"Одна из немногих новостей, которыми люди не перестают восхищаться снова и снова, – это известие о том, что они скоты".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Разное»

Збалелая душа Міколы Мятліцкага

07/02/2018 в 11:02 Алесь Новікаў псевдопоэзия , "ЛіМ"

 

Мне здаецца, што Мікола Мятліцкі яшчэ ў дзяцінстве навучыўся думаць рыфмамі і працягвае гэты занятак дагэтуль. Таму ён штампуе вялікае мноства парожніх вершаў, а ствараць паэзію так і не навучыўся. Рыфмуе ён усё, пра што падумае ці што ўбача. Нарач, Каложа, Азарычы... Добра, што яго геаграфія не шырокая.


Псеўдапаэзія М.Мятліцкага надрыўная, насычана нейкай тугой... Публікую некалькі вершаў з газеты «ЛіМ» №4-2018г. Каментаваць іх няма ніякага сэнсу.

 

Алесь Новікаў


 

***

 

Нарачанскі бераг – залаты пясок,

Мыты хваль азёрных сінізной.

На сцяжыне зноў суцішу крок,

Кружаць чайкі з крыкам нада мной.

 

Убяру вачамі гладзь-прастор,

Удыхну дух свежы баравы.

Па ўзбярэжжы лес, як пікі гор,

І размах вятрыста-штармавы.

 

Хвостка хвалі коцяцца да ног,

Мыючы астылыя жвіры.

Звабна-мякка сцелецца мурог,

Сонца млее стомлена ўгары.

 

Астраўка зялёнага абрыс

На азёрнай гладзі люстраной.

Над вадою чэзлы хмыз навіс

Непрыступна-чэпкаю сцяной.

 

Нарач! Краю роднага душа,

Сінь тваю асмуглую п’ючы

З зорнага агністага каўша,

Прасвятлела неба уначы.

 

Іскаркі таемнага святла

Колькі год ужо ў сабе нашу,

Пераліцца ўся, як ёсць, змагла

І ў маю збалелую душу.

 

Прароцтва

 

Што чакае Еўропу праз дваццаць гадоў?

Гаварыць я пра гэта сягоння гатоў.

На астылым былым папялішчы вайны

Разгушкае сумленне грымуча званы.

І за колькі стагоддзяў яе ўпершыню

Будуць піць гарады і палі цішыню.

Пазабыць не дадуць аб жахотным

былым

Брэст, Майданак, Дахау, Хатынь,

Асвенцім.

 

Што чакае Еўропу праз сорак гадоў?

І пра гэта сягоння сказаць я гатоў.

Перажыўшы нямала вірлівых падзей,

Стане домам яна для шчаслівых людзей.

І пагасіць іскрынкамі бежанскі страх

У нашчадкаў ігрывых раскосых вачах.

Пазабудзе пра куль здрадна-моташны

свіст,

І спачыне апошні ў зямлі тэрарыст.

 

Што чакае Еўропу праз сотню гадоў?

Меркаванне сваё абвясціць я гатоў.

У саюзе адзіным народаў зямлі

Славу, веліч нашчадкі яе здабылі.

Касмалёты да зорак далёкіх ляцяць.

Шчасцем вочы дзяцей таямніча зіхцяць.

І старая Еўропа, нібыта дзяўчо,

Падстаўляе прагрэсу адкрыта плячо.

 

А калі зноў у прорву абрынецца свет,

Хай нашчадкі мне скажуць: наіўны паэт!

 

Бежанцы

 

Куды імкнуцца несупынным цугам

Абдзёртыя, галодныя яны?

Лепш жыць век беспрытульным валацугам,

Як згінуць ад разбою і вайны.

 

Канаць сасмягла ў стоўпішчы падобных,

Утоптаных у хлуд жыцця і бруд.

І спадзявацца на спагаду добрых,

І ў зорку лёсу верыць, як у цуд.

 

Згарэлі іх да тла пад небам хаты,

І боль душы зырчыць, як вугалі.

О, як жа ім павінна пекчы пяты

Зямля, каб гэтак зрынуцца маглі.

 

Пайсці за свет няспыненым патокам,

У сотні ног пакінуць чорны след.

Бы перад новым згублівым патопам,

І ўпраўду, апынуўся Божы свет.

 

Ім слухаць словы скаргаў і праклёнаў,

Жыццё сваё ператварыўшы ў тло.

Відаць, з часоў міграцыі плямёнаў

Такіх сыходаў спешных не было.

 

Каложа

 

Вякоў сівых абложа.

Цагляных барва сцен.

Узнеслася Каложа,

Прашыўшы часу тлен.

 

І гожаю паставай

Вітае дзень зямны.

На беразе на правым

Чутны яе званы.

 

Сюды наступнасць кліча,

Гаворку з ёй вядзе.

Люструецца аблічча

У нёманскай вадзе.

 

О дай ёй, Ясны Божа,

Ўсе выстаяць грамы.

Бяссмертная Каложа –

Бяссмертныя і мы.

 

Азарычы

 

Спыніўся я тут на дарозе пралётнай,

Каб крокам парушыць магільны спакой,

Душой дакрануцца да дзеі жахотнай,

Пачуць яе холад гарачай шчакой.

 

Нямоглыя вязні за дротам калючым

У твані балотнай – смуроднай, гнілой,

Іх тыфам касіла тут смерць немінуча,

А стойкіх усіх – аўтаматнай чаргой.

 

Скуголіў тут вецер. І плакалі дзеці

Над трупамі матак, ўтаптаных у твань.

І сёння іх цені блукаюць тут дзесьці,

Палошаць лясную глухотную рань.

 

Мы многа балот на зямлі асушылі,

Ды гэтае – стратаю час не кране.

Са слёз і крыві яно... Кожнай магіле

Праклёны шаптаць недабітай вайне.

 

...Азарычы дыхалі ранішнім бэзам.

І хорам птушыным грымела вясна.

Палоскай блакітнаю неба над лесам.

На вуліцы – школьнай дзятвы гамана.

 

Жыццё тут імкнула паспешлівым рухам

Падальш ад калішняй тыфознай жуды.

Я сэрцам збалелую памяць паслухаў,

Са студні напіўся гаючай вады.

 

І рушыў у шлях свой пралётнай дарогай,

У сонцы купаўся разветраны свет.

Боль гас пакрысе мой... Ды смутна і строга

Крывавая памяць глядзела мне ўслед.

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.