«Тусклый свет из окна кухни достигал погреба. У Николая вдруг все похолодело внутри. Он мгновенно протрезвел, и почему-то очень ясно вспомнил, что оставил вчера вечером Вовку в погребе. Отгоняя дурные мысли, он в два прыжка оказался у занесенной снегом двери, которая была закрыта не полностью. Через узкую щель снег намело и внутрь. Николай рывком приподнял дверь, под собственной тяжестью опустившуюся в ледяную канавку, рванул ее на себя и замер: на пороге лежал Вовка…».

Александр НОВИКОВ, «Роковое застолье».
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Гумар»

Нашы “Аватары”

10/09/2015 в 20:09 Віталь Жураўскі писатели

Гэту гумарэску я напісаў некалькі гадоў назад. Яна праляжала ў рэдакцыі аднаго выдання, абяцалі надрукаваць, але так і не надрукавалі.

Аднак тэма актуальнасці не згубіла.

 

Віталь Жураўскі, пісьменнік-гумарыст

 

Віталь Жураўскі вядомы шматлікім жодзінцам: ён таленавіты апавядальнік і гумарыст.

 



“Калі я сам прынёс свой раман “Крык на хутары” на кінастудыю, да мяне паставіліся як да пачаткоўца”.


Вядомы пісьменнік, драматург у інтэрв’ю штотыднёвіку “Лім”

 

Кінастудыя “Беларусфільм”. Пісьменнік прынёс рэжысёру свае творы для экранізацыі:


- Добры дзень! Я хачу прапанаваць вам сцэнарый папулярнага мастацкага фільма.


Рэжысёр:
 

- Дзякуй, не трэба!
- Вам што, не патрэбны свае “аватары”?
- Папулярнасць “Аватара” шмат каму не дае спакою. У мяне на стале ляжыць 200 такіх кінасцэнарыяў і чакаюць сваёй чаргі.
- Вы мяне прымаеце за пачаткоўца! Я вядомы пісьменнік і драматург. Маё прозвішча стаіць другім у ведамасцях на ганарар.
- Тыя 200 аўтараў таксама вядомыя людзі!
- Вы размаўляецее са мной як з пачаткоўцам. Я старшыня секцыі драматургаў творчага саюза. За мае творы плацяць грашыма, а, не як іншым, кнігамі.
- У нас няма ні грошаў, ні кніг!
- Выходзіць, вы не жадаеце стварыць сапраўднае беларускае кіно, каб уцёрці нос заакенскім рэжысёрам?
- Добра. Што ў вас, канкрэтна, ёсць?
- Калі ласка, сцэнарый баявіка “Жах за плотам”
- Гэта пра што?
- Пра немцаў. 1943 год, Беларусь, спаленыя хаты, натоўпы бежанцаў, дзяўчынка шукае бацьку. Па мне, дык цудоўна!
- А чаму “Жах за плотам”?
- Гіпербала. Я ж пісьменнік. Можна “Крык на хутары”.
- Што яшчэ?
- Вас не зацікавіла? Вы ставіцеся да мяне як да пачаткоўца!
- У вас усё?
- Тады, калі ласка, кінакамедыя “Прыгоды кітайцаў у Беларусі”
- А гэта пра што?
- Які вы недагадлівы. Пра кітайцаў!
- Адназначна, не падыходзіць! Пры чым тут кітайцы? Патрэбна нацыянальная ідэя.
- Тады рэмейк. “Новыя людзі на балоце”. Кінаварыянт створаны на мясцовым матэрыяле.
- “Беларусфільм” не цікавяць сюжэты, дзе падзеі адбываюцца на прыродзе, а не ў горадзе.
- А гэта і ёсць пра горад. Горад будучага. Не то горад, ні то прырода. Адным словам, балота. Можна зрабіць значны ўнесак у сучаснае кіно.
- У мяне такое ўражанне, што ў вас у галаве балота. І ў балота вы хочыце ўбухаць бюджетныя сродкі.
- Я вас папрашу не размаўляць са мной як з пачаткоўцам!
- Яшчэ ёсць праекты? Вы займаеце мой час!
- Ёсць геніяльны сцэнарыў дзіцячага фільма, прапагандуе здаровы лад жыцця.
- Назва?
- “Прыгоды насмарка”. Мне дужа падабаецца.
- А мне не! Далей.
- Я бачу, што вы ствараеце карціны, якія падабаюцца толькі вам. Такі падыход не пойдзе на карысць справы. Уся ваша кінапрадукцыя бяздарна!
- Скажу па-праўдзе, вашыя сцэнарыі таксама не прынясуць нам ніводнага “Оскара”. Дзе ваш абяцаны “Аватар”? Прынясіце сцэнарый і мы яго адразу экранізуем.
- А можа лепей “Жах за плотам”? Падумайце.
- Сапраўды, жах! Давайце сюды, будзеце двесце першым…

 

Віталь Жураўскі нарадзіўся ў 1973 годзе ў Жодзіна. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Працаваў карэспандэнтам, загадчыкам аддзела, адказным сакратаром, быў за рэдактара мясцовай газеты.

 

З’яўляецца членам Саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь, піша на беларускай мове і рускай мове. Аўтар дзвюх кніжак кароткіх гумарыстычных апавяданняў. Гумарыстычныя творы друкаваліся ў “Вожыку”, “Ліме”, “Звяздзе”, «Нашай ніве» і іншых выданнях. У гэтым годзе ў першым нумары часопіса “Нёман” была надрукавана яго прыгодніцкая аповесць “Кот са званочкам на шыі”.

 

У цяперашні час працуе дырэктарам прадпрыемства “ЖодзінаРэклама”. Імя Віталя Жураўскага вядома шматлікім жодзінцам. Яго ведаюць не толькі як кіраўніка фірмы, але і як таленавітага апавядальніка і гумарыста.

Оставить комментарий (2)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.