Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Поэзия»

Святлана Куль. Богавы жарцікі. Байка 18

09/03/2018 в 15:03 из инета басни

 

 

«Ну нейкі корч – такі ты, браце, брыдкі!
Крывыя рукі і крывыя лыткі,
Ды рогі, ды капыта на назе,
А ззаду хвост гадзюкаю паўзе.

Ці то сляпы я быў, ці то стаміўся,
З якой халеры ты на свет з’явіўся?
Перараблю цябе. Малітва. Пост.
Намоліш крылы – дык адсохне хвост»

Маліўся чорт, біў капытом падлогі,
Стачыў ушчэнт яго, а потым рогі,
Два кволых крыльцы пачыналі рост,
І вось нарэшце адваліўся хвост.

«Ды нешта шараваты ты, ды кволы,
Нягеглы нейкі. Не зусім з анёлаў.
Мо, лепш без крылаў. Дай перараблю.
І ведаеш… Мо, лепей – на Зямлю…
Мо, лепей я такім цябе пакіну» –
Так на Зямлі з’явіліся мужчыны.

 

7.03.18

 

(крыніца)

 

***

 

Святлана Яўгенаўна Куль-Сяльверстава (нар. 20 верасня 1959, Гродна) — беларускі гісторык і літаратар. Доктар гістарычных навук (2000).

 

Біяграфічныя звесткі:

 

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), навучалася ў аспірантуры ў ім (1984—1988). Дацэнт (1994).

 

У 1981—1983 годзе працавала школьным настаўнікам. З 1983 года працуе ў ГрДУ. Выкладчык (1989), дацэнт кафедры гісторыі БССР (1992—1996). Дактарант БДУ (1996—1999). У 2000 годзе абараніла доктарскую дысертацыю «Культура Нового времени на белорусских землях во второй половине XVIII — первой четверти XIX вв» (навуковы кансультант: д.г.н, праф. П.І.Брыгадзін).

 

З 1999 года загадчык навукова-даследчай лабараторыі праблем рэгіянальнай культуры (у складзе лабараторыі — С.Токць, А.Смалянчук, Э.Мазько, С.Словік, С.Чувак), кіравала навуковымі праектамі і праграмамі вывучэння памежжа, гісторыі мяжы, вуснай гісторыі; была арганізатарам і кіраўніком навуковых экспедыцый і міжнародных летніх школ.

 

З 1999 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі ГрДУ. З 2013 года прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ і кафедры турыстыкі і рэкрэацыі Беластоцкай політэхнічнай акадэміі.

 

Правадзейны член Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі (2005), член Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, каардынацыйнага савету па турызме Гродзенскага аблвыканкама.

 

(ВІКІ)

 

 

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.