"Одна из немногих новостей, которыми люди не перестают восхищаться снова и снова, – это известие о том, что они скоты".

Анатолий Андреев, "Маргинал"
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Отзывы»

Немагчыма пастаянна хаваць сваю сутнасць

26/12/2017 в 17:12 Алесь Новікаў писатели

 

З падачы ўласнай фанабэрыі расту

да нябёсаў. I з вышыні гіганцкага

росту раптам бачу сябе сапраўднага:

мураша за мурашынымі справамі.

Жахаюся, але мушу пакідаць уяўную

верхатуру і займаць сваё месца. На

зямлі ж не магу прымірыцца з

мурашыным маштабам і цягнуся ўвысь...

Каб каторы раз пераканацца ў сваёй мізэрнасці.

 

 

Абярнуўшыся ў трывозе, бачу

непрыемна знаёмага хлопчыка, што

мучыць кацянят, надзімае жабаў,

адрывае крылцы мухам і пчолам. З

грэблівым страхам адварочваюся ад

гэтага ката, але чую: ён стаіць за плячыма.

Сцінаю кулакі, абарочваюся

зноў, каб знішчыць ненавіснага падшыванца,

ды не магу наблізіцца ні на

крок. Бягу ад яго, але нітрохі не аддаляюся.

Ён заўсёды са мной, гэты

капрызны, разбэшчаны, бязлітасны

хлопчык...

 

***

Чытаю гэтыя радкі

з падоранай мне ў лепшыя часы

невялікай кніжкі Міхася Южыка

«АнтыРыфмар»,

якая падпісана «...ад Міхася з павагай...»,

і думаю:

з таго часу я ж не змяніўся.

Ды і не мог змяніцца,

як і «ненавісны падшыванец» у Міхасю.

Немагчыма змяніць сваю сутнасць,

паколькі яна дадзена кожнаму чалавеку

незалежна ад яго жадання,

ў самым раннім дзяцінстве.

 

Яшчэ, успамінаю маленькага дзіцяці

Валодзю Някляева,

які апісаў пазней жудасны выпадак:

 

«Мне было гадоў дзесяць, калі я злавіў і забіў котку. Яна жыла ў свіране, бяздомная. Я забіў яе, узяўшы за заднія лапы  галавой аб бетонны слуп. Доўга, размахваючыся, я біў і біў каціным целам аб бетон, у коткі галавы ўжо не было, а я ўсё лупіў, лупіў і лупіў!..»

 

 

Цяпер ўжо пажылы Уладзімір

дэманструе любоў да котак,

гэтых мілых стварэнняў,

якія залежаць ад нас,

як бы вышэйшых істот на планеце.

Я хацеў бы паверыць

у нечаканую

знешнюю трансфармацыю паэта

ў адносінах да жывёлы,

але не магу паверыць у змяненне

ўнутранай сутнасці палітыка,

якая ўвесь час выглядае з пад яго белай вопраткі...

 

Міхась разумее, хто ён ёсць унутры,

што ўжо добра.

Але «мурашыны стан»,

сутнасць «падшыванца»

пераследуюць яго ўсё жыццё.

Я прымаю гэтага таленавітага,

нервовага чалавека

такім, як ён ёсць.

Вядома, да тых межаў,

пакуль яго сутнасць

не становіцца пагрозай

для майго гонару...

 

Алесь Новікаў

Оставить комментарий (2)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.