«Тусклый свет из окна кухни достигал погреба. У Николая вдруг все похолодело внутри. Он мгновенно протрезвел, и почему-то очень ясно вспомнил, что оставил вчера вечером Вовку в погребе. Отгоняя дурные мысли, он в два прыжка оказался у занесенной снегом двери, которая была закрыта не полностью. Через узкую щель снег намело и внутрь. Николай рывком приподнял дверь, под собственной тяжестью опустившуюся в ледяную канавку, рванул ее на себя и замер: на пороге лежал Вовка…».

Александр НОВИКОВ, «Роковое застолье».
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Критика»

Совершенство критики Юрия Сапожкова

12/10/2012 в 19:10 Александр Новиков поэзия , поэты

Речь о его критической статье в «ЛіМе» №3, 19.01.2007г. «Асцярожна: пошласць». Подобные статьи просто обязаны быть руководством для квалифицированных критиков. На фоне разбора избранного творчества отдельного автора, логично вытекает тема состояния поэзии, с которой Ю. Сапожков блестяще справляется.

Нет смысла комментировать статью Мастера, «вдумчивого и глубокого критика». Она говорит сама за себя. Я лишь выскажу несколько своих мыслей.

Если бы Юрий Михайлович таким же образом критиковал, хотя бы изредка, то, что печатается в разделах «Поэзия» в «Маладосці» и «ЛіМе», эти издания имели бы больше читателей, мне кажется.

Я понимаю человеческую доброту Юрия Сапожкова и случай с молодым человеком, который написал стихи матери, уже ушедшей из жизни, конечно, заслуживает уважения. Но, при таком подходе, в редакцию могут понести книги стихов для других покойников, которые дороги людям, ставшими внезапно поэтами. Возможно, такие случаи были не единственными в практике Юрия Михайловича, а значит, кому-то все же приходилось отказывать. Гипертрофированные, внезапно проявившиеся или постоянные чувства и поэтические способности, не могут быть поводом для публикации за государственный счет графоманов или производителей тривиальной поэзии.

Предлагаю вашему вниманию, уважаемые читатели, великолепную статью Юрия Сапожкова.

Александр Новиков

 

***

 

Асцярожна: ПОШЛАСЦЬ!

 

Аднойчы да мяне, як да выдаўца, прыйшоў малады чалавек з аб'ёмістым рукапісам вершаў. "Паглядзіце, — сказаў ён, застаючыся ля дзвярэй. — Мне б хацелася гэта надрукаваць." Ужо з першых старонак было ясна: сапраўдных вершаў няма. Уразіла іншае: амаль усе яны былі прысвечаны маці. Адно гэта выклікала прыхільнасць да сціплага наведвальніка: звычайна ў такім узросце маладыя людзі адыходзяць ад бацькоў. Тут жа ўсё было інакш. У няўмелых радках сын абагаўляў маці, прызнаваўся ёй у вялікай любові, прасіў даравання за ўчынкі, якія яе засмуцілі.

 

Гэта быў чалавечы дакумент, поўны чысціні і святла. Дзіўная справа, вершы не здзіўлялі ні думкамі, ні вобразамі. Строга кажучы, яны былі трывіяльнымі. Толькі зрэдку, нібы іскрынкі ў попеле, пад ветрам пачуцця ўспыхвалі цікавыя метафары. Але тым не менш гэтыя вершы хвалявалі. Праз, здавалася б, звычайныя словы вырывалася замкнёнае ў іх пачуццё пяшчоты, новае, як першы снег. Я раптам зразумеў, што сказаць "Я люблю цябе", гэта больш, чым сказаць, як я люблю. Ледзь не дзіцячая бездапаможнасць вершаў выяўляла унікальнасць асобы іх аўтара, яго высокую духоўнасць. Парадаксальна, але не паэзія туг была ў блізкай роднаснасці з сапраўднай паэзіяй. "Маме, канечне, падабаюцца вашы вершы?"— спытаў я хлопца перад тым, як перайці да іх асцярожнага разбору. "Яе няма. Яна памерла. Гэта, — ён кіўнуў на рукапіс, — у памяць аб ёй. "Мне ўжо не хацелася рабіць яму аніякіх заўваг па будучай кнізе. У тым, што яе трэба друкаваць, у мяне не было сумневу. Нечакана для сябе я прапанаваў напісаць да яе прадмову.

 

Чаму мне захацелася распавесці пра гэтае здарэнне?  Сёння сярод мноства вершаваных кніг, што выплюхнуліся з нашых выдавецтваў, вялікая рэдкасць знайсці адну-дзве, якія б сталіся для цябе адкрыццём. У асноўным гэта "паэтычная" макулатура, гэта значыць, вершы, напісаныя няблага з пункта гледжання тэхнікі вершаскладання і тэматыкі — Радзіма, прырода, каханне і г.д. Але пачуцці ў іх нагадваюць прыгожых рыбак, замарожаных у акварыуме, як у адным з апавяданняў амерыканскай пісьменніцы Сент-Клер. Графаманства стала прыкметай нашага часу. Яно было заўсёды, але сёння, калі за грошы можна выдаць усё, што заўгодна, пішучага народу прыбыло. Знакамітае "землю попашет, попишет стихи" ужо не ўспрымаецца як жарт. Зрэшты, нічога кепскага ў гэтым няма. Усё лепей, чым лайдачыць, забіваць час за бутэлькай ці да цёмнага ўваччу глядзець у блакітны экран. Але чаму гэтая невынішчальная прага засведчыць свае раптоўныя пачуцці да суседкі Мані, сваё шчырае здзіўленне, што Зямля круціцца, а Волга ўпадае ў Каспійскае мора, звернуты да мяне, няшчаснага, яшчэ са школы добра абазнанага ва ўсім гэтым, чытача? Чаму настойлівае жаданне такой "літаратуры" авалодаць маёй увагай літаральна хапае мяне за крысо пінжака, калі я праходжу ля прылаўкаў кнігарні, і крычыць: "Пастой, не праходзь міма!" Графаман, які натхнёна гоніць радок — гэта цудоўна. Графаман, які друкуецца, гэта жахліва. 3 цягам часу ён набывае нейкі вопыт у версіфікацыі і з чыстым сумленнем падае заяву ў Саюз пісьменнікаў. Яго рэкамендуюць часцей за ўсё людзі, якія самі прайшлі гэткі ж нялёгкі шлях да версіфікацыі. I ў хуткім часе — чырвоныя корачкі ў кішэні. Надыходзіць запаветны перыяд сцвярджэння сябе, свайго імя ў тоўстых часопісах, дзяржаўных выданнях. Ужо не за свой кошт. Кілаграмы вершаў і апавяданняў завальваюць рэдакцыі і выдавецтвы. Пішацца ўсё звычайным кеглем, але словы "Член Саюза пісьменнікаў", як правіла, выдзяляюцца тлустым шрыфтам. А пачынаюцца тыя звароты часам вельмі сур'ёзна: "У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян " прашу разгледзець мае вершы і адказаць ва ўстаноўлены тэрмін...".

 

Ці можна аднесці да графаманаў таго хлопца, што вырашыў надрукаваць кнігу сваіх няўмелых вершаў, прысвечаных Маці? Пытанне рытарычнае. Бо гэта кніга — учынак! Малітва аб дарагім чалавеку, выкупленне віны перад ім. Яна пражыта, выпакутавана. Якая дыстанцыя паміж ім і самаўлюбёным графаманам!

 

Да гэткіх, альбо падобных думак мяне маглі падштурхнуць шмат якія вершаваныя кніжкі сучаснай беларускай літаратуры, узятыя наўздагад з паліцы. Але і сярод іх выдзяляецца зборнік Алеся Вабіча (псеўданім Мікалая Васільевіча Кузняцова), выдадзены нядаўна ў "Беллітфондзе". Называецца ён "Пралескі".

 

Кніга заўсёды раскажа пра аўтара больш, чым ён сам пра сябе. Вершы — рэнтген, які прасвечвае твае патаемныя думкі, пачуцці, мары. Гісторыя тваёй хваробы выстаўлена на ўсеагульны агляд. Люстэрка, у якое страшна глядзецца самому. Твой суд і прысуд. Баішся— не пішы! Альбо пішы і не друкуй. Ні за якія грошы (нават бясплатна). Алесь Вабіч нічога не баіцца. І друкуе. Напрыклад, аб тым, што для сяброў яму нічога не шкада:

 

Бярыце жонку ў сваю зграю,

Мне не шкада, вы ж — сябрукі,

Ядаўно яе ўжо не ўжываю,

Аддаю вам гемарой і кумпякі.

 

Недасведчаным у цяжкасцях жыцця паэт дае безумоўна карысныя парады:

 

На  красоток жадно не бросайся —

А дурнушек кто будет любить ?

Ведь иначе, как не  опасайся,

Будешь на Прилукскую ходить.

 

Тут бы прывесці дакладны адрас венералагічнага дыспансера ды, відаць, не ўклаўся ў рыфму.

 

"Глянь только раз на полусферы...", Алесь ВабичАддаўшы належнае мужчынам, аўтар пераходзіць да жанок. Яны ў яго неверагодна прыгожыя ("Глаза, две бледные поганки//В обрамленье осоки", "Глянь только раз на полусферы,//Что идут так тазобедренной красе"), але вельмі нявопытныя ў справах сардэчных. Таму паэт лічыць сваім абавязкам папярэдзіць наіўных дзяўчат аб магчымай небяспецы:

 

Всю облапал тебя и разведал,

И углубить фарватер не прочь,

До тебя он всех телок изведал,

И к тебе, видишь, тоже охочь.

 

Ну чым, дарагія чыгачы, не парнаграфія? А граматычныя памылкі яе нават упрыгожваюць.

Лірычная гераіня Вабіча, відаць, не ведае, як зачараваць мужчыну, і вось з усёй далікатнасцю, на якую здольны, паэт закранае гэты тонкі прадмет:

 

Ей не надо быть вовсе плечистой,

По стандарту, и в талии тож,

Быць у целе,

а ў думах заўжды прамяністай,

(А по-русски —

душевной и чистой),

Чтоб хотелось всегда невтерпеж.

 

Але менавіта гэта апошняе прымушае дзяўчыну Алеся Вабіча быть крайне асцярожнай, што паэт і канстатуе:

 

Девчонки  поддержали,

Стали петь...

Эх, только б от любви

не залететь!..

 

Не хочацца цытаваць далей. Баюся, і гэтыя перлы разыдуцца на цытаты сярод аматараў пісаць і чытаць надпісы на сценах грамадскіх прыбіральняў. Тым больш, што ў лексіконе аўтара сустракаюцца блізкія (па паху) словы: "Цяпер па срацы не даюць, //I слова беларускае мацнее". (А зрэшты, за такое маглі б!)

 

Што я ведаў пра Алеся Вабіча да таго, як узяў у рукі яго "Пралескі"? Што гэта далёка не першая яго кніга, што ён прафесар, доктар гістарычных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій. Усяго дасягнуў сам, сваім розумам, сваімі рукамі. Адным словам, добры чалавек. Пра такіх адзін паэт пісаў:

 

Человек не плохой по сущности,

Не чужим по жизни пасущийся,

С ним, конечно, нам по пути.

Что же он виноват, по-вашему,

Если что-то, пусть очень важное,

Не успело к нему придти?

Если попросту в бурях времени

На стихи не хватило времени?

 

Не ўсё тут, канечне, падыходзіць Алесю Вабічу. Першыя тры радкі — дакладна пра яго. А вось далей — не зусім. Часу на вершы ў Алеся Вабіча хапае. Прычым пісьменніцкая работа ў яго не хобі, а як бы другая прафесія. Алесь Вабіч нават член Саюза пісьменнікаў Беларусі. А вось "что-то, пусть очень важное", ва ўсякім разе ў разуменні паэзіі, "не успело к нему придти". Нягледзячы на ўзрост і навуковыя заслугі. Гэта разуменне, адчуванне сэрцам і нават скурай, што ў паэзіі няма месца пошласці. Несумяшчальныя паняцці. Вульгарнасць, нізкапробнаспь, непрыстойнасць — хіба толькі гэтыя якасці ўласцівыя пошласці? Яна ж яшчэ і завуаляваная, як 25-ы кадр у камерцыйным кіно, рэклама агрэсіўнасці. Мне гэта непатрэбна, але мне навязваюць — прама ці падсвядома — і вось мне гэта ўжо хочацца набыць. Больш за тое, агрэсіўнасць перадаецца, узбуджае, абуджае нізкія інстынкты. Пошласць ліпкая, як фарба: дакранешся — і засталіся плямы. Пошласць смярдзіць. Яна забівае рэцэптары, якімі ўспрымаеш прыгажосць. Пошласць жыцця — ва ўсіх яе праявах — бяссільная толькі перад паэзіяй; канечне ж, і перад паэзіяй жыцця, і перад паэзіяй чалавечых адносінаў. Але калі яна ўсё ж пранікае ў паэзію, апошняя імгненна памірае як ад смяротнай атруты. Ці варта здзіўляцца, калі "Пралескі" Алеся Вабіча не ўзыдуць у сэрцах чытачоў. Хочацца спадзявацца, што не ўзыдуць. А наступным яго кнігам, без "полусферы тазобедренной красы", дай Бог удачы. Ды і добра было, калі б хоць адзін з вучоных мужоў абвергнуў урэшце словы Максіма Танка, які неяк паўжартам-паўсур'ёзна сказаў: "Пісаць пачынаю ўсё горш я і горш, //Пара выбіраць акадэмікам".

 

Юрый САПАЖКОЎ

 

Оставить комментарий (2)
Система Orphus

Нас считают

Откуда вы

free counters
©2012«ЛитКритика.by». Все права защищены.При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.