Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы
Што паступова сціраюцца грані нацый
І, нібыта як перажытак,
            аджыць павінна абавязкова
Мова маці маёй – беларуская мова…
Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,
Што па жылах маіх цячэ
                      і сонным Сажом і Нёманам.

Рыгор БАРАДУЛІН
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»В Союзе писателей Беларуси»

Васіль Якавенка звярнуўся ў пракуратуру з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць Мікалая Чаргінца

04/08/2017 в 18:08 Тамара ГАРДЗЯЙЧУК, "Народная Воля" скандалы

 

Мікалай Чаргінец, якога ў Сетцы называюць «на ўсю галаву Старшыня Саюза Пісьменнікаў Беларусі», дамовіўся да паклёпу. Характэрна, што ён пакуль безвынікова стараецца вось ужо больш за паўтары гады прыцягнуць да крымінальнай адказнасці літаратурнага крытыка Аляксандра Новікава, які паклёпам не займаецца па азначэнні. Калі відавочная справа аб паклёпе (гэта не фабрыкацыя крымінальнай справы Новікаву) не будзе даведзена да лагічнага завяршэння, стануць яснымі як стаўленне да адыёзнага старшыні так і яго пазіцыі ў праваахоўных органах. Але ад часу не ўцячы...


Цікава, як жа адрэагуюць на заяву Васіля Якавенкі беларускія праваахоўнікі?

 

Алесь Новікаў


 

Васіль Якавенка звярнуўся ў пракуратуру з заявай аб узбуджэнні крымінальнай справы супраць Мікалая Чаргінца

 

На гэты раз, здаецца, старшыні праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі давядзецца адказваць, як кажуць, па поўнай праграме. Прыцягнуць яго да крымінальнай адказнасці патрабуе Васіль Якавенка, аўтар трылогіі "Пакутны век" і шэрагу іншых твораў.

 

 

У заяве на імя пракурора г.Мінска ён напісаў: «11 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь Мікалай Іванавіч Чаргінец, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, падчас публічнага выступленння дапусціў хлуслівыя домыслы, якія ганьбяць мой гонар". Аказваецца, Чаргінец, вырашыў так патлумачыць, чаму ён і сябры яго Саюза супраць таго, каб творы Васіля Якавенкі і Уладзіміра Арлова былі ўключаны ў школьныя праграмы: «Яны адкрыта праслаўляюць фашызм і патрабуюць назваць у Мінску вуліцу імем Вільгельма Кубэ, гаўляйтара Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі». I яшчэ: «Гэтыя пісьменнікі спрабуюцъ вярнуць часы фашызму ў Беларусі. Мы, канечне, супраць такіх кніг».

 

Вядома, што адыёзныя выказванні трапілі ў сеціва і разышліся нават па-за межамі Беларусі. В.Якавенка лічыць, што дзеянні М.Чаргінца падпадаюць пад прыкметы ч.2 арт.188 Крымінальнага кодэкса Беларусі, а таму прапануе пракуратуры ўзбудзіць справу аб прыцягненні старшыні СПБ да сур'ёзнай адказнасці.

 

Тамара ГАРДЗЯЙЧУК,

«Народная Воля» №61-04.08.2017г.

 

---

Чытаць яшчэ: «Васіль Якавенка: нашы каштоўнасці для Чаргінца заўсёды былі чужымі».

Оставить комментарий (1)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2017 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.