«Тусклый свет из окна кухни достигал погреба. У Николая вдруг все похолодело внутри. Он мгновенно протрезвел, и почему-то очень ясно вспомнил, что оставил вчера вечером Вовку в погребе. Отгоняя дурные мысли, он в два прыжка оказался у занесенной снегом двери, которая была закрыта не полностью. Через узкую щель снег намело и внутрь. Николай рывком приподнял дверь, под собственной тяжестью опустившуюся в ледяную канавку, рванул ее на себя и замер: на пороге лежал Вовка…».

Александр НОВИКОВ, «Роковое застолье».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

Цудоўныя пераклады Глеба Ганчарова вершаў паэта позняга барока Юзэфа Бака

03/10/2018 в 12:10 Алесь Новікаў (падборка) история , память

 

Нарэшце атрымаў доўгачаканую навiну. У № 11 "Полымя", дзякуй Богу, будуць надрукаваныя мае пераклады з лiцвiнскага паэта XVIII стагоддзя Юзафа Бакi. Ён не польскамоўны, як гэта можна б было чакаць. Яго мова – гэта раўнапраўная сумесь польскай, старабеларускай, лацiнскай, нямецкай, французскай, англiйскай моў, ды яшчэ крыху жменяк з рускай, шведскай, турэцкай i г.д. Карацей, без пляшкi i дзясятка слоўнiкаў не разбярэшся. Я два гады намагаўся прыўладкаваць Баку ў розныя выданнi, але паўсюль "тургенеўскiя" рэдактаркi з пунсовымi губкамi, як толькi бачылi страфу накшталт:

 

Стану дрыстаць я поўнаю чашай.

– Гэй! Алiлуя заднiцы вашай! –

Грымне над балем.

 

Прыкрыя гульнi, брыдкiя жарты

Ў момант, калi я страўнiк упарта

Апаражняю.

 

– дык адразу лепяталi: "Вой, мне дурна!" – i сыходзiлi ў непрытомнасць праз зачыненыя дзверы.

 

Усё ж такi прабiўся, хоць i з усяго пяццю больш рэлiгiйнымi вершамi. Нiчога. Вялiкi шлях пачынаецца з маленькага крока, а то было нават неяк няёмка: у Англii i Польшчы лiтаратурныя паэтычныя прэмii носяць iмя Бакi, еўрапейскiя лiтаратуразнаўцы называюць Баку "славянскiм Джонам Доннам", а ў нас ён зусiм не перакладаўся. I самае шызафрэнiчнае, што ў праграме ВНУшных фiлфакаў Бака ж ёсць! Як яны яго там вывучаюць, аднаму Богу вядома! Таму зараз выкладаю на пробу адзiн яго хулiганскi верш. Калi спадабаецца, то працягну. А, можа, нейкае выдавецтва захоча выдаць зборнiк класiчнага паэта?

 

 

Наконец получил долгожданное известие. В № 11 "Полымя", слава Богу, будут напечатаны мои переводы литвинского поэта XVIII века Юзефа Бака (Jоzef Baka, 1707-1780). Он не польскоязычный, как это можно было бы ожидать. Его язык – это равноправная смесь польского, старобелорусского, латинского, немецкого, французского, английского языков, да еще немного жменек русского, шведского, турецкого и т.д. Короче, без бутылки и десятка словарей не разберешься. Я два года пытался пристроить Бака в различные издания, но повсюду "тургеневские" редакторши с алыми губками, как только видели строфу вроде:

 

Стану дрыстаць я поўнаю чашай.

– Гэй! Алiлуя заднiцы вашай! –

Грымне над балем.

 

Прыкрыя гульнi, брыдкiя жарты

Ў момант, калi я страўнiк упарта

Апаражняю.



– то сразу лепетали: "Ой, мне дурно!" – и уходили в обморок через закрытые двери.

Все-таки пробился, хотя и всего с пятью более религиозными стихами. Ничего. Большой путь начинается с маленького шага, а то было даже как-то неловко: в Англии и Польше литературные поэтические премии носят имя Бака, европейские литературоведы называют Баку "славянским Джоном Донна", а у нас он совсем не переводился. И самое шизофреничное, что в программе ВУЗных филфаков Бака же есть! Как они его там изучают, одному Богу известно! Поэтому сейчас публикую на пробу одно из его хулиганских стихотворений. Если понравится, то продолжу. А, может, какое-то издательство захочет издать сборник классического поэта?

 

(перевод – А.Новиков)

 

 

 

Г л е б   Г а н ч а р о ў

 

нарадзіўся 23 верасня 1965 года ў Мінску. Скончыў  Беларускі політэхнічны інстытут і Беларускі інстытут правазнаўства. Працаваў інжынерам-оптыкам-канструктарам, гаспадарчым юрыстам. На беларускай мове піша са студзеня 2015 года.

 

ЗАЎВАГА АБ ВЕЧНАСЦI

 

Я ў пiлiгрымстве кружу па свеце.

Чаго шукаю ў якойсьцi мэце?

Куды вандрую?

 

Гады праходзяць, ляцяць iмгненнi,

I падпаўзаюць начныя ценi

Ўсё блiжай, блiжай.

 

Дайсцi да краю я хутка мушу,

Аднак не буду, але парушу

Iх наблiжэнне.

 

Што за мяжою непранiцальнай

Мяне чакае ў iмжы кабальнай?

Аб чым прарочыць?

 

Бог мне падкажа, паможа верай,

Бо трэба верыць напэўнай мерай.

Няўхiльна верыць!

 

Ёсць дзве дарогi, ёсць дзве арбiты.

Дзе мне застацца? Мой выбар скрыты

Ў калодзеж цемры.

 

Адна дарога – да той купелi,

Дзе сустракаюць анёлаў трэлi

Ды велiч неба.

 

I па-над небам у царстве згоды

Сярод раскошы i асалоды

Гасподзь пануе.

 

Другi гасцiнец вядзе з разгону

Да пасткi страха, у свет праклёну –

Наўпрост у пекла.

 

Не будзе выйсця, няма зыходу

З агню на волю i прахалоду –

Забудзь надзею.

 

Там катавальня працуе строга

Над тым, хто страцiў вар’ятна Бога

Без апраўдання.

 

Дый хто патрапiць па ўласнай волi

Пад тыя пугi, на тое колле?

Нязносна думаць.

 

Блюзнерыць Творцу i быць спакойным?

Жыццю такому каснець разбойным,

Фатальным станам!

 

Свядомасць здрады i памяць страты –

Вось два тыраны, вось два вар’яты

З бясконцым енкам.

 

Яны ўсё блiжай, яны ўсё болей,

I цiсне жахам, i душыць болем,

I розум гасне.

 

Гляджу, змярцвеўшы, у вочы тыя,

Схiлялi шыi ажно святыя.

Што ж мне, тулягу!

 

Iм хоць сумленне дало ахову,

Учынкаў добрасць i вера ў слова,

У паратунак.

 

Мяне ж наогул здагадка мучыць,

Катуе, лае, карае, дручыць,

У роспач валiць.

 

Няўжо сарвуся я з прыбярэжжа

За тыя межы, альбо мярэжы,

Дзе страх i цемрадзь?

 

Чаму так строга гняце трывога?

Якая прыме мяне дарога?

Куды мне збочыць?

 

Мне абяцалi, нiбыта добрасць –

Адно набожны чароўны вобраз,

Што не падмане.

 

Як мне загаiць калецтвы Богу,

Калi патрэбна адну дарогу

Няўхiльна выбраць?

 

На скрыжаваннi крыжа направа

Я збочу брава, дзе мiр i слава,

А не налева.

 

Крывi чырвонай для паважання,

На выкупленне i ўшанаванне

Дай хоць бы кроплю!

 

I будзе кропля Тваёю воляй,

Таемным знакам, маiм паролем,

О, Дзева Мар’я!

 

А потым кроплю пад час спаткання

Вярнi Ты Сыну для ратавання

З мальбой i жалем,

 

Каб на распяццi душа ўваскрэсла,

Каб мне ахвяра яго прынесла

Выратаванне.

 

О, мiлы Божа, праз стогны Маткi

Цябе пытаю, даношу згадкi,

Малю пакорна.

 

Я жменька пылу, я толькi крыха,

Дакуль пранiкнуць бяда i лiха?

Iсус, Марыя!

 

Намыль нам шыю, адваж па карку,

Каб з сэрца выбiць распусту шпарка.

Амiн, святыя!

 

(Крыніца)

 

Юзеф Бака был польским священником-иезуитом (изображение информативное)

 

Вось яшчэ даслаў Г.Ганчароў:

 

ДА ЧЫТАЧА

 

Жадаеш, чытач, я цябе супакою,

З душы пазнiмаўшы каменнi рукою

Ды сцершы датла смаляныя чарнiла,

З якiх тваё сэрца ад гневу прагнiла?

Забудзься пра грэху пякучыя стрэлы,

Бо думка панiкла, рука памярцвела;

Гiбееш з тугой, разумеючы чула,

Што з грэхам сваiм ты – дзiця Вельзевула.

У стрыжнi тваiм пасялiлася слiзка

Паднятая з пекла сям’я васiлiска.

Iх коўзкая кодла з усмешкаю прагнай

Грызе твой трыбух, нiбы падлу над багнай,

Уночы, удзень, i ў гасцях, i ў закутках

Катуе, мардуе, сплятаецца прутка,

Высмоктвае радасць ад ежы, ад п’янкi

I нават ад цела распуснай каханкi.

Мо ты засмуцiўся? Дарэмна. Зарана.

Я зараз параю, як вылечыць раны.

Ты можаш аблаяць пякельнага цмока,

Абразiць, зняважыць, спалохаць з наскоку,

Але для яго твае гнеўныя словы

Гучаць даражэй за «бывайце здаровы».

Адна толькi споведзь, адно пакаянне

Атруцiць яго, i ў загане ён кане,

Загiне, што цень, што дажджлiвая хмара,

Засохне, як быццам папiў шкiпiнара,

I сэрца заб’ецца раўней ды спакойней,

Суцiхнуць турботы, закончацца войны,

Затупiцца грэшнасць, як вострае стрэмя,

I Ойча цябе спачувальна сустрэне.

 

***

 

КАМЕНТАР ДА ПАКАРАННЯ НЕЗЛIЧОНЫХ ГРАХОЎ

 

Божа, ты чуў, як я пад фанфары

Грымнуўся ў пекла да Люцыпара?

Вось весялуха!

 

Файна ляцеў я, дзiдай працяты,

З горкi, што егер прыдуркаваты.

Дапаляваўся!

 

Тут, у геене, вельмi прывабна:

Краты, патэльнi, едкая вапна,

Клешчы i корбы,

 

Смолы i воцат, горкая серка,

Смажыць лiслiва полымя сэрца,

Вылезлi зенкi!

 

Я пасля смерцi з енчання плоцi

Шчыра рагочу: гэта смяхоцце –

Жорсткiя раны.

 

Хоць раскасiруй цалкам аптэкi,

Не дапамогуць розныя лекi.

Амэн! Прыплылi!

 

Бэсцiць iмя мне грэх закарузлы,

Прозвiшча плямiць, сплесквае грузна

Род i прыдомак.

 

Нават сто продкаў добрых шляхетна

Славы i цноты беззапаветна

Мне не прыбавяць.

 

Б’юся аб глебу, што ў лiхаманцы,

Але навекi, роўна як пранцы,

Грэх застаецца.

 

Ён маё цела цягне ў аковы,

Луццем шурпатым, верв’ем пяньковым

Звязвае сэрца.

 

Гэта той час, калi адлятае

Дух да змяркання; тае, канае

Ў затхлай крынiцы,

 

Тоне i гiне, нават ратунку

Шчыра не просiць ён у кiрунку

Змрочнага пекла.

 

Валiцца цела разам з душою,

Сыплецца прахам, сохне паршою,

Зносiць пакуты.

 

Лiпеньскай спёкай, лютаўскай сцюжай,

Працай вярблюджай, доляй нядужай

Я абапiўся.

 

З нiтак гнiлых дбайная Парка

Саван саткала рупна i шпарка

Для ахламона.

 

Потым гурбой коп’i i кулi

Дзiркi ўва мне густа праткнулi,

Як у лахмоццях.

 

Можа, я думаў, што ў апраметнай

Цешыцца буду стравай банкетнай,

Дурань балдычны?

 

Цi спадзяваўся, быццам бы чэрцi

Замак збудуюць мне пасля смерцi

Па дагавору?

 

Фiгу з алеем мне, а не замак!

Трэсцiся буду, быццам, як амак

Светам кiруе,

 

Смачны кавалак выдзярэ з рота,

Выверне жоўцю лiвер iрвота,

Колiкi скруцяць.

 

Стану дрыстаць я поўнаю чашай.

– Гэй! Алiлуя заднiцы вашай! –

Грымне над балем.

 

Прыкрыя гульнi, брыдкiя жарты

Ў момант, калi я страўнiк упарта

Апаражняю.

 

Эпiталаму бахне капэла,

Гакне кантату ўвысь ашалела,

Оперу ўрэжа.

 

Думкай аддаўшы сябе дырыжору,

Жаласна лопне струнка мажору

Плачам мiнорным.

 

Летам навечна аранжарэi,

Браткi, цюльпаны, ружы, лiлеi

Сумна завянуць.

 

I на масленцы побач з дзяўчынай

Мне на санях не выехаць з чыннай

П’янаю мордай.

 

Грудзi сцiскае боль непрывычна,

Што прытаiўся меланхалiчна

З думкаю побач.

 

Марыць дарэмна – высушыць смутак

Кожны душэўны скрыты закутак

Блiзка ад сэрца.

 

Хто б тую думку выкраў з бярлогi

Ды задушыў бы ад безнадзёгi

Ноччу бяссоннай!

 

Тысячавокi сон уцякае –

Грэх яго гонiць, сумнеў дапякае.

Што за нягода!

 

Супраць граху не кiдаюць косцi,

Ён арханёла ўпэцкае ў злосцi,

Папу забрудзiць.

 

Душы грахоўна з райскай краiны

Валяцца ў пекла, нiбы руiны,

Сёння i вечна.

 

Рушаць праз дзiрку ўгору нагамi,

Што, пракалоўшы неба рагамi,

Д’ябал прарэзаў.

 

Ён цераз дзiрку гэтак жа сама

Падаў iмклiва вобземлю прама

Разам з сябрамi.

 

Хопiць смяяцца, кiнем трывогу!

Бог мiласэрна дасць перамогу

Тым, хто паверыў.

 

Бога зняважаць толькi пачвары,

Вартыя кратаў, воспы i кары,

Езус, Марыя!

 

Ноша цяжкая душу зацiскае

Па-над шляхамi боскага раю,

Лютасцю нiшчыць.

 

Сiлай кахання бесперастанна

Стрэнуць на небе Юзаф i Ганна,

Езус, Марыя!

 

***

 

ЗАЎВАГА АБ АДЗIНЫМ ПРАФIТУ

I АБ УСIХ ДРЭННЫХ ГРЭШНЫХ ВЫНIКАХ

Памятка: на матыў «Я ў пiлiгрымстве кружу па свету» etc.

 

Iсус, Марыя! Паўсюдна вэрхал:

Насустрач стрэхам мой дах паехаў –

Хрэн лепей рэдзькi,

 

Рак абсвiстаўся ў чацвер пад лiўнем,

Шпак абзавёўся слановым бiўнем,

Памёр курылка,

 

Пясок скрозь скалы прабiў каналы,

Спалiла цэрай з iльду красала

Дамы Садому,

 

Дыяна стала пачварнай шлюхай,

У пост анёлаў iрве сiвухай,

Гарэзнiк плача.

 

Я прагну мiру i супакою,

А чорт Iсуса вядзе да бою,

Маланкi меча.

 

Той знойдзе шчасце, хто змог пакрышку

Ўсё мора рупна сабраць у лыжку

Цi жменькай выпiць.

 

Мо кропля мора спатолiць смагу

Альбо юрлiўцу падвесiць вагу

На чэлес брудны?

 

Так фiнiкiец над скарбам сохне,

Над гэтым хламам ён марна здохне

Без промняў сонца.

 

У грудзях сэрца суцiхла жухла,

Пабляклi вочы, жыццё патухла,

Паўсюды грошы.

 

Навошта жыў ён на белым свеце,

Лiчыў навошта гнiлое вецце

Сваiм багаццем?

 

Пратрэм жа вочы! Нашто нам бляшкi

На зрэзе ямы, ля краю ражкi?

Труну аздобiць?

 

Як крот з падполля, грэх лезе цiха

I зрок да скрыняў з багаццем лiха

Аблудай цягне.

 

Ён скрытны, нiбы магiла з трупам:

Што жук пад лубам, што гной пад струпам,

Сябе хавае.

 

Ён мякка гладзiць кашэчай лапай,

У сэрца ўлазiць маўклiвай сапай,

Такi пяшчотны!

 

Але, як прымеш такую ласку,

Цябе шпурне ён у твань i раску,

I ты патонеш.

 

Ты будзеш падаць у прорву вiру,

Таму што верыў свайму кумiру,

Бязглузда верыў.

 

Ты будзеш падаць лядачай клячай,

Дзе хцiвы жэрах рот раскiрачыў,

Разявiў пашчу.

 

У мёрзлай плынi, астылай тонi

Замрэ твой розум, нiбы ў палоне

Неадпушчальным.

 

Ты развiтаўся ў бяздоннi з Богам,

Бо асабiста парваў нарогам

На часткi сувязь.

 

I б’юць куранты сурова поўнач,

I цёмны човен Харона поўны,

I бераг мглiцца,

 

I ветразь лодку вядзе злавесна

Туды, дзе зоркi навiслi цесна,

Як гронкi гнева.

 

Той гнеў не чуе, не бачыць меры,

Не супакоiць твае хiмеры,

Не ператворыць.

 

Iсус, Марыя! Я плачу зноўку,

Бо над магiлай маёй рыдлёўку

Ён уздымае.

 

Мяне вiхура пяском завее,

Засыпе пылам, зацягне глеем,

Сцябло зламае.

 

Парвецца цалкам жыцця аснова,

Калi я ўбачу ўначы сурова

Вароты пекла.

 

Мае вантробы iмгненнем гэтым

Смерць пакрамсае ў слату штылетам,

Даб’е, што муху.

 

Iсус, Марыя! Ды дзе ж ратунак?

Чаму мне выпаў такi стасунак?

У чым я грэшны?

 

На неба хтосьцi замкнуў праходы,

А ў браму пекла без перашкоды

Мне шлях свабодны.

 

Цi я павiнен пiсаць паперу,

Што абяцаю любоў i веру

Заўсёды песцiць?

 

Альбо любая мая правiна

Ўсе дабрадзействы, нiбы лавiна,

Змяце без жалю?

 

Няўжо забавы i весялосцi

Нас раз’яднаюць у хіжай злосцi

Навечна з Богам?

 

Так! Грэх на грудзi ражон паставiць,

Шпурне ў начлежку i спаць адправiць

На мулкi ложак,

 

Якi падобны на дно магiлы,

Дзе апынешся ў жавалах Сцылы,

О, неразумны!

 

I як жа потым грашыць ты станеш?

Якога блазна з выццём заманiш

Прынадай здрады?

 

Мо я чакаю лахмоццяў зрэбных,

Кастроў пякучых, слупоў ганебных,

Калоў i кратаў?

 

Калы i краты – дзiцячы лепет:

Мяне дражнiлкi, як рой, аблепяць,

На смех падымуць:

 

– Ты не страшыся – у той геене

Нiхто не трапiць на зуб гiене

Цi ў пашчу тыгру.

 

Скачы бяздумна на кволай ножцы,

Скачы падобна куслiвай вошцы,

Надзею песцi.

 

Не напаткаеш усякiх жахаў:

Ваўкоў, сабакаў, вужоў, крыжакаў,

Шчуроў i гадзiн,

 

Нi таракана, нi соннай мухi,

Анi пякоткi, анi жаўтухi

I пачачую.

 

Чаго ж турботы i непагоды

Я так баюся, з якой нагоды

Чакаю робка?

 

Я, мусiць, чую, што грэх лiпучы

Любое лыка ў радок да кучы

Прыш’е шаршаткай?

 

Iсус, Марыя, што Вы маўчыце?!

Мне выць ахвота, бо мне павыцце

Матае сэрца!

 

Даволi глупстваў, душэўных бельмаў

Ды iншых дураў, якiя цэльна

Бог пасылае.

 

У самажэрстве i адзiноце

Я гiну жменькай сабачай плоцi,

Самотнай сукай.

 

Вiтанне, свеце! Вiтанне, цела!

Мне дабрадзейнасць падорыць смела

Любоў Iсуса!

 

Далоў свавольствы, намераў зграi!

Праменьчык Бога хай азарае

Сумлення нетры!

 

Я звар’яцела шукаў свабоды

Ў вялiкiх скарбах – набыў нягоды,

Як грош у гноi.

 

Блiск дыяментаў, мiгценне перлаў

Не стояць Бога, не стояць нерваў:

Бог мой – i толькi!

 

Ён ахiнае зямлi абшары

Красой кароны, святлом тыяры,

Вянцом каштоўным.

 

Iсус, Марыя! Вярнi надзею

Мне, ашуканцу i лiхадзею,

Прабач шахрая!

 

Бо ты не помсцiў Сваiм забойцам,

А я ж не горшы – мяне не бойся

I дай багацця.

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.