ЛіМаразм-107. Два багатыры, якія хацелі коней пацалаваць

Першы сёлетні нумар “Нёмана” мяне быў напалохаў: ён пачынаецца фантастычнай аповесцю… Уладзіміра Арлова. Ці не наш гэта Арлоў са “Свабоды” – грэшнай справай падумаў я. Не, гэта другі, рускамоўны Уладзімір Арлоў, кінарэжысёр і пісьменнік. Не апазіцыянер.

Далей пайшло наша прывычнае – вершы (на пяць аж старонак) Міхася Пазнякова ў перакладзе каго б вы думалі… Анатоля Аўруціна, гэтага беларускага Пушкіна, які адмыслова вырошчвае для гэтага бакенбарды. Зусім нядаўна мы раскрытыкавалі нёманскія вершы Пазнякова ў перакладзе Елізаветы Палеес, і вось наш старшыня МГА СПБ, які ходзіць у “Нёман”, як да сябе на кухню, літаральна праз некалькі нумароў змяшчае новыя вершы, у перакладзе новага аўтара.

Трэба прызнаць, што Анатоль Аўруцін па класе будзе вышэйшы за паэта Пазнякова, аднак не настолькі, каб ператварыць нішто ў нешта.

Але ж здзівіла і любоў рускамоўнага версіфікатара Аўруціна да пана старшыні. Я ведаю Аўруціна з пачатку 2000-х і дакладна знаёмы з яго пагардай да беларускай мовы, з яго высмейваннем беларускамоўнай эліты. І тым не менш ён неяк здолеў зачараваць сабою гэтую эліту настолькі, што сам Мікола Мятліцкі перакладаў яго вершы і змяшчаў у “Полымі”. То бок адной паловай твару наш двухаблічны Янус беларускай моваю пагарджае, а другой хоча ўвекавечыць свае вершы менавіта ў акадэмічным “Полымі”, справядліва, зрэшты, мяркуючы, што ў рускай культуры ён застанецца з боку прыпёку. І пушкінскія бакенбарды не выратуюць. Таму лепей сініца ў руках.

Пасябраваў наш версіфікатар і з магутным старшынёй, значыць. Што ж, глянем, як ён пераўтварыў да непазнавальнасці звыклую паэзію Пазнякова пра родны кут.

Михаилу Позднякову следует брать уроки у Владимира Путина
Михаилу Позднякову следует брать уроки у Владимира Путина

Михаилу Позднякову следует брать уроки у Владимира Путина

Возьмем верш пра коней і пра касьбу, якімі натхніўся пан старшыня.

Кони

Мы поздно ехали... Темнело...

Гудели от косьбы ладони.

Вдруг на лугу, из дымки белой,

Неясно проступили кони.

«Притормози!» сказал шоферу

И к табуну пошел по травам

Всмотреться в их глаза-озера,

Что греют взглядом величавым.

Они, послушные, спокойно

И мирно встретили чужого.

Какое это чудо

Я поклонился... Что такого?..

И что-то ласково шептал им,

И гладил с нежностью по холкам...

Им, горделивым и усталым,

Звезда светила над проселком.

Эх, кони, кони... Вы от века

Во все суровые годины

Служили верно человеку,

Дивя отвагою былинной.

Столетья войн... Герои

А у коней судьба иная:

«Что конь?.. Для всадника он создан,

Пусть гибнет, воина спасая!..»

Я целовать готов им холки,

И извиняться, извиняться

За плети свист, сухой и колкий...

Столетья мчат и кони мчатся...

Так и бродил бы... Холки трогал,

От тихой нежности бессильный.

Но вновь позвал меня в дорогу

Глухой гудок автомобильный.

Ну, вот и все... Пора прощаться,

Мне снова в путь под небом гордым.

И чудится, что кони мчатся...

И что-то горькое под горлом

Давай, спадар чытач, пройдземся з табою па вершы, выкарыстоўваючы наш строгі рахунак, па тых мерках, па якіх ацэньваем усіх паэтаў – ад пачаткоўцаў да галоўных рэдактараў – усіх тых, хто наважваецца з’яўляцца ў дзяржаўных часопісах.

Что только с лошадьми не вытворяют...
Что только с лошадьми не вытворяют...

У першай страфе ідзе ўказанне на тое, што нехта (яны) ехалі позна, цямнела, але ж з “белай” смугі («дымки») праступілі коні. Па-першае, смуга ў такі позні час шэрая, шызая, але ніяк не белая. Фальш, значыць. Потым: калі коні праступілі, то відавочна і так, што няясна яны выглядалі, навошта ўводзіць два словы, якія нясуць аднолькавую нагрузку?

Далей (у другой страфе) нехта гукнуў шафёру – “Прытармазі!”, не ўказваецца, праўда, хто менавіта, можа, нейкая трэцяя асоба ў кабіне. Затым усё ж высвятляецца, што рушыў да коней у цемрадзь лірычны герой, глядзець у іх «глаза-озера, Что греют взглядом величавым». Гэта нацягнутасць, перабор, – метафара пра вочы-азёры, тым больш у цемры. Доўга ж углядацца ў іх трэба! Акрамя таго, зноў залішнім будзе слова «величавым». Таму што вочы памерам з азёры ўжо выглядаюць няслаба. Гэта паказвае невысокі ўзровень майстэрства Пазнякова-Аўруціна.

Затым коні «послушные, спокойно И мирно» сустрэлі заблукалага чужака. Тут аж тры аднолькавыя па сэнсе словы ўшпіліў Пазнякоў-Аўруцін, які не шкадуе, відаць, паперы. Асабліва ўражвае першы эпітэт, які міжволі спараджае пытанне: каму паслухмяныя коні, калі лірычны герой толькі да іх падыходзіць яшчэ. Эпітэт не трапны.

Далей ідзе банальны ўсклік: «Какое это чудо — кони!» Для чаго, спытаеце вы? Верагодна, каб у страфе пустое месца заняць. Для чаго ж яшчэ?

У чацвёртай страфе герой гладзіць па шыям коней і ласкава, і пяшчотна (сінонімы зноў). А тады сцвярджае, што менавіта коням зорка свеціць над прасёлкам. Ніякай логікі, здаровага сэнсу няма, а ёсць натуга, нацягнутасць. Пачаткоўская нямогласць двух як быццам прызнаных паэтаў.

У наступнай страфе забароненая рыфма “века–человека” (аднак, відаць, дазволеная аўтару з перакладчыкам).

У шостай страфе героя нешта стрымлівае цалаваць коням «холки», хоць ён іх даўно ўжо нагладжвае і пяшчотна, і ласкава. Няўжо гідзіцца вуснамі прыкласціся да шыі каня? Нішто больш не замінае, здаецца. Зноў недапрацоўка, фальш, павярхоўнасць.

У сёмай страфе два паэты ўсё паўтараюць, што яны брадзілі б і «трогали холки» коням. Усё прыгаворваюць гэта, гідзячыся, аднак, рашыцца нарэшце пацалаваць. Ну што ты будзеш рабіць! Патрэбны бывалы псіхолаг, каб зняў у галаве Пазнякова-Аўруціна гэты блок, і паэты рушылі б далей у сваім грузавіку па прасёлку.

Зрэшты, у наступнай страфе выбухае глухі, але рэзкі гудок вадзілы, які прыспешвае заблукалага ў вечаровай смузе паэта.

У завяршальнай страфе верша, які ўжо нас прытаміў сваёй даўжынёй і паўторамі, лірычны герой такі апамятаўся: пара развітвацца з канямі. Чамусьці, праўда, “под небом гордым”. З чаго гэты недарэчны і непамерны пафас пра неба – будзем гадаць.

А сеўшы ўжо ў машыну, лірычнаму герою ўсё мроіцца, што коні імчацца, а пад горлам у яго, чуллівага чалавека, – даўкі камяк.

Что только с лошадьми не вытворяют...
Что только с лошадьми не вытворяют...

Гэта што тычыцца самога пафасу і задумы. Аднак такую высакароднасць пасылу сапсавала надзвычайная нямогласць версіфікатара Пазнякова-Аўруціна, які ўмудрыўся зрабіць высокае камічным, што ёсць проста-такі злачынства перад чытачом, якога такія вершы маральна разбэшчваюць.

І павісае заўсёднае пытанне: калі ўжо Пазнякоў перастане мардаваць дзяржаўныя старонкі сваімі аднатэмнымі, банальнымі і кульгавымі ў паэтычным плане рыфмаванкамі? Калі ён дасць чытачу і крытыкам ад сябе адпачыць, спыніўшыся калініраваць свой зборнік “Наталенне радзімай” па ўсіх дзяржаўных часопісах і тыднёвіку?

Выбачаюся ў чытача, што не ў змозе прааналізаваць яшчэ хаця б адзін “верш” з гэтай магутнай падборкі двух беларускіх багатыроў, якія хацелі ды не змаглі коней пацалаваць. Далібог, нудна корпацца ў такіх сурагатах, змушаючы дарослых дзядзькоў навучыцца нарэшце паэзіі. З іх досыць і гэтага, каб адумаліся і пераключылі мазгі з прагі славы на прагу творчасці.

Міхась Южык