Записи с тегом "УЗДЗЕНЦЫ ЖАРТУЮЦЬ"
Нячысцікі падшуткавалі. Гісторыі пра Антона Бялевіча
Я ўжо гаварыў: сям"я Антона Пятровіча Бялевіча жыла на ганарары паэта. Жонка нідзе не працавала. Дзяцей трэба апранаць і карміць. Хочаш не хочаш, а будзеш ашчаджаць кожную капейку. І вось у выдавецтве "Мастацкая літаратура" убачыла свет чарговая кніга Бялевіча. Вершы, паэмы. Ганарар па тым часе не сённяшні, мізэрны, а цэлых тры тысячы важкіх савецкіх рублёў. Антон Пятровіч апрануўся ў святочны касцюм, на ўсякі выпадак пачапіў гальштук на рызіначцы, і, пакруціўшыся перад люстэркам, накіраваўся ў Дом друку, у той час ён размяшчаўся па Ленінскім праспекце, 77.
Ішоў і аглядваўся па баках, не д
Кандрат Крапіва
У былым Доме творчасці Каралішчавічы адпачывалі Якуб Колас, Кандрат Крапіва і многія іншыя пісьменнікі. Аднойчы Янка Брыль і паэт Мікола Аўрамчык сабраліся на паляванне. Стрэльба адна на двух.
Жонка Кандрата Крапівы заўважыла паляўнічых і звярнулася да мужа:
-- Ці не заседзеўся ты, Кандраце, у чатырох сценах? Можа, схадзіў бы з хлопцамі на паляванне? Развеешся, а калі пашанцуе, то і зайца ці качку ўпалюеш.
Кандрат Кандратавіч памаўчаў, пасля расцягваючы словы, неахвотна варухнуў вуснамі.
-- Бачыш, у іх адна стрэльба на двух. Хіба што мяне за сабаку возьмуць: гаў-гаў.
Жонка,