Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»

Момант ісціны для міністра

11/01/2018 в 18:27 Міхась Скобла журналы , беларуская мова 0

+РУС. У пераднавагодняй святочнай сумятні мала хто заўважыў адну страту – са спісу фінансаваных дзяржавай перыёдыкаў знік часопіс «Вожык». Хтосьці з інтэрнэт-аптымістаў нявесела пажартаваў: маўляў, абленаваўся той "Вожык", цяпер давядзецца пакруціцца. На жаль, я тут далёка не аптыміст і лічу, што ілюстраваны сатырычны часопіс з накладам менш за тысячу асобнікаў выжыць у нашай сітуацыі папросту не зможа. Як гавораць у народзе, круці не круці – мусіш памярці. I гэта, вядома, засмучае. Па-першае, "Вожык" адзіны сатырычны часопіс у Беларусі, часопіс-доўгажыхар – выходзіў з 1945 года. Па-другое, ён быў паслядоўна беларускамоўны – і ў змрочныя сталінскія часы, і ў пацешныя хрушчоўскія, калі адмова ад нацыянальных моў мусіла паскорыць хаду савецкага народа да камунізму, і ў часы...

Куды там пісьменнікам да лазніка з венікам

27/12/2017 в 11:22 Міхась Скобла "Народная воля" , писатели 0

Шпацыруючы па ледзь прысыпаным першым сняжком Кіеве, я звярнуў увагу на помнік з натхнёным і, падалося, знаёмым абліччам. Грацыёзны і ў той жа час дэмакратычны – ён не ўзвышаўся над мінакамі на пастаменце, стваралася ўражанне, быццам чалавек у добрым настроі вырашыў проста прайсціся па Храшчаціку. Я наблізіўся: так і ёсць – гэта быў Анатоль Салаўяненка, знакаміты ўкраінскі спявак, чый рэпертуар складаўся з гэтак любімай усім народам класікі – “Дывлюсь я на нэбо”, “Ніч яка місячна”, “Рідна маты моя”… Стаіць у бронзе, а зусім нядаўна я чуў яго жывога, на Шаўчэнкаўскім свяце, здаецца, у Белай Царкве. Прызнацца, я тады па-добраму пазайздросціў братам-украінцам. Умеюць яны без лішняй чыноўніцкай валакіты годна ўшаноўваць тых, хто заслужыў памяць народную. Пачула ўся Украіна твае песні...

Бяздомная літаратура

23/11/2017 в 20:52 Міхась Скобла "Народная воля" , мнение 0

З першым снегам каля гарбузападобнага гмаху Нацыянальнай бібліятэкі з’явіўся Парк пісьменнікаў. Прычым пасадзілі яго самі літаратары, арганізаваныя праўладным саюзам пісьменнікаў. Яго нязменны старшыня Мікалай Чаргінец у інтэрв’ю БТ намаляваў ідылічную карцінку – як пісьменнікі будуць прыходзіць у свой парк, сядзець на лаўках пад дрэвамі і натхнёна пісаць новыя творы. Над свежапасаджаным паркам лёталі малапрыкметныя на экране белыя мухі, і я ў цёплай кватэры міжволі сцепануў плячыма, уявіўшы сабе творчы працэс у тым падрослым парку. Вунь пад скалелым клёнам, штохвіліны хукаючы на рукі, Віктар Казько піша новую аповесць, ужо анансаваную маскоўскім часопісам "Дружба народов". Вунь пад разлапістай ліпай, затуляючы рукапіс ад дажджавых кропель, похапкам занатоўвае паэтычныя...

Юбілей Сяргея Законьнікава - 70 год

16/09/2016 в 09:20 Міхась Скобла СБП , "Полымя" 0

Зорны час часопісу «Полымя» — 1986-2002 гады, калі ягоным рэдактарам быў Сяргей Законьнікаў. А як пачуваюцца літаратурныя часопісы пад кантролем прыўладнага Саюзу пісьменьнікаў? І чаму традыцыйны Дзень беларускага пісьменства нагадвае баль падчас чумы? Пра гэта — у гутарцы з паэтам, якому 16 верасьня спаўняецца 70 гадоў. — Сяргей Іванавіч, яшчэ сто дваццаць гадоў таму Оскар Уайльд канстатаваў: «Раней вершы пісалі паэты, а чыталі іх чытачы. А цяпер чытачы пішуць вершы, якія ніхто не чытае». У Беларусі сёньня падобная сытуацыя? — Калі браць сытуацыю, якая склалася зь літаратурай, то яна нейкім чынам парадаксальная. У савецкі час, помніцца, быў бум на тоўстыя часопісы. Літаратура даходзіла да чытача празь іх, вершы паэты чыталі нават на стадыёнах...

Фуфло

09/08/2013 в 17:03 Міхась Скобла писатели , скандалы 4

Под таким заглавием размещаю пасквиль или интервью с Раисой Боровиковой. Рубінаў ім косткай у горле.   Раіса, ты ніколі сябрам СПБ і ні была. Твой пасыл, калі ты зышла з СПБ быў: "А што мне гэты саюз даў?". Дык не ты адна такая мерканцільная.   Я всегда подозревал, что самых эмоциональных следует искать среди женщин. В том числе и великолепных.  А как же иначе? )) Цырк на дроце, іншае не прыходзіць у галаву.   К сему, Алекс, зараза, Новікаў.   ***   Раіса Баравікова: Зь мяне зрабілі «ворага народу»   Адразу пяцёра беларускіх літаратараў — Раіса Баравікова, Валеры Гапееў, Алена Масла, Алесь Наварыч і Андрэй Федарэнка — выйшлі з прыў

Міхась Скобла
Страница 1 из 1

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.