Вера Федоровна спустилась на этаж ниже... и вдруг увидела: …солдаты в голубых беретах несли что-то тяжелое.«Десантники, как мой Коля, – подумала она, и тут страшная догадка, словно молния, ослепила ее. – Так это же гроб, цинковый гроб! Нет, нет, это не ко мне… Это к кому-то другому!!!».В этот момент офицер ступил на лестничную площадку и увидел Веру Федоровну. Некоторое время он печально смотрел на нее и, ничего не говоря, снял фуражку.

Николай ЧЕРГИНЕЦ, "Сыновья".
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»ЛіМаразм»

ЛіМаразм-101. Хірургічная праца

17/02/2016 в 12:02 Міхась ЮЖЫК, вядучы рубрыкі журналы , поэзия , поэты

«Крытык (а шырэй – пісьменнік) не можа рабіць сваю справу халтурна.

Хутчэй наадварот: чым складанейшы час, тым болей ён нясе адказнасці за здзейсненае.

Каб потым літаратуры стала лягчэй».

 

Працягваем разгляд паэзіі, змешчанай у №11 “Маладосці” за мінулы год. На старонцы 34 пачынаецца падборка вершаў Стасі Кацюргіной (па-руску, мабыць, Анастасіі). Увогуле, якія прыгожыя паэтычныя імёны абіраюць сабе маладыя… Для паэтаў гэта важна. Памятаю, на адным расейскім песенным конкурсе выступала спявачка Кірпічова. Такая вось згадка. Што тычыцца асобы Кацюргіной, то яна нарадзілася ў Гомелі ў 1992 годзе. Гэта прыемна, таму што і мае родзічы па бацькавай лініі, Южыкі, адтуль. Скончыла паэтэса філалагічны факультэт УА «ГДУ імя Ф.Скарыны» і мае два паэтычныя зборнікі, а гэта значыць, не зусім дылетант і не зусім пачатковец. Што дае, зноў жа, права на даволі строга яе судзіць.

 

Вершаў змешчана шмат, і яны ўяўляюць з сябе, як я зразумеў, сімбіёз вольнага верша з вершам не зусім вольным, бо некаторыя радкі рыфмуюцца, а некаторыя не.

 

Я ўжо пісаў неяк, што не разумею прызначэнне верлібра ў паэзіі ды таго, чаго, уласна, аўтары чакаюць ад чытача. Бо надрукаваны верлібр, па прачытанні, тут жа выходзіць з галавы. І трэба быць чалавекам вельмі ўніклівым, вопытным, бывалым, з філасофскім складам мыслення, каб запомніцца такімі тварэннямі. Але зноў жа – не падборкаю вершаў, а кнігай, цэласным зборнікам, які нясе адметную філасофію. Такія зборнікі я бачыў у беларускай паэзіі толькі ў Алеся Разанава і больш ні ў каго. Аднак усё адно – у памяці маёй пераважна класічныя вершы Разанава. Ну не западаюць асобныя вольныя вершы ў памяць. Нездарма ж чалавецтва выдумала рыфму і рытм, каб твор стаў больш чым літаратурай, нечым паміж літаратурай і музыкай.

 

Верш №1:

 

***

Нашто я табе хворая

Ва ўсмешцы сваёй, збалелая?

Так рука мая белая

Снегам тваю далонь накрыла.

Мы здабылі стомленасць крылаў,

Зморанасць подыху навальнічнага.

А калісьці была крынічнаю

Свежасць вуснаў тваіх сонных,

Цеплыня і пакорлівасць,

бездакорнасць,

запаветнасць,

бяздоннасць?

Вучаніцай стараннаю

Выдумляю найменні самоце.

Ты ёй станеш.

Разлажэнне,

распад на імгненні,

што

у нас

на сыходзе.

І пытанні,

І вечнае спасціжэнне

ненароджаных страт.

Значыць, кожнаму кат

Выдумляе сваю адзіноту!..

Ты прыходзіш у слоту

Маю і здымаеш боты

на парозе. І мне сорамна:

Я стаю дакорамі стомленая.

Змораная па дарозе

на шыбеніцу кахання,

(«забіць, але не параніць!»).

Так наступае ранне

сабе на горла.

Сорамна!

Спяшаемся,

пакуль прачынаецца горад.

Ды я ўжо хворая!

На тое, што дорыць

даросласць,

разумнасць,

сталенне:

Адчайнае гэта гора,

Салёнае самае мора

Цярпенне...

 

Критики - литературые хирургиТут прынамсі бачна, што паэтка досыць добра ведае мову, не ставіць выдуманых, спрэчных слоў, дыялектызмаў, што гаворыць пра пачуццё меры і адчуванне прыгожага. Тэму кахання і расстання яна паспрабавала апісаць адметна, лірычна. У нечым гэта атрымалася. Але добры намер сапсавала блытанасць метафар, думак і задоўгая працягласць верша. Шмат паўтарэнняў аднаго і таго ж. Сапраўдных пакутаў не перадалося. А бачна какетлівасць, гульня са словамі, прага разняволенасці – бо верш як бы і вольны, а разам з тым часткова і класічны. Але не прад’яўляйце да мяне строгія патрабаванні як да класічнага верша, бо я і рыфмую, калі зажадаю, і метафары стаўлю любыя па сэнсе, – быццам кажа нам аўтарка. У выніку перабор, страта пачуцця агульнай меры.

 

Глядзіце на тое, што я вылучыў тлустым: каханыя “здабылі стомленасць крылаў”, па-руску гэта прыкладна так гучыць: “добыли усталость крыльев”. Ну крывавата неяк, калі ўжо Стася Кацюргіна імкнецца да гармоніі ды прыгажосці. Адразу агаваруся, што ў верлібры гармоніі ў прынцыпе быць не можа. Але ж гэта не чысты верлібр.

 

Потым, паэтка разам з “цеплынёй і пакорлівасцю”, якімі яна надзяляе каханне, устаўляе і “бездакорнасць” (безукоризненность). Гэта канцылярызм. Не зусім ясна па сэнсе стаіць слова “сыходзе”. Тут і “сыходзе” будзе няправільна, і “зыходзе” будзе няслушна, калі ўжо аўтарка паблытала словы.

 

Далей, у каханні нашым гаротным – як паведамляе Кацюргіна – нейкі “кат выдумляе сваю адзіноту”. Хто гэты кат?

 

Не зусім прыгожа і не да месца стаіць “так наступае ранне сабе на горла”. І тут жа героі ўжо “спяшаюцца”, “пакуль прачынаецца горад”. Зноў недарэчнасць, надуманасць. Дый каханне Кацюргіна апісала такім, што, пачытаўшы, і кахаць не захочаш. Адна слота, слёзы і соплі. Верш, акрамя што блытаны, яшчэ і песімістычны, нікуды не вядзе, нічога не абагульняе, то бок паэтка не паднялася ад свайго асабістага да агульначалавечага. Таму верш так і застанецца рэччу для ўнутранага карыстання.

 

 

Верш №2:

 

***

Ісці і бачыць снег.

Быць смелай за плячыма.

І праз гады прысніць,

і зноў крычаць у сне.

Быць Еваю не грэх,

а з яблыкам дзяўчынай

смяротна. Не даплыць

і да світанку мне.

Прашу тваёй рукі!

Дазволь безабароннасць.

Я дотыкам адным

ўсе белыя сцягі!

Ды не бяруць палонных

за пачуццё віны!

Тры кропкі.

І прабел

стамляецца ў журбе

па словах:

друкаваных,

сказаных ды й забытых

назаўжды,

нястомных і жывых,

прамоўленых старанна

не для мяне.

Бязмоўныя дажджы

ідуць, як сувязныя па маўчанню.

І подзвігам здаецца мне жыццё.

І працякае дзень,

нібыта ў кране,

з апошняй кропляй знікла пачуццё

нязнанае, як пацалункаў выйсце,

салёнае – па вуснах і грудзях,

як адчуванне новага жыцця,

што праз мяне адкрыецца калісьці...

І стане домам мне дзіцячы смех.

Ну а пакуль – ісці і бачыць снег.

І за плячыма быць нямілай, можа...

І толькі прамаўляць: «Магутны Божа,

і з гэтай небяспечнай вышыні

І ад мяне яго абарані!»

Бо столькі гора ў вобліку святым,

Бо гэта мора шчасця не па ім,

Што ўсё мінула — зноўку не пачаць!

Я гэты дзень выношу на плячах.

Ды і журбы падманлівы прысуд

Яшчэ непакаханаму нясу.

 

Буду старацца не паўтарыць сябе, хаця вельмі тое няпроста.

 

Пачну з добрага: убачыў дзве выдатныя метафары ў гэты задоўгім вершы: “І стане домам мне дзіцячы смех. Ну а пакуль ісці і бачыць снег”.

 

І яшчэ з блытаніны метафар вымкнула слушнае: “як адчуванне новага жыцця,што праз мяне адкрыецца калісьці...” Усё астатняе нагрувашчванне літар як бы маскіруе гэтыя чатыры значныя і асноўныя радкі. Калі паэтэса думае, што чытача хлебам не кармі, а дай разабрацца ў згустках чужых слоў, – то яна памыляецца. Ламаць галаву над тым, што вялікая паэтка і мыслярка Кацюргіна мела то ў гэтым, то ў тым месцы, – чытач не будзе, а проста адкіне зборнік ці часопіс, і верш застанецца, як і першы, для ўнутрана, так сказаць, спажывання самога аўтара.

 

(Недарэчнасць вылучаных тлустым месцаў, думаю, чытач уразумее сам.)

 

А між тым талент паэтычны прысутнічае. І адчуванне прыгожага, і здольнасць не пісаць штампамі, і чуццё на небывалыя метафары. Але ўсё гэта не збіраецца пакуль у цэласную структуру Твора.

 

А крытыкаў, якія б маглі маладой паэтцы кваліфікавана дапамагчы, яна відавочна не сустракала. Ідзе вобмацкам. Арыентуючыся на чужую паэзію, пры гэтым намагаючыся вынайсці сваё. Але варта не забывацца, што, каб гэтае “сваё” знайшло водгук у чужых сэрцах, неабходна навучыцца абагульняць, рабіць свае перажыванні блізкімі чытачам. А поза, какецтва тут будуць адно толькі шкодзіць.

 

У гэтым жа нумары мы разбіралі творчасць паэта, які працуе хірургам, Зміцера Крэса. Дык вось літаратурны крытык у нечым да хірурга падобны. Ён робіць людзям балюча, каб потым ім жылося лягчэй. Памятаю, як у сярэдзіне 90-х ляжаў я ў Інстытуце Траўматалогіі. І страшэнна баяўся і ненавідзеў хірургаў, што выцягвалі мяне з таго свету ў гэты балючы свет. Аднак праз пару гадоў, стаўшы шчаслівым, навучыўшыся нанова тварыць і любіць, я зусім інакш паглядзеў на працу хірургаў, ранейшых маіх “мучыцеляў”. Успамінаю, што за тры месяцы я не чуў, каб у двух аддзяленнях, што спецыялізуюцца на аперацыях пазваночніка, зрабілі хоць адну няўдалую аперацыю. А праца там ішла канвеерам, днём і ноччу. И часы былі развальныя, працавалі хірургі за капейкі, і хабар тады ніхто не браў, усё за бясплатна. Дык вось, сярод беднаты і раздраю “постгарбачоўства” найскладанейшыя аперацыі рабіліся на ўзроўні лепшых амерыканскіх клінік. Таму што сапраўдны хірург не можа выконваць сваю справу левай нагой. Увесь побытавы бруд павінен заставацца за межамі аперацыйнай.

 

Гэта я да таго, што які б цяжкі час ні перажывала нацыянальная літаратура, крытык (а шырэй – пісьменнік) не можа рабіць сваю справу халтурна. Хутчэй наадварот: чым складанейшы час, тым болей ён нясе адказнасці за здзейсненае. Каб потым літаратуры стала лягчэй.

 

Міхась Южык

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.