Яшчэ зялёны лёд не хрумснуў.
Яшчэ
   нецалаваных вуснаў
не апаліў
   гарачы хмель.
Яшчэ галінкаю вярбовай,
развёўшы фарбы снегіровай,
мароз малюе акварэль…

Генадзь ПАШКОЎ, 1980
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Разное»

"Я голас выдзіраў з сябе: бы плеўку...". Алесь Разанаў

29/09/2019 в 16:09 Тамара Пяркоўская (пародыя) пародии

 

Везение редко посещает меня в последнее время, однако сегодня мой день. Продолжил читать сборник пародий Тамары Перковской «Штрыхі да партрэтаў некаторых паэтаў», и обнаружил нечто необычное: ее отношение к «поэзии» Алеся Рязанова полностью совпадает с моим. Она считает, что этот автор наносит не только моральный вред отечественной поэзии, но его творчество направлено на привитие отвращения читателям к беларусской литературе и, вообще, на ее уничтожение. Поразительное совпадение мнений. О голом короле Перковская тоже говорит.

 

Не удержался и публикую пародию. Интересно, что автор предугадала раскрутку псевдопоэта. Пародия написана почти тридцать лет назад, и сегодня «дурныя галовы» называют Рязанова классиком беларусской литературы. Не так далеко и до «поэта века».

 

Александр Новиков (#алесьновікаў)

 

 

***

 

 

Тамара Пяркоўская

Пародыі на вершы А.Разанава, змешчаныя ў кнізе «Шлях-360»,

выд-ва «Мастацкая літаратура», 1981 г,

(А.Разанаў – паэт, працаваў на літаратурнай пасадзе ў выд-ве «Мастацкая літаратура», член Саюза пісьменнікаў БССР).

 

Голас, як плеўка

 

Я голас выдзіраў з сябе:

бы плеўку,

нібы хваробу –

выдраў і шпурнуў,

а ён упаў і, упаўшы, варушыўся

і да мяне цягнуўся. (Ст.11).

 

Зіхоткі

мне голас быў: скажы, што ты свіння!..

I быў другі: скажы, што ты сабака!..

А я маўчаў – не здолеў гаварыць...

<…>

Я пасярэдзіне –

валочыцца ланцуг,

як напамінак, што цяпер я вольны, –

а па баках сабака і свіння:

у белым дні таемныя істоты.

Яны суправаджаюць і вядуць... (Ст.13).

 

Прагучаў:

скажы, што ты свіння!...

Ў той момант голас,

і я паспеў: я той, хто не свіння...

Я той, хто не свіння... –

Паспеў прамовіць

і закруціўся, згінуў...

I туды,

адкуль узяўся, ўпаў, як непрытомны...

Стаяў сабака побач – ён чакаў.

Другое не было,

я азірнуўся:

а дзе свіння?

– А я ужо не свіння, –

пачулася ў паветры нерушымым.

(Ст.14).

 

Пачуўся зноў.

Зноў голас быў: скажы, што ты сабака!..

I зноў я адказаў наадварот:

я той, хто не сабака... (Ст.15).

 

 

Першая паэма шляху» полностью – А.Н.)

 

 

***

 

Я, Алесь Разанаў,

«голас выдзіраў з сябе:

бы плеўку,

нібы хваробу –

выдраў і шпурнуў,

а ён упаў і, упаўшы, варушыўся

і да мяне цягнуўся»,

бы тая плеўка,

цягучая і склізкая,

але такая прыемная для мяне,

бо гэта ж мой голас уласны.

«Зіхоткі

мне голас быў: скажы, што ты свіння!..

I быў другі: скажы, што ты сабака!..

А я маўчаў – не здолеў гаварыць...»

«Прагучаў: скажы, што ты свіння!.. –

ў той момант голас.

I я паспеў: я той, хто не свіння... –

паспеў прамовіць».

«А дзе свіння?»

– А я ўжо не свіння, – пачулася ў паветры нерушымым»

«Зноў голас быў: скажы, што ты сабака!..

I зноў я адказаў наадварот: я той, хто не сабака...»

I хоць я кажу, дарагі чытач,

што я не сабака і я не свіння,

вядома ж,

я і сабака і свіння,

бо толькі сабака і свіння могуць

так бэсціць нашу беларускую літаратуру,

наносіць ёй такую матэрыяльную і

маральную шкоду. I не толькі наносіць

шкоду літаратуры сваей безгустоўшчынай,

але і чалавеку, чытачу, бо ў маіх творах,

творах Алеся Разанава, не толькі няма

ніякага захоўвання законаў вершаскладання,

але і наогул няікага сэнсу,

што разлічана на адварочванне чытача

ад нашай літаратуры і знішчэнне нашай

беларускай літаратуры наогул.

Больш таго, паважаны чытач,

Я двойчы – сабака і свіння,

паколькі я са спакойным сумленнем,

бэсцячы нашу літаратуру, незаслужана

паклаў не адну тысячу грошай у сваю

кішэню і працягваю класці далей

за падобную бессэнсоўнасць.

Ты думаеш, чытач, што я дурны? НЕ.

Я не дурны, дзе трэба мне,

а толькі раблю ўсё гэта так, спецыяльна,

усё раблю свядома, разлічваючы

на дурныя галовы нашых рэдактараў

і іншых літаратурных работнікаў,

якія не толькі не разбіраюцца ў паэзіі,

не адчуваюць яе, але яшчэ,

што самае страшнае,

не адчуваючы, хваляць.

Яны думаюць, што ўсе такія дурныя, як яны,

чым мне і нагадваюць казку пра голага караля.

Друкуюць і хваляць, каб не падумалі, што яны дурныя.

Таму я пад гэту марку выдаю ўсё,

што ў голаў узбрыдзе.

Вось ты амаль дваццаць гадоў б’ешся,

здаючы свае рукапісы ў выдавецтва,

а да гэтага часу так і не маеш

асобнай кнігі на руках,

а Я, Алесь Разанаў, за той час,

як табе ўсё адмаўлялі ў выданні твайго рукапісу,

і не аднаго, Я, Алесь Разанаў, сабака і свіння,

выдаў ужо не адну кнігу.

I нічога. Сумленне мяне не піліць,

бо яго ж не пакладзеш у кішэню,

як тыя грошы, за бязглуздзіцу.

Але мне не толькі грошы плацяць

за маё барахло,

але яшчэ, напрыклад, У.Някляеў

у сваім «Роднику» № 7 прадставіў мяне

як лепшага паэта года.

Таму я спадзяюся, што мяне яшчэ прызнаюць

нават лепшым паэтам века.

 

16.01.90 г.

Оставить комментарий (0)

Поделиться в соц.сетях:

Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.