Яшчэ зялёны лёд не хрумснуў.
Яшчэ
   нецалаваных вуснаў
не апаліў
   гарачы хмель.
Яшчэ галінкаю вярбовай,
развёўшы фарбы снегіровай,
мароз малюе акварэль…

Генадзь ПАШКОЎ, 1980
Вы тут: Главная»Рубрики»Литература»Критика»

Эйфарыя рамантыкаў VS жабрацкая рэальнасць: што матывуе беларускую крытыку?

05/12/2018 в 14:12 Наста Грышчук дискуссии

+РУС

Поразительно: на сайте Союза беларуских писателей появился отчет о мероприятии, которое я называл «мыльным пузырем» – публичная дискуссия критиков и литераторов о критике. Не поленилась Настя Грищук. Похоже, с мыльным пузырем я поспешил. Намного ли я ошибся? Пока помещаю отчет без комментариев, но со своим переводом.

 

Александр Новиков (#алесьновікаў)

 
Эйфарыя рамантыкаў VS жабрацкая рэальнасць: што матывуе беларускую крытыку?

 

 

Беларускі інтэлектуал любіць троіцу. Пасля дыскусіі, прысвечанай новай, “папулярнай” хвалі беларускай літаратуры і прыватнага джазу Максіма Жбанкова ў кнігарні “Логвінаў” сабраліся людзі, гатовыя паразважаць, чаму беларуская літаратурная крытыка “не працуе”. 

Дыскусію арганізавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі Калегіум. Вядоўцы – Ціхан Чарнякевіч і Ігар Бабкоў.

Сцісла праблему акрэслілі так: “Крытыка ёсць ці крытыкі няма? Літаратура мае ў ёй патрэбу, ці крытыка мае патрэбу ў літаратуры? На першы план выходзяць стракатыя рэкламныя агляды, “дзясяткі найлепшых”, рэпублікацыі пастоў у сацсетках. Крытычны тэкст дрэйфуе ці то ў літаратуразнаўчы аналіз, ці то ў публіцыстычную нататку. Якім чынам мусіць бытаваць крытыка цяпер і ці патрэбна ствараць пляцоўку для яе/іх гуртавання?”

Найпершае пытанне: што такое літаратурная крытыка? Кампаньён літаратуры, абслуга ці асобны від мастацтва? 

 

Іранічны Валянцін Акудовіч адпачатку зазначыў, што пра неіснаванне літкрытыкі ў Беларусі пісаў яшчэ дваццаць гадоў таму. З таго часу некалькі разоў падымаўся вэрхал пра сакральную адсутнасць. Калі нечага так доўга няма – гэта паказальна.

Спадар Валянцін увёў у дыскусію панятак “спакушальніка”. Што матывуе крытыка? Паводле Акудовіча галоўны спакушальнік той, у каго ёсць грошы. Калі праца будзе аплочвацца належна, уласна крытычных тэкстаў стане больш. Схема да болю простая: не існуе попыту на літкрытыку – і яе “няма”. Згадалі працу крытыкаў Заходняй Еўропы, дзе існуе культурная індустрыя. Буйныя выдавецтвы надзвычай зацікаўленыя ў крытыцы, а шматлікія выданні маюць такую штатную адзінку, як літкрытык. Там гэта не балеснае і высокае прызванне, а звычайная (і паўнавартасная) прафесія.

 

Валянцін Акудовіч


У такім стане рэчаў, аднак, ёсць свае адмоўныя моманты: па-першае, у такім выпадку літкрытык губляе незалежнасць і разбор тэкстаў робіцца абавязкам, становіцца на канвеер. Па-другое, краіны, якія маюць развітую і здаровую культурную індустрыю, працуюць з іншымі аб’ёмамі літаратуры. Тут размова можа ісці пра тысячы новых раманаў штомесяц. Ідэал – у недасяжнай залатой сярэдзіне, паміж канвеернай вытворчасцю ды забяспечанасцю літкрытыка на Захадзе і галоднымі менестрэлямі ў роднай старане.

Міхал Бараноўскі вызначыў іншы від “спакушэння” – твор, які зачэпіць, не пакіне абыякавым, стане вымагаць ад крытыка водгуку. Абодва спакушальнікі значныя і мусяць існаваць у працэсе адначасова. Адпаведна ўзнікае пытанне, ці здольная беларуская літаратура спакушаць?

 

З Ганны Кісліцынай і кнігі “Вlonde attack”, па меркаванні Бабкова, пачаўся бунт беларускіх крытыкаў: “Яна першая напрыканцы 1990-х паспрабавала змяніць вобраз крытыкаў: не крытыка прыдатак да літаратуры, а наадварот. Літаратура – толькі нагода, каб выйсці ў прыгожай чырвонай сукенцы і расказаць, як я стамілася ад чытанных вашых графаманскіх тэкстаў”. Калі Кісліцына запачаткавала крытыку-шоў, то наступніцы Лідзія Міхеева і Марыйка Мартысевіч, змянілі ракурс бачання, перастаўшы расстаўляць эстэтычныя адзнакі. Для іх мастацкі тэкст – нагода для размовы пра грамадства, уласныя перажыванні і г.д. Потым прыйшоў Ціхан Чарнякевіч, для якога “гранічна важна, што крытыка – частка літаратуры, ні ў якім разе ні журналістыкі, філалогіі ці нейкай яшчэ навукі. Калі літаратура – галюцынацыі аўтара з нагоды рэчаіснасці, то крытыка – тыя ж галюцынацыі, толькі з нагоды літаратурнай рэчаіснасці”. Кажучы прасцей, літаратура пераасэнсоўвае рэчаіснасць, крытыка – літаратуру. Наступная ступень – пакаленне “маладой шпаны”, якое свядома задзірае ўсіх. Напрыклад, часопіс “ЛітРаж” з яго анархічным пацвельваннем з кожнага новага аўтарытэта. 

Гэтую прыгожую схему традыцыйна дэканструяваў Валянцін Акудовіч. Ён падкрэсліў: усе яркія асобы з часам зніклі. Атрымаўшы магчымасць пісаць пра што заўгодна пасля зваявання “сацыяльнага капіталу” – не пішуць, ці вельмі рэдка. “Ахвяраваць уласнаю творчасцю на тое, каб пісаць пра чужую прозу-паэзію, – на гэта мала хто пойдзе. Ніхто да гэтага не гатовы”. 

Калі ўлічыць, што крытык як прафесія ў нас не каціруецца і попыт на гэты від мастацтва малы, мы прыйдзем да чарговага пытання: чаму літаратурная крытыка існуе, нягледзячы на ўсе праблемы? 

 

У Івана Новіка маецца адказ асабістага кшталту: “У мяне цудоўная ідэнтычнасць – я філосаф. І я пішу для сябе, бо не магу без таго абысціся”. Пра залежнасць ад прагі мыслення казаў Ціхан Чарнякевіч: “Трэба дачакацца эмоцыі, калі цябе пакліча кніга, калі ты падумаеш, што яе зразумеў, і пачаць разважаць. І ты атрымліваеш ад гэтага неверагодны кайф, які значна важнейшы за грошы. Думаю, гэты кайф мае чыста пісьменніцкія карані”.  Немалую ролю адыгрывае самаідэнтычнасць крытыка, сувязь з літаратурнай традыцыяй.

Увогуле гэтая дыскусія сталася процістаяннем рамантыкаў і рэалістаў. Калі Бабкоў бачыць крытыку ў ідэалістычным ключы (“не імкненне да грошай, славы, прэстыжу, а спроба зразумець, што му тут робім, у гэтым свеце”),  то Акудовіч настойваў на тым, што крытык – гэта прафесія, і як прафесіянал ён мусіць мець магчымасць паўнавартасна жыць са сваёй працы. “І пісьменнікі, і крытыкі усё адно будуць рабіць сваю справу, здабываючы сродкі на існаванне з іншых крыніцаў. Але гэта не значыць, што такі стан рэчаў – нармальны. Пакуль рамантызм адносна крытыкі будзе існаваць, ніколі крытыка не складзецца ў сістэмную, працаздольную, эфектыўную з’яву. Пакуль і знаку няма, што нехта думае, як гэта зрабіць. Пакуль што – адныя паэтычныя рэфлексіі.” Пры гэтым бар’ер паміж сімвалічным і манетарным капіталам датычна літаратуры ў Беларусі блізка не пераадольны.

 

Ціхан Чэрнякевіч (злева), Ігар Бабкоў

 

Самым жыццяздольным шляхам пры такім стане рэчаў паўстае праца наўпрост з аўдыторыяй, для чаго сеціва дае бязмежныя магчымасці. А вось секцыі крытыкі ў пісьменніцкіх саюзах ды іншыя фармальныя аб’яднанні – абсалютна мёртвы кантэкст, які ўжо ніколі не адродзіцца.
 
І вельмі важна ствараць асяродак. “Калі ў нас ёсць прыўкрасныя крытыкі, ім трэба казаць пра гэта сёння, а не пісаць лісты на магілку,” – кажа Ігар Бабкоў. Не трэба з усім пагаджацца – здаровая дыскусія заўжды патрэбная. Як неабходны дыялог, каб ведаць, што нехта яшчэ ў гэтай прасторы ёсць.

Цалкам тэкст публічнай дыскусіі будзе апублікаваны ў часопісе Дзеяслоў.


Наста Грышчук, для lit-bel.org

 

***

 

Эйфория романтиков VS нищенская реальность: что мотивирует белорусскую критику?

 

Беларуский интеллектуал любит троицу. После дискуссии, посвященной новой, "популярной" волне беларуской литературы и частного джаза Максима Жбанкова в книжном магазине "Логвинов" собрались люди, готовые поразмышлять, почему беларуская литературная критика "не работает".

 

Дискуссию организовали Союз беларуских писателей и Беларуский Коллегиум. Ведущие – Тихон Чернякевич и Игорь Бобков.

 

Коротко проблему обозначили так: "Критика есть или критики нет? Литература нуждается в ней, или критика нуждается в литературе? На первый план выходят пестрые рекламные обзоры, "десятки лучших", републикации постов в соцсетях. Критический текст дрейфует то ли в литературоведческий анализ, то ли в публицистическую заметку. Каким образом должна бытовать критика сейчас и нужно ли создавать площадку для ее / их объединения?"

 

Первейший вопрос: что такое литературная критика? Компаньон литературы, обслуга или отдельный вид искусства?

 

Ироничный Валентин Акудович изначально отметил, что о несуществовании литкритики в Беларуси писал еще двадцать лет назад. С тех пор несколько раз поднимался шум о сакральном отсутствии. Если чего-то так долго нет, – это показательно.

 

Валентин ввел в дискуссию понятие "соблазнителя". Что мотивирует критика? По Акудовичу главный соблазнитель тот, у кого есть деньги. Если работа будет оплачиваться достойно, собственно критических текстов станет больше. Схема до боли проста: не существует спроса на литкритику – и ее "нет". Упомянули работу критиков Западной Европы, где имеется культурная индустрия. Крупные издательства чрезвычайно заинтересованы в критике, а многие издания имеют такую штатную единицу, как литкритик. Там это не болезненное и высокое призвание, а обычная (и полноценная) профессия.

 

В таком положении вещей, однако, есть свои отрицательные моменты: во-первых, в этом случае литкритик теряет независимость и разбор текстов делается обязанностью, становится на конвейер. Во-вторых, страны, имеющие развитую и здоровую культурную индустрию, работают с другими объемами литературы. Здесь речь может идти о тысячах новых романов ежемесячно. Идеал – в недостижимой золотой середине, между конвейерным производством и обеспеченностью литкритика на Западе и голодными менестрелями в родной стороне.

 

Михаил Барановский определил другой вид "соблазнения" – произведение, которое зацепит, не оставит равнодушным, станет требовать от критика отклика. Оба соблазнителя значимы и должны существовать в процессе одновременно. Соответственно возникает вопрос, способна ли беларуская литература соблазнять?

 

С Анны Кислицыной и книги "Вlonde attack", по мнению Бобкова, начался бунт беларуских критиков: "Она первая в конце 1990-х попыталась изменить образ критиков: не критика придаток к литературе, а наоборот. Литература – только повод, чтобы выйти в красивом красном платье и рассказать, как я устала от чтения ваших графоманских текстов". Если Кислицына застолбила критику-шоу, то последователи Лидия Михеева и Марийка Мартысевич, изменили ракурс видения, перестав расставлять эстетические оценки. Для них художественный текст – повод для разговора об обществе, собственных переживаниях и т.д. Потом пришел Тихон Чернякевич, для которого "предельно важно, что критика – часть литературы, ни в коем случае ни журналистики, филологии или какой-то еще науки. Если литература – галлюцинации автора по поводу действительности, то критика – те же галлюцинации, только по поводу литературной действительности". Говоря проще, литература переосмысливает реальность, критика – литературу.

 

Следующая ступень – поколение «молодой шпаны», которое сознательно задирает всех. Например, журнал "ЛитРаж" с его анархическим поддразниванием каждого нового авторитета.

 

Эту красивую схему традиционно деконструировал Валентин Акудович. Он подчеркнул: все яркие личности со временем исчезли. Получив возможность писать о чем угодно после одоления "социального капитала" – не пишут, или очень редко. "Жертвовать родным творчеством ради того, чтобы писать о чужой прозе-поэзии, – на это мало кто пойдет. Никто к этому не готов".

 

Если учесть, что критик как профессия (так и написано – А.Н.) у нас не котируется и спрос на этот вид искусства мал, мы придем к очередному вопросу: почему литературная критика существует, несмотря на все проблемы?

 

У Ивана Новика имеется ответ личного плана: "У меня прекрасная идентичность – я философ. И я пишу для себя, потому что не могу без того обойтись". О зависимости от жажды мышления говорил Тихон Чернякевич: "Надо дождаться эмоции, когда тебя позовет книга, когда ты подумаешь, что ее понял, и начать рассуждать. И ты получаешь от этого невероятный кайф, который значительно важнее денег. Думаю, этот кайф имеет чисто писательские корни". Немалую роль играет самоидентификация критика, связь с литературной традицией.

 

Вообще эта дискуссия стала противостоянием романтиков и реалистов. Если Бобков видит критику в идеалистическом ключе ("не стремление к деньгам, славе, престижу, а попытка понять, что мы здесь делаем, в этом мире"), то Акудович настаивал на том, что критик – это профессия, и как профессионал он должен иметь возможность полноценно жить со своей работы. "И писатели, и критики все равно будут делать свое дело, добывая средства к существованию из других источников. Но это не значит, что такое положение вещей – нормальное. Пока романтизм относительно критики будет существовать, никогда критика не сложится в системное, работоспособное, эффективное явление. Пока нет и в помине, что кто-то думает, как это сделать. Пока что – одни поэтические рефлексии. "При этом барьер между символическим и монетарным капиталом касательно литературы в Беларуси и близко не преодолен.

 

Самым жизнеспособным путем при таком положении вещей предстает работа напрямую с аудиторией, для чего сеть дает безграничные возможности. А вот секции критики в писательских союзах и другие формальные объединения – абсолютно мертвый контекст, который уже никогда не возродится.

 

И очень важно создавать сердцевину. "Если у нас есть прекрасные критики, им нужно говорить об этом сегодня, а не писать письма на могилку," – говорит Игорь Бобков. Не надо со всем соглашаться – здоровая дискуссия всегда нужна. Как необходимый диалог, чтобы знать, что кто-то еще в этом пространстве есть.

 

Полностью текст публичной дискуссии будет опубликован в журнале «Дзеяслоў».

 

Настя Грищук, для lit-bel.org

Перевод: А.Новиков

 

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.