Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Рубрики»Писатели»

Альманах "Новы Замак"

26/03/2016 в 16:03 Ірына Шатыронак СБП , Бел.

На днях Гродзенская абласная філія Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП) адзначыла юбілей – 70 гадоў з дня арганізацыі. У рамках мерапрыемства адбылася  прэзентацыя чацвёртага нумара альманаха “Новы Замак” абласной філіі Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Тыраж выдання 200 асобнікаў.

 

Новы Замак: літаратурны альманах. Гродна. MMXIV. Выпуск 4 / укл. С.Астравец. Мінск: Кнігазбор, 2016. 180 с. Рэдакцыйная рада: Ю.Голуб, І.Жук, А.Пяткевіч.

 

Першы выпуск альманаха быў падрыхтаваны да друку ў канцы 2012 году. Традыцыйныя рубрыкі – “Паэзія”, “Проза” дапаўняюць “Успаміны”, “Спадчына”, “Пераклады”, але з’явіліся і  новыя рубрыкі “Memoria”, “Сучасныя казкі”,  “Друкарскі варшарт”.

 

Свае вершы  ў новым альману  надрукавалі  паэты Анатоль Брусевич, Святлана Куль, Мечыслаў Курыловіч, Аліна Паплаўская, Ала Петрушкевіч, Зміцер Цеслянок.

 

альманах "новы замак", гародня

Новы Замак : літаратурны альманах. Гродна. MMXIV. Выпуск 4 / укл. С.Астравец. Мінск: Кнігазбор, 2016. 180с. Рэдакцыйная рада: Ю.Голуб, І.Жук, А.Пяткевіч.

 

Аўтараў альманаха “Новы Замак” не так шмат – усяго васемнаццаць, хто прадстаўляе сучасную гарадзенскую літературу. У падборцы вершаў Святланы Куль паэтычныя прысвячэнні сябру, таленавітаму гродзенскаму музыканту Уладзіміру Захараву.

 

Прабач ты мне, прыязнае бяссоне,

Што гасцяваць цябе не запрашаю,

Павінен добры сон прысніцца сёння –

У горадзе маім каштаны мая.

 

Нібы акрайчык хлеба для галоднай,

Нібы вада гаючая на рану,

Мне сёння ноччу будзе сніцца Гродна.

Каложа. Замкі. Нёман. І каштаны.

 

Таксама калегу Эдзіку Мазько, Аксане Калтовіч.

 

Паэзія Святланы Куль імпануе шматлікім аматарам лірыкі. Яна адрозніваецца асаблівай свежасцю мовы, глыбінёй думкі і мастацкіх вобразаў.

 

Працуюць у жанры “Проза” такія гродзенскія аўтары, як Валянцін Дубатоўка, Міхась Зізюк, Мікола Канановіч, Віктар Сазонаў, Ала Петрушкевіч.

 

Прафэсар Аляксей Пяткевіч у артыкуле “На пачатку ліпеня 44-га” дзеліцца з чытачамі ўспамінамі пра апошнія дні вайны.

 

Сяргей Чыгрын са Слоніма прысвяціў свае ўспаміны  “Памяці Самсона Пярловіча” беларускаму паэту з чорным лёсам, які прайшоў выпрабаванні, як вязень сталінскіх лагераў.

 

Юрка Голуб звярнуўся да творчасці грузінскага паэта-рамантыка Ніколаза Бараташвілі (1817-1844).  “Ён памёр ад малярыі на дваццаць восьмым годзе жыцця. І як устрымацца, каб не ўспомніць нашага Максіма Багдановіча:два геніі, два бліскавічныя лёсы…” – піша перкладчык.

Чытач знойдзе ў іншых рубрыках “Памежныя сюжэты” мастацкія нарысы “Шуканні” Віктара Шукеловіча, “Падарожжа” Сяргея Астраўца “Афрыканскі бераг Еўропы”, “Кіно, кнігі, карціны” – розныя літаратурныя вандроўкі.

 

Афармленне альманаха адпавядае новаму часу, ніякага псеўда ўпрыгожвальніцтва, толькі строгасць класічных ліній, адпаведны шрыфт, сучасны дызайн вокладкі як бы працягвае строгі адбор твораў, прадстаўленых аўтараў.

 

Думаю, у бібліятэках вобласці альманах не толькі знойдзе сваіх чытачоў, але і будзе прадстаўлены як значная культурная падзея ў літаратуры Гродзенскай вобласці.

 

Спашлюся на словы прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы А.М.Пяткевіча. З яго новага зборніка навуковых артыкулаў “Слова і кніга Прынёмання”.

 

Прафесійны ўзровень мастацкай творчасці вызначаўся ў савецкі час прыналежнасцю да пісьменніцкай арганізацыі «Саюз пісьменнікаў СССР». Працэдура прыёму ў СП была даволі складанай і забяспечвала адбор у пісьменніцкую грамаду самых перспектыўных, сапраўды таленавітых літаратараў.

 

Кіравалі абласным аддзяленнем Аляксей Карпюк (1965-1972, 1978-1992), Васіль Быкаў (1972-1978), Данута Бічэль (1993-2003), Юрка Голуб (2003-2015), Валянцін Дубатоўка (з 2015 г.).

 

У 2005 годзе створана была яшчэ адна пісьменніцкая арганізацыя – Саюз пісьменнікаў Беларусі і адпаведна яго гродзенскае абласное аддзяленне, якое ўзначаліла Людміла Кебіч.

 

Абодва пісьменніцкія абласныя аддзяленні выдаюць свае літаратурныя альманахі. З 2009 года выходзіць у Гродне раз у два гады зборнік твораў «На Нёманскай хвалі», у якім друкуюцца сябры Сюза пісьменнікаў Беларусі. З 2012 года выдаецца ў Мінску альманах-штогоднік «Новы Замак»  орган гродзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў”.

 

Сёння абласная філія СБП з’яўляецца правапераемнікам абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў БССР, якім кіравалі  Аляксей Карпюк  і Васіль Быкаў.

 

Новая пісьменніцкая арганізацыя – гродзенскае абласное аддзяленне СПБ была створана ў 2005 годзе.

 

Цытата з таго ж зборніка прафесара ГрДУ імя Янкі Купалы А.М.Пяткевіча (с.136).

 

Істотная асаблівасць сучаснай літаратурнай сітуацыі ў рэгіёне (і не толькі ў гродзенскім) – гэта з’яўленне немалой колькасці кніжак аматарскага ўзроўню. Выдадзеныя звычайна за кошт аўтара, гэтыя тэксты не рэдагуюцца спецыялістамі і застаюцца сырымі. Выпусціўшы такі твор ці зборнік, аўтар наіўна, а то і самаўпэўнена лічыць сябе пісьменнікам. Масавы, эстэтычна не падрыхтаваны чытач таксама ўспрымае такую прадукцыю як эталон мастацкай творчасці. Такім чынам размываецца сама катэгорыя мастацкасці, і самадзейная літаратура наносіць шкоду чытачу”.

 

Адзін час вызначае, хто з сучасных пісьменнікаў Гродзенскай вобласці працягвае лепшыя літаратурныя традыцыі і адказвае высокім крытэрам сапраўднай літаратуры.

 

Прэзентацыя кнігі “Слова і кніга Прынёмання” А.Пяткевіча  адбудзецца 30 сакавіка 2016г. у абласной бібліятэцы імя Е.Карского.

 

Ірына Шатыронак

 

---

Чытаць яшчэ: «Пісьменьнікі саліднага веку»

 

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.