Яшчэ зялёны лёд не хрумснуў.
Яшчэ
   нецалаваных вуснаў
не апаліў
   гарачы хмель.
Яшчэ галінкаю вярбовай,
развёўшы фарбы снегіровай,
мароз малюе акварэль…

Генадзь ПАШКОЎ, 1980
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Гумар»

Открываем пародистов

02/11/2018 в 13:11 Алесь Новікаў пародии

 

Создается впечатление, что белорусским писателям недоступны юмор и сатира, хотя некоторые их вкрапления в произведениях можно найти.

 

На первый взгляд юморить легко, но бытовой юмор отличается от того, что относится к творчеству. Кажется, что трудного в пародировании? Однако для этого занятия необходимы три важных условия: понимание текстов (1), способность находить огрехи, ляпы (2) и способность с использованием инструментов юмора показать суть того, что пародируется (3).

 

Т.е., для занятия пародиями требуется особый талант. И, конечно, необходима смелость, чтобы не превратить их в усилитель бездарности. Ведь пародии, как и критические статьи, бывают слащавыми.

 

На удивление (все же пародии есть!), нашел интересные работы у Аллы Клеменок (Страшинской) из г.Сморгонь, Гродненской области. Предлагаю их читателям портала.

 

Александр Новиков (#алесьновікаў)


 

Творчы вечар смаргонскай паэткі Алы Клемянок адбыўся ў Ашмянскай раённай бібліятэцы (ліпень-2017).

(фота з сайта shliah.by)

 

* * *

 

ПАРОДЫІ

Ала Клемянок (Страшынская)

(Крыніца)

 

 

ПАРОДЫІ на асобныя вершы Міхася ЮЖЫКА

 

«Словам несмяротным,

Зернем дарагім

Каласяцца ўсходы

Пад акном маім…»

 

Міхась ЮЖЫК

 

АГРАВЫНАХОДНІК

 

Я – агравынаходнік! Як толькі я пасею,

Праз тыдзень на палетках рунь буйна каласее!

Па дзесяць ураджаяў збіраю я за лета.

Эх, быў бы я героем, калі б не быў паэтам.     

 


 

«Я нарэшце ўбачыў

Як з вышынь ляцеў

Снег яшчэ гарачы,

Што ўначы саспеў»

 

Міхась ЮЖЫК

 

АНАМАЛІЯ

 

Неяк тусаваўся аж да ранку я,

Ледзьве не пабраўся шлюбам таго дня.

Ад шалёнай бабы ўцякаў тады.

Летні снег гарачы змыў мае сляды.      

 


 

«У дня буйнога і дня малога

Я вымагаю хвіліну славы,

Калі не рушыць мяне дарога,

А ўласнаручна іду направа».

 

Міхась ЮЖЫК

 

ІДУ НАЛЕВА

 

Паўзу налева ўласнаручна,

Бо не ўтрымала мяне дарога,

Направа, можа яно і зручна,

Мне ж славы трэба і вельмі многа!      

 


 

«Вобраз мыслення, спосаб думання,

Штормы ў звілінах, караблі…

Вобраз мыслення непрадуманы,

Думкі самі сабой цяклі».

 

Міхась ЮЖЫК

 

ШТОРМ У ЗВІЛІНАХ

 

Думаў думаў я і дадумаўся:

Плынь свядомасці – выбар мой!

Клею «Моманту» перанюхаўся

І – ў паэзію з галавой!



 

ПАРОДЫІ на вершы Міхася СКОБЛЫ

 

«…Нехта ціха па сцежцы ступаў

Ці не ўчора і мы там хадзілі?

Пад нагамі гарэў лістапад,

Апякаючы грудзі радзіме…»

 

(«Зорных шаляў віхор, не вагай»)

Міхась СКОБЛА

 

СВАВОЛЬНІК

 

Нехта любіць хадзіць па пяску,

Нехта любіць хадзіць па ігліцы,

Іншы ў ранішніх кветак расу

Акунае свае нагавіцы.

А Месія хадзіў па вадзе!

Ёгі пяткамі топчуць вуголле.

Толькі покуль ніхто і нідзе

Не прыдумаў такое сваволле,

Каб хадзіць не звычайнай сцязёй,

Не гасцінцам з сяброўкай ў абдыме,

А таптаць разам з музай сваёй

Абгарэлыя грудзі радзімы.


 

2. У бярозавым любіцца

«Потым, як на прачыстым стале

Бы ў альбом захмялелыя госці,

На бярозавым белым ствале

Мы напішам пісьмо на бяросце…»

 

Міхась СКОБЛА, «Чатыры паклоны лесу»

 

 

«ТУТ БЫЎ М І Ш А!»

 

Найбязмежней за ўсё для мужчын –

Славалюбства і прага быць першым.

Адшукаюць мільёны прычын.

Каб уразіць учынкам ці вершам.

Што той Яндэкс ці Гугля спасыл,

Кніжкі, зборнікі і альманахі?!

Што прыхільнікаў галасы?

Мала! Клічуць іх зорныя Вагі.

Каб пакінуць свой след на зямлі,

Каб застацца вядомым паэтам,

Спаласуеш бярозы ў гаі,

«Тут быў Міша!» – напішаш з імпэтам.



 

Пародыі на вершы Аляксандра БЫКАВА

 

«Якія сцяжыны за намі

Рыхтуе Сусвету сувой?

Афіны прапахлі багамі,

Як нарацкі човен луской»

 

А.Быкаў, «Грэчаскі матыў»

 

ПАХІ БАГОЎ

 

«Не быў я ніколі ў Афінах,

І ў Грэцыі нават не быў,

А бачыў я іх на карцінах,

Таму іхні пах уявіў».

Прапахла блінамі там Гера,

Азонам – магутны Зевес,

Афіна парфюмай і серай,

Грашыма смярдзіць там Гермес,

Марскою вадой Афрадзіта,

Аід бы з трупэрні прыйшоў,

Не з лепшым душком і Геката,

Ад Вакха пах піва ішоў.

Я, пэўна, з багамі даў маху,

Але не хачу за бугор.

Няма мне мілейшага паху,

Чым вэнджаны тлусты вангор!


 

«Я раніцай сплю,

        ну амаль да гадзіны дзясятай…

Бо я ў адпачынку.

У планавым я адпачынку».

 

А.Быкаў, «У адпачынку»

 

Калі ты ад працы бясконцай сваёй адарвешся –

чакалі і жонка, і дзеці, і нават суседка,

калі ж абяцанае некалі зробіш урэшце:

у столь цвік уб’еш, паліеш градкі, кветкі?

Чакалі унукі, што іх павядзеш у вандроўку,

чакалі сябры – абяцаў ім калісьці рыбалку!

На дачы чакалі матыга, піла і рыдлёўка,

чакала ў Смаргоні цябе аднакурсніца Алка…

І вось ён прыйшоў адпачынак, твой планавы водпуск!

Забудзь пра артыкулы, нарысы, вершы!

А ты, як нясмелы і сонны той крокус,

ніяк не наспішся, ніяк не прачнешся.


 

«Дзе адшукаць той мосцік,

у вечнасць што меціць прама?

Гады...Адпускаем хвосцік

і скідваем кілаграмы...»

 

А.Быкаў, «Аб маладосці»

 

 

АБ СТАРАСЦІ

 

Спалілі масты без шкадобы.

Не спакушае больш вечнасць.

Растуць кілаграмы ад здобы,

а хвосцік – ён як недарэчнасць.

Здадзены ўсе іспыты,

маеш рахунак у банку.

Пілуюць мужоў сярдзіта

твае былыя каханкі.



 

«На ганак выйду,

з капяжу напюся…»

 

«Ліловы вечар, вясновы вечар,

…салодкім сокам мяне паіў ты».

 

«Налівае восень чарачку віном…

Вып’ем за сустрэчу ды й на развітанне».

 

Лідзія ГАРДЫНЕЦ, «Саламяны капялюшык»

 

СМАГА

 

Сок бярозы я піла запоем.

Лесавік, які ішоў праз бор,

мне казаў не злоўжываць напоем –

там цяжкіх металаў перабор.

Папярэджвалі Грынпіс з Мінздравам,

дык не слухала ж, і не кажы!

Пабалюю вечарам, а ранкам

выбегу напіцца ў капяжы.

Як усмягну дык расы нап’юся,

ліў зялёны месяц мне віна,

я канцэрагенаў не баюся –

у напой дадам я траў спаўна.

Мята, зверабой, палын, рамонак,

жменьку васілёчкаў сыпану.

Я асенняй ночкаю спрасонак

зёлкаў гэтых пацягнуць люблю.

Чарачку мне восень налівала.

А зімой не выпіць – проста грэх!

Медавухай сум свой залівала,

ажно зноў закапала са стрэх

ці мо з дахаў шэрых небачосаў?..

Капяжоў пачуўшы галасы,

многа я не папрашу ў лёсу –

наталліцца б кропелькай расы.

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.