Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Комментарии

Комментарии к статье: «Залатая рыбка» ў айчыннай літаратуры

Літаратурны крытык у нас падобны рыбаку: яму трапляюцца на вуду пячкуры, ёршыкі, іншая дробная рыбка, але ён спадзяецца на буйную здабычу. Толькі ловіць «ры́бак» крытык у літаратурным балоце. І «рыбкі» гэтыя – таленавітыя пісьменнікі. Але яны ўсё не трапляюцца. І вось прыходзіць поспех. Магчыма, дзякуючы залатой рыбцы, якая рада, што не апынулася на кручку ... Расчараванне ад апошняга нумару газеты «ЛіМ» наступіла ўжо з першай старонкі. Зноў 500-годдзе... Кароткая нататка ад пладавітага Міколы Берлежа. Ён, напэўна, беспрацоўны ці пенсіянер, паколькі займаецца напісаннем мноства дробн …

Оставлен один комментарии

  • Рэпліка.

    Ну вось, “ЛіМ” ізноў узняў настрой: чарговы агляд часопісаў. На гэты раз – ліпеньскіх. “Маладосць”: “Выдатна” – Шніп. Больш нічога выдатнага аглядальнікі не ўгледзілі. “Полымя”: “Выдатна” – Ул. Сцяпан. Паэзіі, ці вершаў тут увоголе, аказваецца няма. Напрошваецца пытанне, а калі б Шніп быў у “Полымя”, таксама была б адзнака “выдатна”?.. Дарэчы, у гэтым “Полымі” змешчана адметнае апавяданне Анатоля Рэзановіча. Яго ўвоголе “не пабычылі” аглядальнікі… Як і вяршаў іншых аўтараў “Малодосці”.

    Вось такія “Агляды”: Шніп, Ул. Сцяпан, не гаворачы пра Карлюкевіча, Бадака, Рублеўскую і астатніх з гэтак званага кагала Недатычных да крытыкі, “Выдатна”, а насамрэч выдатныя творы, так бы мовіць, шэрагавых пісьменнікаў, застаюцца, мягка кажучы, незаўважанымі. Дзякуй! Але не трэба нам такіх аглядаў. Пішыце ім на ўласную пошту. Не дурыце галавы чытачу…


Пожалуйста, авторизуйтесь для того, чтобы комментировать

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.