Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»Память»

Успаміны Таццяны Шамякінай пад кантролем

11/01/2019 в 11:01 Зміцер Панкавец воспоминания
 
Дачка Івана Шамякіна: «Адамовіч і Быкаў падпісалі мярзотны данос. Такое не забываецца!»

 

Таццяна Шамякіна. Фота Волі Афіцэравай

 

Выкладчыца і навукоўца Таццяна Шамякіна апублікавала ўспаміны «Як жыла эліта пры сацыялізме – 2». Гэта чарговая частка мемуараў дачкі класіка беларускай літаратуры Івана Шамякіна.
 

<…>

 

У сваіх ранейшых публікацыях выкладчыца раздавала шмат кампліментаў асобе Сталіна.

 

«Менавіта з Хрушчова наменклатура, пашчыпаная Сталіным, адчула сваю беспакаранасць», – перакананая яна.

 

Прыкладам чыноўніка такога кшталту Таццяна Шамякіна прыводзіць Васіля Шаура, ураджэнца Лепельскага раёна, які даслужыўся да загадчыка аддзела культуры ЦК КПСС і пры развале СССР вывез са сваёй дачы больш за 200 твораў мастацтва з усяго Саюза.

 

Пры гэтым Шамякіна піша, што дзеці кіраўнікоў БССР (Кісялёва, Машэрава, Прытыцкага) былі «ціхімі, сціплымі і дружалюбнымі».
 

<…>

 

Шамякіна згадала «ліст 42» дзеячаў культуры да прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына ў 1993 годзе. Сярод падпісантаў – двое беларускіх пісьменнікаў. Яна не называе імёны, але пошук у інтэрнэце паказвае, што гаворка вядзецца пра Васіля Быкава і Алеся Адамовіча. У звароце Ельцыну дзеячы культуры прасілі забараніць у краіне фашысцкія, камуністычныя і нацыяналістычныя рухі (чытай, нацысцкія), а таксама закрыць выданні, якія спрыяюць распаўсюду такіх ідэй, – «Правду» і «Літературную Россію».

 

«Скандальны, абсалютна ганебны ліст, – лічыць Шамякіна. – Такія рэчы не забываюцца! Куды там асуджэнне Барыса Пастэрнака за Нобелеўскую прэмію – дзіцячы лепет у параўнанні з мярзотным даносам, накіраваным супраць сваіх жа братоў па прафесіі».

 

Пра Быкава яна дадае яшчэ наступнае: «Калі ўспомніць публіцыстычныя выступленні аднаго з падпісантаў у 1990-я гады, яго абяленні латышскіх фашыстаў, яго мары аб скарэйшым выміранні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія не даюць магчымасці ісці краіне па шляху дэмакратыі, то пытанні адпадаюць самі сабой».

 

У цэнтры яе рэфлексіі – Расія, славянафільства, іх доля. Беларусь з яе ўспамінаў самастойным суб’ектам не паўстае. Гэта проста своеасаблівая частка рускага свету.

Зміцер Панкавец

 

Чытаць цалкам: «Наша Ніва»

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.