Вера Федоровна спустилась на этаж ниже... и вдруг увидела: …солдаты в голубых беретах несли что-то тяжелое.
«Десантники, как мой Коля, – подумала она, и тут страшная догадка, словно молния, ослепила ее. – Так это же гроб, цинковый гроб! Нет, нет, это не ко мне… Это к кому-то другому!!!».
В этот момент офицер ступил на лестничную площадку и увидел Веру Федоровну. Некоторое время он печально смотрел на нее и, ничего не говоря, снял фуражку.

Николай ЧЕРГИНЕЦ, "Сыновья".
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Гумар»

Осторожно, Константин Нилов идет…

17/03/2016 в 18:03 Александр Новиков проза , Бел.

…к нам на портал с юмором и сатирой.

 

Это то, чего не хватает в Беларуси. Я не скажу, что у нас нет писателей-юмористов. Этим жанром свободно владеют, например, Анатоль Зеков, Василь Ширко. Василь даже выступал на портале, но что-то помешало сотрудничеству. Сейчас, как мне кажется, рубрику «Юмор» сможет оживить замечательный поэт, прозаик, драматург Константин Нилов. Он обладатель различных наград, в том числе и «Золотого Купидона» в номинации «песенная лирика».

 

Полагаю, Константин преподнесет всем нам подарок на 1 апреля, а сегодня опубликую один из его рассказов.

 

Если К.Нилов оживит веселую рубрику, то, может, к нам заглянет Василь Ширко и другие писатели-юмористы. Не может быть, чтобы у нас «было туго» с юмором. Не верю!

 

Александр Новиков


***

 

Класны рэферат

 

…Надвор’е было цудоўнае… За вокнамі блішчэла яркае вясенняе сонца, по галінкам бярозы радасна скакалі вераб’і, жвава чырыкаючы паміж сабой.

 

Настаўнік гісторыі Ігар Аляксеявіч прыйшоў у клас у добрым настроі. Паклаў на стол журнал, электронную кніжку, радасна пацёр рукі:

 

– Ну, што, сябры, як я вам абяцаў, пішам сёння такі маленькі пісьмовы рэферат, альбо больш работу на тэму “Рэвалюцыйны рух у двадцатым стагодзі”. Дзве, а можа нават тры гадзіны на гэты рэферат. Я адну вось пазычыў у біёлага Ганны Анатольеўны. Так што асмелімся бліснуць сваімі выдатнымі ведамі! І адразу да ўсіх: мабільнікі і смартфоны адключыць і пакласці на край стала. Час пайшоў!

 

реферат (mariupol-life.com.ua)

 

І Ігар Аляксеявіч націснуў на нейкую кнопку на сваім наручным гадзінніку. Дзесяцікласнікі палезлі ў кішэні і незадаволена паклалі на краі сталоў свае мабільнікі. Гэта зрабіў і Вася Пецячкоў. Ігар Аляксеявіч напісаў яшчэ назву тэмы крэйдай на дошцы і, выканаўшы ўсе метадычныя патрабаванні, задаволена сеў за свой стол, пададвінуўшы бліжэй да сябе і сваю электронную кніжку.

 

Вася Пецячкоў пачасаў свой кірпаты нос, зірнуў коса на белае поле сшытка свайго суседа Мішкі Рыбакова і рашуча ўзяў у рукі шарыкавую ручку…

 

“А, што там пісаць, усё вядома да кожнага дня, вунь, колькі аб гэтым напісана ў інтэрнеце? Эх, мне зараз бы ўзяць у рукі смартфон, я б такое напісаў!” – падумаў ён. І вось яны роўныя радкі паімчалі па беламу полю яго раскрытага сшытка.

 

“Спачатку рэвалюцыю у Расіі хацелі зрабіць дзекабрысты, гэта ў асноўным царскія афіцэры, якія рашылі змяніць уладу. Але час выбралі няўдалы і, не параіўшыся з Ленінам, выйшлі на плошчу. Валёнкі не апранулі, народ не папярэдзілі, той бы абавязкова прынёс на плошчу жароўні. А гэта ж студзень, мароз моцны, ногі хутка замёрзлі і яны рашылі зноў вярнуцца ў казармы каб пагрэцца. Таму і пісалі пасля пра іх: “Страшна далёка яны былі ад народа…” А хто ім будзе тыя жароўні так на плошчу насіць? Там жа пэўна быў таксама рынак, трэба было спачатку заплаціць” – напісаў Вася Пецячкоў, падумаў крыху і працягваў:

 

“…Зрабіўшы з гэтага вывады, бальшавікі рашылі пачаць рэвалюцыю ўжо ў пачатку лістапада. Штаб свой яны зрабілі ў Смалявічах. Дачны сезон ужо закончыўся і буржуі паехалі грэцца ў Зімні палац, які ў той час ахоўвалі юкасаўцы, якія пэўна захацелі зрабіць там яшчэ і свой офіс. У гэты час у Ленінград прыехаў на бранявіку Ленін. У той час бранявік быў моцнай зброяй і гэта падняло настрой у матросаў… “Зямлю сялянам, заводы рабочым, караблі і рыбу матросам!” – сказаў ён і ўсе згадзіліся з гэтым.

 

І матросы пайшлі на палац.

 

Ад страху Керанскі кінуўся ў жаночы гардэроб, перапрануўся прастытуткай і ў яе абліччы пакінуў Зімні палац, аставіўшы адных юкасаўцаў. І тут стрэльнула па палацу “Аўрора”, хоць яна і прамазала, але так напалохала юкасаўцаў, што яны паднялі ўгару рукі і не захацелі больш ні офіса, ні газу, ні нафты. Рэвалюцыя адбылася!.. А з контрыкамі хутка разабраўся Фелікс Берая, які ўзначаліў ЧК”.

 

– Слухай, а дзе гэта было двоеўладзе нейкае? – спытаў на вуха Васю Пецячкова Мішка Рыбакоў.

 

– Ого, як глубока рыеш, вундэркінд! – здзіўлена глянуў на Мішку Вася Пецячкоў. – Дзе, дзе – у Маскве! Гарбачоў і Ельцын…

 

– Сапраўды, – абрадаваўся Мішка Рыбакоў. – Я аб гэтым нядаўна чытаў у інтэрнеце… А чаго гэта яны не падзялілі ўладу?

 

– А я ведаю? – паціснуў плячыма Вася Пецячкоў. – Быццам з-за кабінета… Але, вундэркінд, сам вось думай. Не мяшай пісаць!..

 

– Эх, каб мне на хвіліну далі смартфон! – цяжка ўздыхнуў Мішка Рыбакоў. – А то вось яшчэ не ведаю: быў дзекабрыстам Будзёны ці не?

 

– З смартфонам і дурань напіша, – сыкнуў на іх з задняга стала Міколка Сапрыкін. – А чаго ты завярнуўся да гэтага Будзёнага?

 

– Будзёны мне падабаеца, у яго такія вусы! Бальшавікі нават у іх хавалі свае лістоўкі, – уздыхнуў Мішка Рыбакоў. – А калі Будзёны пераехаў з Піцера ў Маскву, вось пытанне?..

 

– З Піцера ў Маскву перш на перш пераехаў Пуцін, а пасля ўжо Мядзведзеў і астатнія, – падказаў з пярэдняга стала Алесь Рамкоў…

 

У гэты час настаўнік Ігар Аляксеявіч, заціснуўшы нос, катаўся па сталу, чытаючы анекдоты пра Вовачку… За акном весела скакалі вераб’і, паглядаючы на вокны задумлівага рэфератам прыціхшага класа.

 

Канстанцін Нілаў

Оставить комментарий (2)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.