Худощавый, сгорбленный старик, который сидел у подножия разлапистого дуба, что грозно возвышался над ольхами, осинами, липами, росшим между деревьями кустарником, прошептал про себя:
- Скоро мне конец... Совсем уже скоро...
Старик прошептал об этом равнодушно, вяло, как о чем-то простом и естественном, от которого никуда не уйдешь, нигде не спрячешься...

Анатолий РЕЗАНОВИЧ, «Отшельник».
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Отзывы»

ВЫДАВЕЦ СЁННЯ НЕ СЯБРА ПІСЬМЕННІКУ…

17/12/2018 в 18:12 Ірына Шатыронак "ЛіМ" , дискуссии

 

Ирина Шатырёнок, известная и популярная писательница из Гродно, оперативно отреагировала на статью Миколы Адама «АЎТАР VS ВЫДАВЕЦ?» в газете «Літаратура і мастацтва» №49-14.12.2018. Автор достаточно широко объективно прокомментировала проблему. Лишь с немногим можно не согласиться. Предлагаю материал из ФБ писательницы.

 

Александр Новиков

 


 

 

***

 

ВЫДАВЕЦ СЁННЯ НЕ СЯБРА ПІСЬМЕННІКУ…

 

У газеце "ЛіМ" у рубрыцы "Пісьменнік і час" (№49 ад 14 снежня 2018г.) апублікаваны артыкул Міколы Адама «АЎТАР VS ВЫДАВЕЦ?».


Аўтар прывёў прыклады з практыцы сусветнага супрацоўніцтва выдавецтваў: Англіі, Амерыкі, Расіі, але мімаходам спыніўся на беларускіх. Прывёў папулярны сёння краўдфандынг, калі людзі добраахвотна аб’ядноўваюць свае грошы, як правіла, праз Інтэрнэт, і выдаюць кнігі. Паскардзіўся, што ў беларускіх аўтараў няма літагентаў. І прыйшоў да ўласнай высновы – пісьменнік піша кнігі і выдае іх выключна для сябе, бо кнігі нікому не патрэбныя.


Рэдакцыя прапанавала абмеркаваць праблему. «Паколькі «Пісьменнік – выдавец" – тэма праблемная, рэдакцыя запрашае да дыскусіі. Будзем рады прадставіць да ўвагі чытачоў меркаванні ўсіх бакоў, якія маюць дачыненне да твора на шляху з-пад пісьменніцкага пяра да кніжнай паліцы».

 

Нашы дзяржаўныя выдавецтвы, на жаль, непаваротлівыя, плачуцца на цяжкае жыццё, пазбаўленыя камерцыйнай ініцыятывы, працуюць са скарочаным штатам супрацоўнікаў, летам нават з няпоўным працоўным тыднем, асвойваюць зацверджаныя планы дзяржбюджэту, спушчаныя кімсьці зверху, хто і як трапляе ў тыя спісы – таямніца, схаваная за сем’ю пячаткамі і г.д. Зразумела адно: бедныя ва ўсіх сэнсах дзяржвыдавецтвы не шукаюць таленты. Такая мінулая мадэль, не ўпісваецца ў сучасны кніжны рынак. Таму маем, што маем – вітрыну і суцэльны поспех. Доказ таму сціплыя паліцы беларускай кнігі ў моры расійскіх выданняў.

 

Але не гледзячы ні на што ў нас прафесійна працуюць кніжныя выдавецтвы ня дзяржаўнай формы ўласнасці, такія як «Регистр» (Мінск) або ЮрСаПрынт (Гродна).

 

Узрост выдавецтваў 10 гадоў. За гэтыя гады той же ЮрСаПрынт выдаў больш за 100 кніг, пераважна па краязнаўству і гарадзенскіх аўтараў. У выдавецкім партфелі ёсць проста ўнікальныя кнігі.


Мела з пералічанамі выдавецтвамі справу. Ніякіх заўваг – усё для кліента, аператыўна, якасна. Персанал рэдактараў выдавецтва «Регистр» спагадлівы, лёгкі на ўздым, бяруць на сябе ўсю падрыхтоўку рукапісаў, вёрстку, рэдактарскую і карэктарскую вычытку, стварэнне вокладкі, ўзгадненне з аўтарамі ўсіх бягучых пытанняў, інакш кажучы, няньчацца са сваімі новаспечанымі аўтарамі, як мамка з родным дзіцем.

 

І далей выдавецтва не кідае сваіх гадаванцаў – прасоўвае сваіх аўтараў, рэкламуе их кнігі, робіць відэаролікі-буктрэйлеры, ладзяць прэзентацыі, сустрэчы ў бібліятэках.

 

Пасля выдання кніг, я напрыклад, падтрымліваю самыя сяброўскія адносіны з рэдактарамі, ўдзячная за іх прафесіяналізм і цярпенне.

 

Выдавецтва «Лiмарыус» працуе з 1996 года. Для нашых складаных умоў – тэрмін вялікі. У маёй хатняй бібліятэцы 6 кніг серыі «Беларуская мемуарная бiблiятэка» (успамiны i дзённiкi людзей, народжаных у Беларусi, або тых, чыя дзейнасць была звязана з Беларуссю). Фармат кніг зручны – кішэнны. Напэўна, 6 кніг – гэта мала, але ўсе яны былі мною прачытаныя-перачытаныя, усё з алоўкавымі пазнакамі, закладкамі, маімі каментарамі. Далёка іх не стаўлю, пад рукой.

 

Бізнэс ёсць бізнэс, тым больш выдавецкі. Ніякага кумаўства або сваяцтва!

 

Сябрам і таварышам пісьменніку выдавецтва будзе толькі ў адным выпадку: калі наклады яго кніг будуць запатрабаваны чытачамі. Ад прыбытку выдавецтва добра будзе і аўтару – тут голы разлік. А што вы хочаце – мы ўжо жывем ў грамадстве спажывання, дзе кніга стала таварам, хай і спецыфічным. Паспяховае выдавецтва можа разглядаць і іншыя праекты, напрыклад не вельмі грашовыя, звярнуць увагу на тую ж паэзію ці асобнага паэта, або іншыя некамерцыйныя выданні, разлічаныя на вузкае кола чытачоў.

 

У тым жа лонданскім выдавецтве De Montfort Literature, якое прывёў у артыкуле як прыклад Мікола Адам, вывучаецца кніжны рынак. І перш за ўсё, праводзяцца маркетынгавыя даследаванні кніжнага рынку для вызначэння рынкавай рэакцыі пакупнікоў на кнігі, якія выпускаюцца выдавецтвам, а таксама сацыялогія пакупніка, чытацкія чаканні. А яны падказваюць уладальніку выдавецтва – не хапае новых, добрых раманаў і раманістаў, чаму б не ўкласці ў будучую літаратуру. Так, дзякуючы менеджменту, выдавецкай інтуіцыі і прафесійнаму адбору, кніга ставіцца на паток, чытачам адкрываюць новае пакаленне бэстсэлераў-раманістаў. Усё гэта каштуе вялікіх выдаткаў.

 

Так, арганізатары кніжнай справы хочуць зарабіць на чужых мазгах і талентах, таму і наймаюць іх для выдавецкіх праектаў, прычым, добра аплачваюць пісьменніцкую працу. Упэўненая, там не будуць важдацца з неперспектыўнымі аўтарамі, хай і ўзнагароджанымі рознымі прэміямі пісьменніцкіх саюзаў.

 

Што ў нас няма талентаў – яны ёсць, але іх яшчэ трэба знайсці і падтрымаць. Перш за ўсё, для іх павінны быць адчыненыя дзверы рэдакцый літаратурных часопісаў, як пачатковая прыступка ўваходжання ў прафесію. На мой погляд, пара мяняць падыходы да пошуку таленавітых імёнаў, іх не можа быць шмат, яны не з’яўляюцца па волі нейкіх прэзідыумаў, акцый або распараджэнняў начальнікаў.


У нас, на жаль, не існуе сістэма грантаў, літаратурных стыпендый, выдавецкіх авансаў (як варыянт аплачанага творчага водпуску або своеасаблівай камандзіроўкі), на якія таленавіты пісьменнік можа нябедна жыць, займацца творчасцю і яшчэ ўтрымліваць сям’ю.

...Электронная версія газеты выйдзе няхутка, як раз пасля Новага года, у студзені – "аператыўнасць" газеты ў сучасным інфармацыйным свеце асобная тэма размовы – таму даю фотаздымак старонкі газеты «ЛіМ».

 

 

 

 

 

 

Ірына Шатыронак, Гродна

 

(крыніца)

 

 

Оставить комментарий (1)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.