«Тусклый свет из окна кухни достигал погреба. У Николая вдруг все похолодело внутри. Он мгновенно протрезвел, и почему-то очень ясно вспомнил, что оставил вчера вечером Вовку в погребе. Отгоняя дурные мысли, он в два прыжка оказался у занесенной снегом двери, которая была закрыта не полностью. Через узкую щель снег намело и внутрь. Николай рывком приподнял дверь, под собственной тяжестью опустившуюся в ледяную канавку, рванул ее на себя и замер: на пороге лежал Вовка…».

Александр НОВИКОВ, «Роковое застолье».
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Гумар»

Прадказанне бабулі Ганны

18/03/2016 в 16:03 Канстанцін НІЛАЎ, вядучы рубрыкі проза , поэзия

… Не, Лявон Прочкін быў чалавек не забабонны. Гэта не тое, што яго сусед Міхась, які, як убачыць пераходзячага вуліцу чорнага ката, гатовы па задворках амаль увесь мікрараён аббегчы. Ды яшчэ абедзве рукі ў кішэні засуне і штосьці круціць у іх там. А калі ў шапцы зімой крочыць, дык завярне яе вухам на самы нос.

 

Але, вось калі Лявон убачыць у сне сваю бабулю Ганну, а яна штосьці яму прадкажа – абавязкова тое збудзіцца. Хочаш вер, хочаш – не вер! І сёння Лявон прачнуўся ад таго, што зноў прысніў пад раніцу бабулю Ганну і яна яму сказала: “Сцеражыся, унучак, літар ЖКГ!..” І знікла з соннага экрана.

 

Прачнуўся Лявон, глянуў на гадзіннік – роўна шэсць гадзін раніцы. Яму гэта што, ён хаця і працуе вартаўнікоў на прахадной фірмы, але ўжо на пенсіі. Але ж гэта фірма і не “ЖКГ”, а “КЛМН”. І да таго ж у яго сёння “вольны дзень” па графіку.

 

смех– ЖКГ, ЖКГ? – ходзіць Лявон па кватэры і шэпча пра сябе гэтае прадказанне бабулі.

 

– Што ты там шэпчаш? – пытае яго жонка. – Пэўна зноў нейкае неўдамысля прысніў.

 

– Прысніў, – толькі выціснуў з сябе Лявон.

 

– Ну дык кажы: куды ноч, туды і сон.

 

“Так та яно так, – голіць Лявон свае шчокі, але гэтыя тры літары круцяцца ў яго каля пераносіцы, а тут яшчэ лязо на апошняй вастрыне голіць, ажно вочы на лоб лезуць. Але што ж гэта азначае тое бабуліна ЖКГ? Пэўна штосьці важнае? Ага: Жаўцоў Канстанцін Рыгоравіч, яго начальнік аховы. Не… Там “Г”, а тут “Р”… Хаця, калі па-руску, то і “Г”! Не, з ім Лявон быццам у ладах… Ага, вось ёсць яшчэ: Жалудкоў Кірыла Генадзевіч, яго былы аднакласнік! Тут дакладна – ЖКГ!.. Гэты “ЖКГ”, так яго і ў школе клікалі, ад Лявона ніяк не адклеіцца. Таксама ў яго мікрараёне недалёка жыве і іх гараж амаль па-суседству ў адным і тым жа кааператыве… Вось ад гэтага “ЖКГ” усяго можна чакаць!.. У школе “ЖКГ” лічылі мастаком па напісанню арыгінальных сачыненняў. Тое, што задавалі на тыдзень, мог “ЖКГ” пасля ўрокаў за паўтары гадзіны напісаць… Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Яніна Сяргееўна, як прачытае яго чарговае тварэнне, дык уся ў слязах з класа выбягае… Ад смеху зразумела! Вось такі адзін абразок с таго “ЖКГ” – тварэння”:

 

“…Лабановіч, вядома гэта сам Якуб Колас, вельмі закахаўся ў паненку Ядзвігу.

 

Паслаў ён дзеда Талаша да яе ў сваты. Але тая кажа дзеду Талашу: “А ваш дырэктар з вузел ростам!..” І пайшоў дзед Талаш з яе хаты ні з чым, але рашыў скараціць шлях і рушыў прама праз дыгву. Ідзе і спявае сабе: “Мой родны кут, як ты мне мілы.” А тут раптам палякі са стрэльбамі. Ну, апошняе ўжо не буду апісваць, бо хачу пашкадаваць вашы жываты…”

 

Аднойчы Лявон неяк забыў напісаць сачынне, а таму рашыў па-хуткаму спісаць яго ў ЖКГ… “Ты, толькі словы перастаўляй месцамі, каб не аднодькава ў нас было”, – з радасцю даў свае тварэнне Лявону ЖКГ… Лявон гэтак і зрабіў… Праз тры дні “шадэўр адмыснага тварэння Лявона Прочкіна” запоем чытала ўся школа, а пасля вытрымкі з гэтага “шадэўра” два гады ставілі ў вадэвілях на школьных вечарынах, як новую гумарэстычную з’яву, дзе Вінакур з Хазанавым проста “адпачывалі”!

 

Трэба даць належнае і Яніне Сяргееўне, за сачыненне ў журнале яна паставіла толькі вялікую кропку.

 

Але гэта калі было? Вось недаўні выпадак. Прыносіць Кірыла ў гараж да Лявона сваю старую шэрую торбу. “Схавай на тыдзень, там у мяне тармазная моцненькая вадкасць”, трэба ёй з адным хлопцам за шліфаванне крыжавіны разлічыцца. Маёй жа гэта не растлумачыць, галоднай куме адно на вуме: “Для сябе хаваеш яе”. Лявон па дабраце чалавечай кінуў гэтую торбу ЖКГ у вугал гаража. І трэба ж было ў пятніцу яму свой гараж падмесці. Выставіў ён тыя-сія рэчы побач з гаражнымі варотамі, ну, і таксама торбу ЖКГ. Махае сваёй мятлой Лявон і песню нейкую пад нос мурлыча. І тут залятае ў яго гараж жонка Кірылы – Зося.

 

– Во! Во, дзе гэтая торба! А мы яе шукаем! Кірыла кажа: “Паставіў гэтую торбу ля дзвярэй, толькі да Алеся на хвіліну адвярнуўся, а яе няма…” І ці ёсць сорам у цябе, Лявон? Вы ж калісьці з Кірылам у адной школе вучыліся, у адным класе за адной партай сядзелі, за адной дзяўчынай Нінкай Конюхавай бегалі… І вось ты на гэтую старую торбу паягліўся?

 

– Я… я…, ды! Вядзі сюды свайго Кірылу! Дзе ён твой гэты ЖКГ! Ды трэба мне ваша гэтая торба з яе тармазухай! – нават пабялеў Лявон, схапіў за бок Кірылаву торбу, а ў ёй на ўсё наваколле: “Дзыр-дзын!.. Бах!”

 

І пацякла з яе вадкасць жаўтаватага колеру і спецыфічнага віннага паху.

 

– А, а, а, а! – аж зайшлася мелкім нечалавечым смехам Кірылава жонка Зося. – Я ведала, што вы тут п’еце, няшчасныя алкаголікі “ЖКГ і ЛТП”! Былі б вось старыя часы, данесла б я на вас у партком!

 

Добра – праехалі і гэта…

 

“У гараж сёння прынцыпова не іду, – рашыў Лявон. – А таму гэты ЖКГ адпадае… А можа зусім сёння на вуліцу не выходзіць? Не, трэба на рынак схадзіць, бо лязо брытвеннае зусім мяне дапякло!”

 

У час снедання жонка зноў пытае Лявона:

 

– Дык што ты сёння прысніў, мой чалавеча?

 

– Бабулю Ганулю…

 

– І што яна табе прадказала?

 

– Сцеражыся ЖКГ.

 

– А што гэта такое?

 

– А я – ведаю? – нават узлаваў Лявон. – Думаў – зноў пра Кірыла… Але толькі я сёння ў гараж не нагой!

 

– І правільна зробіш, – згадзілася з ім жонка. – І грошы цалей будуць.

 

“Правільна, то правільна… Але дзе можна з чалавекам сустрэцца? Дзе, як не за гаражнай чаркай з усімі сусветнымі падзеямі разабрацца? Гаражы – гэта такі аб’ект, які не заменіць ніякі рэстаран, ці вядомы клуб… Пра гаражы можна цэлы сусветны трактат напісаць! Тут толькі можа чалавек як след душэўна раскрыцца… А вось сёння трэба без яго неяк дзень пражыць. І ўсё з-за гэтага бабулінага ЖКГ…”

 

Падняўся Лявон у сваю кватэру, адкрыў дзверы. У сярэдзіне прыходжай стаіць яго жонка, паперу нейкую ў руках трымае, а вочы такія хітра-каварныя…

 

“Павестка якая ці што? – нават крыху сціснулася сэрца ў грудзях Лявона. – Здаецца нікуды не ўлез і з ЖКГ даўно ў гаражы не піў?.. І тую справу з яго торбай утраслі, спіхнулі на суседа Алеся, а ён ужо тыдзень як у санаторыі”.

 

– ЖКГ! – урачыста кажа жонка. – Вось яно тваё ЖКГ!

 

– Якое яшчэ ЖКГ? – робіць безсэнсовы выгляд Лявон.

 

– Жыровачка наша каханая! Жыллёва-камунальная гаспадрачка віншуе цябе цаной, мой непраўзайдзённы мужанёк Лявонька! Бабуля Гануля не дарма ж цябе папярэдзіла… Прачытай вось гэтую паперку і ўспомніш да пятак сваю даражэнькую бабульку! Дзе днявала, там хай яна і начуе!.. Паглядзі, куды падскачыла наша жыровачка!

 

Узяў Лявон паперу ў рукі, акуляры на нос… Чытае, а сам увесь час толькі прыгаворывае:

 

– Ай-я-яй, бабуля Гануля, ай-я-яй – прадказніца!.. Куды ноч, туды і сон!.. Можа пазваніць гэтаму “Кірылу – ЖКГ” і “абрадаваць” яго?

 

Але тут Кірыла – ЖКГ і сам звоніць Лявону:

 

– Чытаў сваю жыроўку?.. Мы тут усім пад’ездам рашылі паменшыць яе. Вось, напрыклад, ад асвячэння пад’езда адказацца: купіць ліхтары на зімні пярыяд – усё ж танней будзе і на балконах зноў тэлевізійныя свае антэны таемна ўстанавіць, хопіць нам і пяці каналаў, на астатніх жа амаль адзін дублёж; на уваходныя дзверы ўрэзаць унутраны замок… Вось чым ваду замяніць яшчэ не прыдумалі. Прыходзь у гараж – параімся, ды і тое-сёе пакаштуем…

 

– А – што? – уздыхнуў Лявон. – Хочаш – не хочаш, а прыдзецца ісці…

 

канары

 

***

 

Рыгоравы Канары

 

– А ў мяне такія грушы,

Як у сланоў індыйскіх вушы!

А памідор, гатунак “Стольны”,

Як той бразільскі мяч футбольны!..

 

Ну, а цыбуля, во – цыбуля!

Як трохлітровая каструля!

Ёсць і парэчкі, і суніцы,

Жаніх я слушны, маладзіцы!

 

Прыйшоў Рыгор-дзівак на рынак,

Смалою ліпне да Арынак.

Смяюцца дзеўкі, моршчаць твары:

Ты запрасіў б вось на Канары,

Альбо другі пясок гарачы,

Які яшчэ і сам не бачыў…

 

А каб стаяць з табой дугою

На градках? Кінь, дзівак, дурное!

А кошт які той… на Канары? –

Спытаў Рыгор у стрэчнай пары.

 

І пабялеў Рыгор у твары,

Не, непад’ёмныя Канары!..

Ды на маёй цудоўнай дачы –

Гадкоў з дзесятак мне карачыць!..

 

***

 

Сцяпанаў “Капітал”

 

Том прачытаўшы “Капітала”,

Сцяпан на рынак наш пайшоў:

– Падлічым кошт сцягна і сала,

І гэтых шэрых гусакоў…

 

Ён гандляроў сабраў вакол,

– Пачнем пісаць мы пратакол.

На сцёгнах мо згадзіцца можна,

Яны растуць у нас са збожжа…

А гусакі, тут скажа кожны,

Растуць з травы, на малых пожнях.

Каля дзяржаўнае ракі

Дарма пасуцца гусакі!..

А тут цана, аж млеюць вушы,

Усе свет прынцыпы парушыў!..

 

Сцяпан стаяў з ружовым сшыткам,

Лічыў па-марксу дзень здабыткі.

Народ глядзеў на дзівака:

– Во, праўду дзе сустрэць знайшоў?..

         

І вось, купіўшы гусака,

Сцяпан дамоў ужо ішоў,

На крылы шэрыя касіўся:

– А можа Маркс той памыліўся?

А можа ты, дзе збіўся, Сцёпка?..

Гусак цягнуў на паўзаробка!..

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.