"Понять, что люди безнадежно гнусны – это одна сторона медали, причем, светлая; другая сторона, потемнее: предстоит смириться с тем, что среди них надо жить".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Проза»

Пабачыў свет новы раман Васіля Якавенкі “Абярэг”

21/01/2018 в 11:01 Алесь Новікаў книги

 

Да ведама чытачоў: выйшаў з друку новы раман вядомага пісьменніка і публіцыста В.Якавенкі «Абярэг». Ён прысвечаны навейшай гісторыі Рэспублікі Беларусь і асвятляе надзённыя пытанні культуры і нацыянальнага жыцця.

 

 

У аснову твора пакладзены гісторыі, нявыдуманыя і пераасэнсаваныя аўтарам, падзеі і з’явы апошніх гадоў. Персанажы твора – актыўныя, дбайныя грамадзяне, навукоўцы, пісьменнікі, адбудоўшчыкі годнага ладу жыцця, раскрываюцца іх намеры, мроі, поспехі і няўдачы. Пісьменніка і герояў хвалююць тэмы распаду векавечнага быту, ранейшай унармаванай маралі – хаос у свеце і ўсё, што згубна ўплывае на далейшы лёс Зямлі і ўсяго чалавецтва.

 

Раман у пэўнай меры аўтабіяграфічны. Ён разлічаны на ўдумлівых чытачоў, – на чытачоў неабыякавых да сябе і грамадства.

 

Набыць кнігу можна ў краме «Акадэмкніга», 220012, г.Мінск,

пр. Незалежнасці 72,   тэл. +375 17 2924652, +375 17 2925043.

 

***

 

Васіль Якавенка

 

Аутар рамана «Абярэг» Васіль Якавенка прыйшоў у літаратуру адразу з геолагаразведвальнай экспедыцыі, дзе, працуючы, набыў значны аўтарскі вопыт публіцыстычнага даследавання рэчаіснасці ды яскравай, праўдзівай падачы падзей, вобразаў герояў, узятых проста з жыцця. Гэтакі літаратурны зачын дазволіў яму у 90-я гады і пазней творча пераасэнсаваць аграмадны масіў жыцця XX стагоддзя на Беларусі, у Еўропе, у свеце і стварыць раман «Надлом», густа замешаны і хвалюючы мнoгix, ператвораны неўзабаве ў трылогію «Пакутны век» (у перакладзе на рускую мову – «Надлом. Кручина вековая. Белорусский эпос»).

 

Пры напісанні новага рамана «Абярэг» аўтар застаўся адданы сваім творчым прынцыпам і мастацкаму метаду даследавання рэчаіснасці.

 

На ягоным рахунку больш 20 кніг прозы і мастацкай публіцыстыкі.

 

За дасягнутыя поспехі ў творчым і грамадскім жыцці В.Ц.Якавенка ўзнагароджаны Медалём Францыска Скарыны.

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.