Яшчэ зялёны лёд не хрумснуў.
Яшчэ
   нецалаваных вуснаў
не апаліў
   гарачы хмель.
Яшчэ галінкаю вярбовай,
развёўшы фарбы снегіровай,
мароз малюе акварэль…

Генадзь ПАШКОЎ, 1980
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Разное ІІ»

В Управление по борьбе с самогоноварением «Компетентных органов» Беларуси

30/03/2016 в 15:03 Александр Лещинский СБП , писатели

Праўдзівая гісторыя, усе ўдзельнікі якой
удзячныя Мікалаю Іванавічу Ч.



Лысая Гара – сьвятое для беларусаў месца, асабліва для пісьменьнікаў. Напачатку паўстала таварыства “Узгор’е-1”, апетае ў “Сказе пра Лысую гару”, а неўзабаве і наступнае пакаленьне пісьменьнікаў заснавала побач “Узгор’е-2”. Беларускія пісьменьнікі яны такія: і на дзьвюх мовах могуць пісаць, і 2 саюзы стварылі, што ж тут казаць пра самае сьвятое – садовае таварыства. Лепей самому стварыць, чым чакаць пакуль цябе пасадзяць. Шмат што паўтарылася, як у ананімнай паэме было напісана, і дзяльба, і гной, і любоўныя гісторыі. Адно было дакладна ўпершыню. Пісьменьнік Мікалай Іванавіч Ч., прычакаўшы чаргі, выцягнуў нумарок сваёй дзялкі. Але ж не кожнаму лысаватаму дадзена адчуць энергетыку Лысай Гары. Наадварот Мікалаю Іванавічу Ч. падавалася, што, як толькі нехта прамаўляе Лысая Гара, усе зьвяртаюць увагу на ягоную плешыну.

 

І вось зьвярнуўся Мікалай Іванавіч Ч. да прафесара Віталя Мікалаевіча Пшанічнага, якому акурат лецішча ад Акадэміі навук далі, з прапановаю памяняцца. І дзякуй Богу, абмен адбыўся, і маім суседам стаўся хімік Пшанічны. Ніякіх асацыяцый не ўзьнікае?


Ага, пагарачэла нутро. Хімік Пшанічны асьвяжыў жыцьцё лысагорцаў чыстым і празрыстым самагонам. Жыцьцё ва “Узгор’і-2” завіравала. Калі апісаць яго тэзісна, атрымаецца наступнае.

 

самогонный аппарат


Сусед Пшанічны гоніць самагон.
Гігевіч ад яго проста гігікае,
Ды і Сіўчыкаў любіць сівуху.
Далідовічу шмат пшанічнага самагону не бывае і ён штораз просіць: “Далі!”
Каршукоў налятае на яго, як каршук.
І Дайнека нават, пакуль сыноў няма, “дай!”, кажа.
А Савіцкі сьцьвярджае, што пшанічная лепей за савецкае шампанскае.
Лаўшуку ў адзьдзеле ўзаемасувязяў літаратур нават патлумачылі, што ягонае прозьвішча ангельска-беларускае ад лаў і шук – люблю шукаць. Зразумела што.
І Ліпскі сапраўдны самагон любіць, не ліпавы.
І Сыс перастае крычаць СОС, як лыкне трошкі.
І Дубянецкая дубу не дае.
І Вярцінскі вакол верціцца.
І Ліс тут як тут, вынюхае сьвяжак.
І Конан конаўку падставіць.
І Клімковіч з задавальненьнем клімкане,
І Ахроменка на ром забудзецца.
Ды і Спрынчан ня супраць спрычыніцца.

Вераціла ж яго верай і праўдай вартуе.

А як госьці прыедуць, дык у экстаз прыходзяць, калі пшанічнай таз пабачаць.

 

Гарачка белым становіцца, пакуль не нальюць.
Квяткоўскі ж, як нальюць, яшчэ лепей квітнець пачынае.
Рублеўская рублі аддае, а Бабіна, дык усе бабкі.
Шніп узгадвае, што калісьці ў яго прозьвішча Шнапс было,
Сідаровіч жа толькі і можа сказаць: “Се дар!”
А Нераток, дык той хутчэй у раток.
Масьле дык, канечне, як па масьле самагонка ідзе.
І Някляеў носам не клюе, як вып’е.
І Кандратава кандрашка не бярэ.
І Емяльянаў як вып’е абы што ня меле.
Ды што казаць, нават Трэнас ня плача.
Мінскевіч і на Мінск, і на Міцкевіча забываецца.
Акудовіч жа менавіта дзякуючы гэтаму самагону зразумеў: “Мяне няма”.

А ўсё таму так ёсьць, што Віталь Мікалаевіч з Мікалаем Іванавічам не пасварыліся, а лецішчамі памяняліся. Амінь.

 

---

Из архива (2011г.) глубоко законспирированного агента sprynchan

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.