Ранней старости одиночество – затянувшийся холод весны.
Что-то хочется и не можется, – вот покоя бы, тишины…
Ночь приходит – заходит без стука. Заходи! Вдруг вдвоем веселей?
Что ломаешься, старая сука, – не напьешься всё крови моей?..

Валерий ГРИШКОВЕЦ, «Ночь одиночества».
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Обзоры»

Алесь Новікаў: не перастаю захапляцца Віктарам Шніпам

14/10/2018 в 16:10 Віктар Шніп (з ФБ) писатели , сокровенное

 

14.10.2018. На сайце «РС» у рубрыцы «Варта» нейкі час была апытанка пра тое, што хто чытае. Я ў ёй не ўдзельнічаў, але сам для сябе адказаў на пытанні, што там былі.

 

Віктар Шніп (sb.by)

 

1. Якія кнігі вы чытаеце цяпер?

 

– Чытаю будучыя кнігі. Рукапісы. Не ўсё задавальняе, але такая мая праца. Праглядаю свежыя нумары часопісаў і сёе-тое прачытваю, што лічу вартым прачытаць.

 

2. Якую выдатную кнігу вы прачыталі апошнім часам?

 

– Цалкам выдатных кніг няма. Ёсць цікавыя і карысныя.

 

3. Што ўплывае на ваша рашэньне прачытаць кнігу: рэцэнзія, парада сяброў, атрыманьне прэміі кнігай, нешта іншае?

 

– Кнігі, за якія даюць прэміі амаль не чытаю. Пра іх ужо столькі нагавораць і напішуць, і нацытуюць, якія яны цудоўныя, што і чытаць не хочацца. А ў нас жа бывае, не чытаўшы і нават не маючы дома кніжкі, гавораць і пішуць некаторыя адзін пра аднаго такое, што толькі Нобелеўскую прэмію давай. І ўсе гэтыя лаўрэацтвы–гульня ў класікаў. Міжсабойчык. І чытаючы адказы на пытанні ў “Варце”, бачыш пералікі імён сяброў і сябровак, астатніх, як бы і няма. Нехта некага не ўзгадвае і ніколі не ўзгадае, бо той не ў тым саюзе, або з іншай тусоўкі, або ён займаецца палітыкай, або ён і так вядомы, а я буду яшчэ яго піярыць.

 
Словам, дзякуючы “Варце” можна мяркаваць наколькі той ці іншы пісьменнік курвяжны.

 

4. Самая цікавая рэч, пра якую вы даведаліся з кнігі апошнім часам…

 

– Нічога цікавага з мастацкіх твораў нельга даведацца, бо ўсё гэта выдумка. У навуковых таксама нічога апошнім часам не знаходзіў…

 

5. Які клясычны раман вам давялося прачытаць апошнім часам упершыню?

 

– Шмат кніг непрачытаных і яны будуць непрачытаны мною, бо ўсё паўтараецца толькі ў розных варыяцыях. Усе каровы (белыя, чорныя, старыя, маладыя, храмыя) даюць белае малако. Толькі тлустасць розная. Усе пісьменнікі пісалі і пішуць адно і тое ж, але хто на 100 старонках напіша тое, што іншы на 1000.

 

6. Якіх сучасных аўтараў – раманістаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў, журналістаў – вы цэніце і любіце больш за іншых?

 

– Называць нікога не буду. Хоць пэўны спіс у маёй галаве ёсць. Мог бы назваць каго не люблю, але ж вы пра гэта не пытаецеся. Час ад часу перачытваю творы не нашых сучаснікаў– Іосіфа Бродскага, Юрыя Кузняцова, Мікалая Рубцова, Апалінэра, Коба Абэ. Шмат выдатных твораў у нашых паэтаў, якія былі растраляны ў трыццатыя гады. Яны былі сапраўднымі паэтамі. І сёння ў нас літаратура была б больш багатай, калі б яны жылі.

 

7. Якая кніга апошнім часам давяла вас да сьмеху?

 

– З кніг не смяюся. Аўтары бываюць смешныя. Кажуць, пішуць самі пра сябе, што яны геніяльныя, што іх увесь свет ведае.

 

8. А ці плакалі вы над нейкай кнігай апошнім часам?

 

– Плакаў, але не над кнігай. Над рукапісам. Герояў стала шкада. Яны гінуць.

 

9. Якая кніга вас раззлавала ці расчаравала?

 

– Кнігі – не людзі. Яны не злуюць мяне і не расчароўваюць. Кнігі самыя верныя сябры. Мы ім можам здрадзіць, а яны нам ніколі.

 

10. Якія літаратурныя жанры вы не чытаеце?

 

– Няма такіх. Знаёмлюся з усім, што трапляе на вочы. Але да канца мала што дачытваю. Бачу, што нічога новага для сябе не вычытаю, адкладаю кнігу і думаю пра тое, што ўсё ўжо геніяльнае напісана, а я ўжо начытаны. Цяпер мы толькі паўтараем…

 

11. Як вы любіце чытаць – на паперы ці з электроннай чыталкі? Адну кнігу ці некалькі паралельна? Раніцай ці вечарам?

 

– Лепей чытаецца з паперы. Часам паралельна чытаю некалькі кніг, але пры такім чытанні мала што дачытваю да канца. Люблю чытаць перад сном. Праўда, потым бывае няпроста заснуць.

 

12. Вы ведаеце, дзе якая кніга ў вас стаіць або ляжыць? Як вы ўпарадкоўваеце свае кнігі?

 

–Я люблю, каб кнігі былі ў кніжнай шафе. Кнігі, што раскіданы ў розных месцах па хаце, як вырваныя старонкі з вялікай кнігі. Але, калі яны ляжаць на пісьмовым стале і не пыляцца, то няхай ляжаць. Я памятаю, дзе і што ляжыць.

 

13. Якія кніжныя знаходкі на вашых паліцах маглі б моцна зьдзівіць вашых знаёмых?

 

– Кнігі, якія былі выдадзены 100 і больш гадоў таму.

 

14. Які найлепшы кніжны падарунак вы атрымалі?

 

– Гэта было гадоў 45 таму, калі мама купіла мне кнігу Янкі Маўра “Палескія рабінзоны”. Потым усе кніжныя падарункі не прыносілі столькі радасці, як той першы падарунак ад мамы.

 

15. Ваш улюбёны кніжны герой/антыгерой або кніжная гераіня/антыгераіня?

 

– Няма ў мяне любімцаў. Калі чытаю, тады і люблю некага з герояў, перажываю за яго.

 

16. Вы шмат чыталі ў дзяцінстве? Якія кніжкі зь дзяцінства засталіся ў вашай памяці назаўсёды?

 

– “Палескія рабінзоны” Янкі Маўра і “Мы з Санькам у тыле ворага” Івана Сяркова, а таксама ўсе падручнікі па беларускай літаратуры, па геаграфіі і па старажытнай гісторыі ўсяго свету.

 

17. Калі б вы маглі прымусіць прэзыдэнта Беларусі прачытаць нейкую кнігу, што гэта было б?

 

– Нікога ніколі не прымушаў чытаць кнігі і не збіраюся.

 

18. Каго з трох сучасных або памерлых пісьменьнікаў вы хацелі б запрасіць на прыватную літаратурную вечарыну?

 

– З памерлымі не выступаю. З сучаснымі па абставінах.

 

19. Каго б вы хацелі мець як свайго біёграфа?

 

– Пра мяне ніхто нічога новага не напіша. Я амаль кожны дзень свайго жыцця занатаваў у дзённіках.

 

20. Што вы перачытваеце?

 

– Перачытваю тое, што дае энэргію для творчасці і жыцця. Найбольш гэта паэзія.

 

21. Што вы плянуеце прачытаць у бліжэйшым часе?

 

– Нічога не планую, бо ўсё будзе так, як не думаю. Стараюся, калі не прачытаць, а хаця б пагартаць усё вартае, што ў нас выходзіць. А ў нас у Беларусі ёсць вартыя творы і з’яўляюцца, якія трэба абавязкова прачытаць, каб не адстаць ад літаратурнага жыцця.

 

Віктар Шніп, ФБ

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.