышняму. Зрэшты, гэтага вышняга можа і не быць у душы аўтара, бо змест і шукае сабе форму для праяўлення. Чым жыве Найдзёнаў – такая ў яго і форма. Пакуль ён выглядае грубавата, часам на мяжы дапушчальнага ў плане пахабшчыны.НЕМУЖЫЦКАЯМне імя тваё неўміручаеШтораз чуецца варыяцыяй:Лізаветаю мілагучнаюЦі Альжбэтаю з іншай нацыі.Не сядзіцца ёй, не ляжыцца ёй –Увесь час за шляхамі-вандроўкамі.Тваё прозвішча – немужыцкае,А шляхетнае, з ноткай роўмінгу.

І у верасні, і у студзені

Вочы свецяцца

Зноў цягаешся з

ды

З нейкай прагаю сонца босае

П’еш і

Ты гісторыю нашу коскамі

Пазначай,

Агрэхі ўсё тыя ж: немілагучныя словы ствараюць шурпатыя словазлучэнні. Тут яшчэ і перабор са здвоенымі словамі. І са словамі, выдуманымі самім Найдзёнавым: “ночамі” замест “начамі”, “будзьмамі” – вырадак яшчэ той. Дый не да месца. “Выходнымі” – калека ад “выхаднымі”, нарадзіўся гэты недаробак на “Свабодзе”, напэўна.


Перад знявечанымі “будзьмамі” стаіць слова-паразіт “тымі”.


“Усё болей табе” – не для верша, а для артыкула выраз.


“Бо яна хутка скончыцца” – канцылярская справаздача ў дадзеным кантэксце.
Метафарамі паэт або не валодае зусім, або валодае слаба.


Адзіны больш-менш паэтычны кавалак з двух вершаў я вылучыў падкрэсліваннем.
Станоўчае, паўтаруся, – свой каравы сярмяжны стыль. Адсутнасць штампаў. Сыход ад вясковых “геніяў”, пры тым што Найдзёнаў пільнуецца класічнай формы верша. Дасціпнасць гумарная таксама ёсць.


Прабіўшы пашукавіком па рубрыцы (пакуль пісаў артыкул), я знайшоў “ЛіМаразм-162”, дзе пра Мікіту Найдзёнава.


Вось тамашні кавалак:***Пад ноч сумую па табе

і сны салёныя прыходзяць.

І

на пару фільмаў для ТБ.

І кожны раз былы сцэнар:

.

Гарчэй на ранку, чым рабіна,

і

,

і

Адчуем лёгка ноты

хай і прайшло ўжо два гады.

А ў

калі табе сказаў: «Кахаю».

У ванне хвалі

і я не чую твой адказ.

Фраза “сумую па табе” ёсць у адным з вершаў Караткевіча, прычым паўтараецца там яна не аднойчы.

“Сны салёныя” як быццам і неблагая метафара.

Трэці радок у фанетычным плане – жах, “шмат”, “што”, “гэтак” – не самыя мілагучныя словы.

Тое самае – другі радок у трэцяй страфе: “што мы рабілі, ты рабіла”. Для паэзіі кепска.

Фраза “халадней, нібы сцяна” – у дадзеным кантэксце дрэнна, блытана, нямогла ў паэтычным плане.

Радок “а я ўсё ведаю (амаль што)” – непрыгожы, рэзаныя кароткія немілагучныя словы.

Такую каравасць, дарэчы, я часцяком сустракаю ў вершах музыкантаў, і менавіта рокавага кірунку.

Слова “фальш” – мужчынскага роду, а не жаночага, як у Найдзёнава і рэдактараў “Маладосці”. Таму – “фальшу”.

Выраз “У гэту ноч” правільна пісаць “у гэтую ноч”.

Слова “калыхаюць” у беларускай мове няма, ёсць “калышуць”. Сур’ёзны ляп рэдактараў. Ладна, музыкант не ведае, а філолагі?

Верш у цэлым на банальную тэму і выкананы на тройку па пяцібальнай шкале. Няма за што зачапіцца, каб пахваліць. Хіба што ў адсутнасці паэтычных штампаў.
То бок пазіцыя крытыка не змянілася, хоць шмат праходзіць скрозь рубрыку аўтараў. Там я ўказваў яшчэ, што ў Найдзёнава ёсць пэўны талент. Бо талент можа быць не абавязкова Пушкінскі, а, напрыклад, як у савецкага парадыста Іванова. Таксама чалавек быў самабытны і для грамадства карысны.
Самае згубнае для пачаткоўца – гэта пісаць пад некага, а менавіта пад “гуру” – пад Караткевіча, пад Багдановіча, і гэтак далей. З такога пераймання можна не выйсці да скону. І будзеш лічыць сябе выдатным паэтам, і злавацца на тое, што з цябе пасмейваюцца. Успомнім срэбны Нёман ад Міхася Башлакова (“Дзе льецца Нёман срэбнаводны”, Я.Колас)…


Найдзёнаў удала абмінуў гэтыя зманлівыя цянёты.