Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

Тонкае сукно жыцця-сувою...

29/01/2013 в 20:01 Валерый Грышкавец поэты , Бел.

Багатая наша глыбінка на таленты. Піншчына — не выключэнне. Дастаткова ўзгадаць толькі Яўгенію Янішчыц, і адразу адпадуць усякія пытанні. А гэта зямля дала айчыннай літаратуры яшчэ шэраг цікавых імён: Люба Тарасюк, Зіновій Прыгодзіч, Мікола Антаноўскі, Анатоль Шушко... І вось нарэшце — Марыя Кобец. Імя гэтае ў сучасным літаратурным кантэксце Беларусі набірае ўсё большае гучанне, сапраўдную моц.

 

У белым ветразі завей,

У шэрым змроку зімняй ноччу

Ты назаві мяне сваёй,

Ты агукні — і я пакрочу!

 

Сапраўднай паэзіі не патрэбна расшыфроўкі. Таму мы і любім вершы Янкі Купалы і Максіма Багдановіча, Пімена Панчанкі і Максіма Танка... А колькі ў беларускай літаратуры сапраўды залатых россыпаў — цудоўнай жаночай паэзіі: вершы Канстанцыі Буйло і Дануты Бічэль-Загнетавай, Яугеніі Янішчыц і Раісы Баравіковай... Ніколі не забыцца, як услед за "Песнярамі" мы падхоплівалі цудоўныя радкі Веры Вярбы "У суботу Янка ехаў ля ракі..." На мой погляд, сучасная "жаночая паэзія" Беларусі немагчыма без пранікнёных, крыху прыпарушаных ціхім сумам кахання вершаў Марыі Кобец жыве ў вёсцы Валішчы Пінскага раёна.

 

марыя кобец, паэтэсаМарыя Кобец жыве ў вёсцы Валішча Пінскага раёна. Па прафесіі яна фельчар. Не адзін год жыцця будучая паэтэса стаяла на варце здароўя аднавяскоўцаў, і ўдзень, і ўначы бегла па выкліку сялян з сумкай фельчара на дапамогу. Але ўнутраны голас, голас сэрца і душы, дыктаваў другое — вершы. І паэзія, так бы мовіць, перамагла: вось ужо тры гады Марыя Кобец працуе дырэктарам сельскага Дома культуры. Яе аднавяскоўцам пашанцавала: добрых работнікаў "культурнага фронту" ў нас на вёсцы сёння, дзякуй Богу, шмат, але такіх, як у вёсцы Валішча, не толькі на Піншчыне — ва ўсёй Беларусі не многа знойдзецца. Яна самастойна піша сцэнарыі мерапрыемстваў, займаецца пастаноўкай уласных інсцэніровак, складае гумарэскі, якія выкарыстоўвае ў правядзенні канцэртнай дзейнасці. Гэта не ўлічваючы яе паэтычнага таленту. А калі дадаць да ўсяго, што Марыя Кобец — маці двух сыноў 18 і 11 гадоў, а яшчэ і завіхаецца па гаспадарцы ды на "сотках"... Пра якія вершы можа ісці гаворка!.. Але ж, не паспела маладая паэтэса ў 2010 годзе выдаць першую кніжку вершаў "Кроплі", як яе прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. У 2012-м кніга вершаў "Кроплі" Марыі Кобец адзначана літаратурнай прэміяй імя Уладзіміра Калесніка Брэсцкага аблвыканкама.

 

Сёння на пісьмовым стале Марыі Кобец ляжыць рукапіс яе другой па ліку кнігі вершаў "Скрыпка". Гэта, як адзначае сама аўтар, зборнік інтымнай лірыкі, з кранаючымі па сэнсе, даволі шчырымі і адкрытымі вобразамі, яркімі метафарычнымі фарбамі. Хочацца спадзявацца, што ў хуткім часе кніга таленавітай паэтэсы з вёскі Валішча Пінскага раёна Марыі Кобец парадуе свайго чытача.

 

Валерый Грышкавец.

 

***

 

Марыя Кобец

 
Чытачу
 

Паслухай музыку радка.

Пачуй яго чароўнасць гукаў.

Яго стварае не рука —

Яго складаюць струны думак.

Яны ліюцца і пяюць,

Яны смуткуюць,часам плачуць.

Дык паспрабуй жа іх адчуць!

І свет радкоў табе аддзячыць.

 
Мелодыя радка
 

На струнах срэбных

тонкіх-тонкіх,

Кранае музы іх рука —

Выводзіць голас чысты, звонкі

Ў душы мелодыю радка.

Лунаюць думкі між сузор'яў.

І музы шчодрая рука

Да дзіўна-велічных узораў

Вядзе мелодыю радка.

Занатаваць акорды мушу

Выводзіць іх мая рука...

Натхнення свята не парушу —

Ўрачыстасць першага радка.

 
Лёсам падчаркі
напатканая
 

Мова родная, беларуская, —

Рэха песень далёкіх

сакральнае.

Мова шчырая і чысцюткая,

Непаўторная і кранальная.

Мілагучная і напеўная —

Мова продкаў сівых

разважлівых.

Мова — лірыка,

мова светлая,

Як з табою мне быць

непаважлівай?

Нібы з гукаў чароўных звітая,

Як са звонаў святых

сатканая,

Мова родная, сакавітая,

Лёсам падчаркі напатканая.

 
У вянок памяці
Я. Янішчыц
 

* * *

 

"Боль перасіліў немату..."

Я ж свой — зноў перасілю.

Але — жыву, хаджу, "цвіту".

Ты — ластаўкай згарнула

крылле...

"...Больш для сябе не існаваць

І з болем — не змірыцца".

...Табе б шчэ жыць,

тварыць, пісаць!

Мне ж у цябе — вучыцца.

Твайму трывожнаму пяру

Пісаць бы — не скарыцца...

...А я — з табою гавару,

Мне не нагаварыцца. 

 

---------------------------------------

  З верша Я. Янішчыц “…Боль перасіліў немату”

  З верша Я. Янішчыц “…Больш для сябе не існаваць”

 

 

 

(Опубликовано "Звязда", 24 студзеня 2013 года
№ 14 (27379)

Оставить комментарий (1)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.