Вера Федоровна спустилась на этаж ниже... и вдруг увидела: …солдаты в голубых беретах несли что-то тяжелое.
«Десантники, как мой Коля, – подумала она, и тут страшная догадка, словно молния, ослепила ее. – Так это же гроб, цинковый гроб! Нет, нет, это не ко мне… Это к кому-то другому!!!».
В этот момент офицер ступил на лестничную площадку и увидел Веру Федоровну. Некоторое время он печально смотрел на нее и, ничего не говоря, снял фуражку.

Николай ЧЕРГИНЕЦ, "Сыновья".
Вы тут: Главная»Рубрики»Общество»

Сігнал Мікалаю Чаргінцу і русафілам з Саюза пісьменнікаў Беларусі

10/01/2019 в 19:01 "Наша Ніва" Беларусь

 

На цырымоніі ўручэння прэміі «За духоўнае адраджэнне» Лукашэнка частку прамовы сказаў па-беларуску

 

 

Сёння ў Мінску ў Палацы Рэспублікі з удзелам Аляксандра Лукашэнкі праходзіць цырымонія ўручэння нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», і спецпрэмій прэзідэнта Беларусі.

 

У ліку лаўрэатаў па выніках 2018 людзі розных прафесій – прадстаўнікі культуры, майстры сцэны, святары, сацыяльныя работнікі.

 

На цырымоніі з прамовай выступіў і сам Лукашэнка. Выступаў Лукашэнка часткова па-беларуску.

 

«Шаноўныя сябры!

 

Сённяшні ўрачысты вечар займае асобае месца сярод навагодніх свят. Яго героі – нашы з вамі суайчыннікі.

 

Лаўрэаты прэміі «За духоўнае адраджэнне» – людзі, якіх абядноўвае высакароднае імкненне зрабіць свет больш добрым і прыгожым.

 

Калі ўдумацца глыбей, то само паняцце «духоўнае адраджэнне» для беларускага народа не проста прыгожая метафара – гэта гімн лёсу беларускага народа.

 

Шмат выпрабаванняў выпала на долю нашай роднай зямлі. Але яна заўжды адраджалася і пачынала квітнець яшчэ больш. Стагоддзямі выхоўваўся і гартаваўся наш нацыянальны характар. Мы сталі больш мудрымі, талерантнымі, а самае галоўнае – больш моцнымі ў сваёй веры ў дабрыню.

 

Мастацтва, якое нарадзілася на беларускай зямлі, заўсёды мела стваральны характар. Таму багатая спадчына нашых продкаў і сёння праслаўляе Беларусь. Імёны многіх асветнікаў, дзеячаў культуры, палітыкі, навукі занялі пачэснае месца на старонках сусветнага летапісу.

 

І мы ганарымся сваёй гісторыяй і зямлёй  Радзімай славутых людзей, нашых з вамі суайчыннікаў. Ведаем свае карані, ушаноўваем традыцыі. Лёгка прымаем усё новае – галоўнае, каб яно не супярэчыла нашым законам і каштоўнасцям.

 

Ва ўмовах, калі свет губляе духоўныя арыенціры, імкнемся захаваць унутраную чысціню.

 

І гэта адбываецца не само па сабе, а дзякуючы асабістаму прыкладу і актыўнай дзейнасці цудоўных людзей з велічнымі ідэямі, высакароднымі імкненнямі. Людзей шчырых і бескарыслівых у сваіх справах.

 

Іх праца не вымяраецца лічбамі і нейкімі эканамічнымі паказчыкамі.

 

Яна не мае цаны і, безумоўна, заслугоўвае прызнання дзяржавы на самым высокім дзяржаўным узроўні, павагі і ўдзячнасці ўсяго беларускага народа», – заявіў Лукашэнка.

 

Астатняя частка яго выступлення была па-руску.
 

«Наша Ніва»

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2019 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.