Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»

Записи с тегом "Бел."

ЛіМаразм-56. Беларуская таямніца

18/04/2015 в 10:23 Міхась ЮЖЫК, вядучы рубрыкі "ЛіМ" , критика , Бел. 1

Адчыніў “ЛіМ” №15 бягучага года і ледзьве не зарагатаў. Але збаяўся, што гэта рогат раптам пяройдзе ў істэрычны плач і суседзі спалохаюцца. А ўразіў мяне анонс артыкула на старонцы 9: “ЛіМ”: назад у шасцідзесятыя”. Ну што тут дадаць? Верны кірунак! І тыднёвік яго трымае строга. Вось, прыкладам, ужо на другой старонцы – фота і біяграфічныя звесткі пра новых рэкрутаў у СПБ. Не творамі, возьмем – дык колькасцю літаратараў! І тут жа – лявей і ніжэй: “Адзначылі пісьменніцкі актыў”. Як хочаш, так і разумей гэтую назву. Зрэшты, на фота Алесь Карлюкевіч цісне некаму руку, уручае нейкую грамату. У артыкуле пазначана, што пісьменнікі узнагароджаны рэгаліямі за нейкія дасягненні значныя. Але ж чытаем спіс:

Хто робіць больш – той вінаваты

11/04/2015 в 14:34 Ирина ШАТЫРЁНОК пародии , Бел. 2

Жыве ў Гродна паэт – Янка Траццяк, любіць ён пажартаваць над сябрамі-паэтамі, выходзяць у яго не толькі вясёлыя пародыі, але і з'едлівыя эпіграмы і злая сатыра. Янка Траццяк. “Партрэты ў інтэр’еры Гародні. Пародыі, эпіграмы”.У яго зборнік “Партрэты ў інтэр’еры Гародні. Пародыі, эпіграмы” увайшло 35 пародый, 21 эпіграма на гарадзенскіх паэтаў, гісторыкаў, сяброў, калегаў па ўніверсітэце. Жанр пародый не проста складаны, ён парадаксальны, не кожны паэт здольны зірнуць на чужую паэзію з такім гумарам, пад іншым вуглом гледжання, часам сурова і нават зло. Але калі блізкім сябрам парадыст Янка Траццяк падарыў па адной пародыі, то двум гродзенскім паэтам прысвяціў большую палову. Гэта Ермашкевіч – 16 пародый, і Кебіч – 9.

Аб радзіме шчодра і без фальшы

13/03/2015 в 13:18 подборку составил: А. Новиков одно стихотворение , Бел. 0

Жывапіс асенняга пажару. Снежаньская графіка лясоў. Над выжарай – жаўры, а ў імшарах – смутак журавовых галасоў. І ў тым свеце, між лясоў і гацяў - колькі мне адпушчана пражыць, - не стамлюся бачыць і здзіўляцца, захапляцца, слухаць і любіць. Адыйду, як лісце адыходзіць пад крысо завейнае зімы. Застануся толькі у прыродзе я пад імем вечным Шар Зямны. Першы ліст і першая завея... Я слязы гаручай не ўтаю, як душа ад шчасця анямее, і як заварожаны стаю. І ў тым свеце, між лясоў і гацяў – колькі мне адпушчана пражыть, - не стамлюся бачыць і здзіўляцца, захапляцца, слухаць і любіць.

«Заяўляю пра свой выхад з ПЭН-цэнтру»

Андрэй Хадановіч абяцае разабрацца з «дыскрымінацыяй». Юлія Чарняўская кажа, што расейскамоўныя ня хочуць друкавацца ў Расеі. Пісьменьнік Сяргей Дубавец заявіў пра выхад зь Беларускага ПЭН-цэнтру. Ён заявіў, што ніякай дыскрымінацыі рускамоўных у Беларусі не існуе, насуперак прэс-рэлізу ПЭН-цэнтру пасьля чарговага агульнага сходу аб’яднаньня. Сваё рашэньне Дубавец патлумачыў тым, што ня хоча «падмяняць рэальныя праблемы прыдуманымі і падкідаць „аргумэнты“ расейскай партыі вайны».

"Тут думка зліваецца з песняй бліскучай..."

24/02/2015 в 17:32 Юрась Нераток поэты , Бел. 0

У афіцыйных літаратурных колах апошняе дзесяцігоддзе модным стаў штамп пра тое, што кнігі, выдадзеныя "саматугам", а не ў спецыялізаваных дзяржаўныхвыдавецтвах, быццам бы другасныя ў літаратуры. "Быццам бы", таму што ў часы, трошкі ранейшыя, амаль усім пісьменнікам даводзілася збіраць грошы або шукаць спонсараў, каб рэалізаваць створанае, а суадносіны крытэрыяў узроўню творчасці і чалавечага фактару ў дэкларавана-мастацкіх выдавецтвах усім пісьменнікам добра вядомыя. Зрэшты, размова не пра тое, што нельга змяніць, а пра тое, што зроблена.

Кансерватары і хуліганы

13/02/2015 в 19:53 Марына ВЕСЯЛУХА Россия , писатели , творчество , Бел. 3

Напэўна, супрацоўнікі рэдакцыі кожнага літаратурна-мастацкага выдання мараць, каб іх газета ці часопіс мелі значную вагу ў свеце пісьменнікаў і чытачоў. Змяніць сістэму прысуджэння прэміі, паўплываць на папулярнасць кнігі, быць камертонам густу... Мары? Ды не. Я зараз назаву выданне, праца якога, нават ва ўмовах панавання рынку, можа лічыцца ўзорнай, а ўплыў на чытача — амаль неверагодным. Гэта «Литературная газета». Пра добрую і кепскую літаратуру, кансерватызм і хуліганства на газетных палосах, а таксама пра тое, чаму небяспечна чытаць дрэнныя кнігі, мы гутарым з галоўным рэдактарам гэтага ўжо амаль легендарнага выдання, пісьменнікам Юрыем Паляковым.

ЛіМаразм-5. Дзеля яго вялікасці Чытача

15/01/2015 в 10:43 Міхась ЮЖЫК, вядучы рубрыкі чиновники от литературы , рейтинг , Бел. 4

Тыднёвік №43 за прамінулы год змяшчае перадавіцу, на якой варта пільней спыніцца – Мікалай Чаргінец публічна рапартуе аб зробленым СПБ самому Прэзідэнту. Многія памятаюць тое нязручнае пытанне, якое задаў Лукашэнка на сустрэчы з пісьменнікамі – а дзе ў кнігарнях беларускія кнігі, чаму іх там мала і чаму няма новых імёнаў? На што кіраўніцтва СПБ ад неспадзяванкі папросту знямела. Але, падсабраўшыся, мы рапартуем аб тым, што ЗРОБЛЕНА. Я ж буду ўважліва шукаць у выступе Мікалая Чаргінца пакаяння – чаго НЕ ЗРОБЛЕНА чыноўнікамі для айчыннай літаратуры.

ЛіМаразм-4. Удар па руках, або Лякарства для занадта актыўных

13/01/2015 в 11:25 Міхась ЮЖЫК, вядучы рубрыкі критика , чиновники от литературы , Бел. 0

Так гістарычна сталася, што тыднёвік “ЛіМ” не меў сваёй крытыкі. На яго старонках разбіраліся кнігі, вырашалася, хто атрымае дзяржаўную прэмію, даваліся званні, аглядаліся часопісы і нават асобныя творы, нядаўна надрукаваныя там. Але ніхто не крытыкаваў сам “ЛіМ”, калі не лічыць крытыкай кулуарныя і тэлефонныя плёткі аб гэтай газеце. Я за доўгія гады памятаю толькі адзін выпадак, калі крытык – Ігар Запрудскі – прачытаўшы ў “ЛіМе” вершаваную нізку адной паэтэсы (не выключана, што ягонай студэнткі), гэтак натхніўся, што надрукаваў аператыўны хвалебны разбор.

ЛіМаразм-3. Самы дарагі акадэмік

12/01/2015 в 12:31 Міхась ЮЖЫК, вядучы рубрыкі обзоры , писатели , поэты , Бел. 1

Паглыбляюся ў тыднёвік “ЛіМ” №45 2014 г. Перадавіца. Далей артыкул пра галоўрэда расейскай літаратурнай газеты Палякова – слава яму. “Размова пра надзённае”. “Конкурсы”. Нават “З любоўю да Турцыі”. Такія бачу назвы артыкулаў. Прапускаю. Усё гэта бягучага літаратурнага працэсу не тычыцца. На трэцяй старонцы на дыбачках абыходжу ранішні малебен Коласу “Песняра неўміручае слова”. І нарэшце дабіраюся да сваёй вотчыны – літаратурных старонак. Ура. Паэзія прадстаўлена Марыяй Кобец, Віктарам Кунцэвічам, Надзеяй Парчук. Біяграфій не прыведзена. Але з адной паэткай я завочна знаёмы.

ЛіМаразм-2. "Пад кулі у кашулі"

11/01/2015 в 17:55 Міхась ЮЖЫК, вядучы рубрыкі обзоры , Бел. 4

Думаў паглыбіцца ў архіў 2014 г., але падаспеў першы нумар “ЛіМа” гэтага года. Не скажу, што анонсы на першай старонцы заінтрыгавалі мяне, роўна як і лозунг-назва першага артыкула года: “Увага, моладзь на старце!”. Лозунгам ад СПБ я даўно не веру і ведаю, што “моладзь на старце” насамрэч не выклікае ў нашых бывалых літаратараў нічога, акрамя насцярожанага раздражнення. Бо моладзь па прыродзе сваёй заклікана адваёўваць, адбіраць – месцы ў часопісных публікацыях, грошы, славу, жанчын.

Страница 3 из 6
  • Первая
  • <<
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • >>
  • Последняя
  • Нас считают

    Рейтинг@Mail.ru

    Откуда вы

    free counters
    ©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.