«Тусклый свет из окна кухни достигал погреба. У Николая вдруг все похолодело внутри. Он мгновенно протрезвел, и почему-то очень ясно вспомнил, что оставил вчера вечером Вовку в погребе. Отгоняя дурные мысли, он в два прыжка оказался у занесенной снегом двери, которая была закрыта не полностью. Через узкую щель снег намело и внутрь. Николай рывком приподнял дверь, под собственной тяжестью опустившуюся в ледяную канавку, рванул ее на себя и замер: на пороге лежал Вовка…».

Александр НОВИКОВ, «Роковое застолье».
Вы тут: Главная»Рубрики»Общество»

«Сваім» – грошы з дзяржбюджэту, «чужым» – дулю…

22/06/2018 в 13:06 "Народная Воля" СПБ , нахлебники

 

+РУС

 

У краіне літаральна на ўсё не хапае грошай: на пенсіі, на льготны праезд для студэнтаў і пенсіянераў у грамадскім транспарце, на новае медыцынскае абсталяванне, на рамонт медустаноў і г.д. і г.д. У той жа час з дзяржаўнага бюджэту год за годам немалыя сродкі выдаткоўваюцца на грамадскія арганізацыі.

Якім дакументам санкцыянавана такое нахабнае выкарыстанне грошай падаткаплацельшчыкаў?

Хто вырашае, што Саюзу пісьменнікаў Беларусі, які ўзначальвае небезвядомы М.Чаргінец, дзяржава мусіць дапамагаць, а, напрыклад, другому Саюзу пісьменнікаў, альтэрнатыўнаму – не?

І чаму з 2,8 тысячы грамадскіх аб’яднанняў, зарэгістраваных у Беларусі, асобага стаўлення ад дзяржавы “заслужылі” адзінкі?

 

Адказ на гэтыя пытанні вельмі просты. Некаторыя грамадскія аб’яднанні трапляюць у спіс струк­тур, на якія выдзяляюцца грошы з дзяржбюджэту ў адпаведнасці з указамі прэзідэнта.

 

Так, яшчэ ў 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ “Аб некаторых пытаннях дзейнасці грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, якім прадугледжваецца, пачынаю­чы з 2007 года, “пры фарміраванні праекта рэспубліканскага бюджэ­ту на чарговы фінансавы (бюд­жэтны) год вызначаць сродкі на дзейнасць Саюза пісьменнікаў”. Дакументам нават вызначана, чым канкрэтна будзе дапамагаць дзяр­жава грамадскаму аб’яднанню – аплачваць працу работнікаў апа­рату праўлення саюза (у межах пяці штатных адзінак) і кіраўнікоў абласных і Мінскага гарадскога аддзяленняў арганізацыі, а таксама пакрываць выдаткі на транспарт, камандзіровачныя, камунальныя паслугі і паслугі сувязі. Дзяржава бярэ на сябе выдаткі, звязаныя “з забеспячэннем матэрыяльна-тэхнічнай базы і правядзеннем мерапрыемстваў па прапагандзе мастацкай літаратуры”. Акрамя таго, згодна з прэзідэнцкім указам, Саюз пісьменнікаў Беларусі атрымаў у арэнду памяшканне, транспарт, аргтэхніку сродкі сувязі і г.д. Дарэчы, за арэнду плошчаў у цэнтры Мінска на Фрунзе, 5 чаргінцоўскі Саюз пісьменнікаў плаціць па льготным каэфіцыенце, які складае 0,1% да базавай стаўкі арэнднай платы. Нагадаю: у так званым Доме літаратара некалі знаходзіўся Саюз беларускіх пісьменнікаў, але ўлады яго адтуль выкінулі. Пазбавілі і ўсялякай фінансавай падтрымкі. Вядома ж, з-за прынцыповай пазіцыі. Многія яго сябры ў штыкі ўспрынялі некаторыя дзеянні ўлад.

 

Але вернемся да праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі. Колькі канкрэтна грошай ідзе з дзяржбюджэту на яго дзейнасць, які, паводле апошніх дадзеных, аб’ядноўвае 613 чалавек (колькі з іх сапраўдных майстроў слова – лічыце самі)?

 

2018 год – 297 тысяч 940 рублёў,

2017-ы – 286.905,

2016-ы – 248.152,

2015-ы – 228.755 рублёў.

 

Калі камусьці гэтыя лічбы падаюцца не катастрафічна вялікімі (напрыклад, на выпла­ту пенсій з бюджэту летась было выдаткавана больш за 740 мільёнаў рублёў, сёлета гэтыя лічбы ўвогуле могуць скласці 1,5 мільярда), то не трэба забывацца, што яшчэ немалую капейчыну атрымліваюць іншыя грамадскія аб’яднанні і ўсялякія структуры, напрыклад дзяржаўныя тэлеканалы. Вось толькі некалькі лічбаў.

 

Так, у 2018 годзе з дзяржаўнага бюджэту будзе выдаткавана:

 

Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі – 76 мільёнаў 750 тысяч 146 рублёў,

 

Міждзяржаўнай тэлерадыё-кампаніі “Мир” – 7.846.840,

тэлеканалу АНТ – 2.850.660,

«Сталічнаму тэлебачанню» – 1.935.813,

Беларускаму фізкультурна-спартыўнаму таварыству «Дынама» – 6.219.072,

Добраахвотнаму таварыству садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту РБ – 7.100.850 рублёў.

 

Агулам гэта ўжо больш за 100 мільёнаў рублёў, альбо 50 мільёнаў долараў. Але ж у табліцы выдаткаў бюджэту ўзгадваюцца і іншыя грамадскія аб’яднанні і ўстановы, якія ва ўсім свеце не існуюць за дзяржаўны кошт. Напрыклад, страхавыя кампаніі альбо банкі.

 

І, нарэшце, ёсць яшчэ адно гра­мадскае аб’яднанне, якое шчодра фінансуецца з бюджэту краіны, – БРСМ. Маладзёжная арганізацыя атрымлівае не такія ўжо і малыя сродкі. Вось дзяржаўныя выдаткі апошніх гадоў на БРСМ:

 

2018 год – 6 мільёнаў 808 тысяч 879 рублёў,

2017-ы – 6.201.468,

2016-ы – 6.246.767,

2015-ы – 5.038.408,

2014 год – 4.314.542 рублі.

 

Грошы Беларускаму рэспубліканскаму саюзу моладзі з нашых падаткаў выдзяляюцца таксама ў адпаведнасці з указам прэзідэнта “Аб некаторых пытан­нях дзяржаўнай падтрымкі гра­мадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. Прыняты ён быў у 2003 годзе, і перыядычна (у 2009-м, 2012-м, 2018-м) у дакумент уносяц­ца змены. Так, апошнім разам у адпаведнасці з прэзідэнцкім ука­зам дзяржфінансаванне БРСМ падоўжана да 2020 года. З даку­мента таксама вынікае, што і мясцовыя ўлады мусяць дапа­магаць “камсамольцам”, ука­зам прадпісваецца «бягучае ўтрыманне тэрытарыяль­ных камітэтаў ГА «БРСМ» ажыццяўляць за кошт сродкаў адпаведных мясцовых бюджэтаў».

 

«Народная Воля» №48-15.06.2018


 

Нахлебники распространены не только среди гоминид...

 

«Своим» – деньги из госбюджета, «чужим» – фигу...


В стране буквально на все не хватает денег: на пенсии, на льготный проезд для студентов и пенсионеров в общественном транспорте, на новое медицинское оборудование, на ремонт медучреждений и т.д. и т.д. В то же время из государственного бюджета год за годом немалые средства расходуются на общественные организации.


Каким документом санкционировано такое наглое использование денег налогоплательщиков?
 

Кто решает, что Союзу писателей Беларуси, который возглавляет небезызвестный Чергинец, государство должно помогать, а, например, второму Союза писателей, альтернативному – нет?
 

И почему из 2,8 тысяч общественных объединений, зарегистрированных в Беларуси, особого отношения от государства "заслужили" единицы?
 

Ответ на эти вопросы очень прост. Некоторые общественные объединения попадают в список структур, на которые выделяются деньги из госбюджета в соответствии с указами президента.

Так, еще в 2006 году Александр Лукашенко подписал указ "О некоторых вопросах деятельности общественного объединения "Союз писателей Беларуси», которым предусматривается, начиная с 2007 года, "при формировании проекта республиканского бюджета на очередной финансовый (бюджетный) год определять средства на деятельность Союза писателей". Документом даже определено, чем конкретно будет помогать государство общественному объединению – оплачивать труд работников аппарату правления союза (в пределах пяти штатных единиц) и руководителей областных и Минского городского отделений организации, а также покрывать расходы на транспорт, командировочные, коммунальные услуги и услуги связи. Государство берет на себя расходы, связанные "с обеспечением материально-технической базы и проведением мероприятий по пропаганде художественной литературы". Кроме того, согласно президентскому указу, Союз писателей Беларуси получил в аренду помещение, транспорт, оргтехнику средства связи и т.д. Кстати, за аренду площадей в центре Минска на Фрунзе, 5 чергинцовский Союз писателей платит по льготному коэффициенту, который составляет 0,1% к базовой ставке арендной платы. Напомню: в так называемом Доме литератора некогда находился Союз белорусских писателей, но власти его оттуда выбросили. Лишили и всякой финансовой поддержки. Конечно же, из-за принципиальной позиции. Многие его друзья в штыки восприняли некоторые действия властей.

 

Но вернемся к провластному Союза писателей Беларуси. Сколько конкретно денег идет из госбюджета на его деятельность, который, по последним данным, объединяет 613 человек (сколько из них настоящих мастеров слова – считайте сами)?


2018 год – 297 тысяч 940 рублей,
2017-й – 286 905,
2016-й – 248 152,
2015-й – 228 755 рублей.


Если кому-то эти цифры кажутся не катастрофически большими (например, на выплату пенсий из бюджета в прошлом году было потрачено более 740 миллионов рублей, в этом году эти цифры вообще могут составить 1,5 миллиарда), то не надо забывать, что еще немалую копеечку получают другие общественные объединения и всякие структуры, например государственные телеканалы. Вот лишь несколько цифр.

Так, в 2018 году из государственного бюджета будет потрачено:


Национальной государственной телерадиокомпании – 76 миллионов 750 тысяч 146 рублей,
Межгосударственной Телерадио-компании "Мир" – 7 846 840,
телеканалу ОНТ – 2 850 660,
«Столичному телевидению» – 1 935 813,
Белорусскому физкультурно-спортивному обществу «Динамо» – 6 219 072,
Добровольное общество содействия армии, авиации и флоту Республики Беларусь – 7 100 850 рублей.
 

Всего это уже более 100 миллионов рублей, или 50 миллионов долларов. Но в таблице расходов бюджета упоминаются и другие общественные объединения и учреждения, которые во всем мире не существуют за государственный счет. Например, страховые компании или банки.

И, наконец, есть еще одно общественное объединение, которое щедро финансируется из бюджета страны, – БРСМ. Молодежная организация получает не такие уж и малые средства. Вот государственные расходы последних лет на БРСМ:


2018 год – 6 миллионов 808 тысяч 879 рублей,
2017-й – 6201468,
2016-й – 6246767,
2015-й – 5038408,
2014 год – 4314542 рубля.


Деньги Белорусскому республиканскому союзу молодежи из наших налогов выделяются также в соответствии с указом президента "О некоторых вопросах государственной поддержки общественного объединения "Белорусский республиканский союз молодежи". Принят он был в 2003 году, и периодически (в 2009-м, 2012-м, 2018-м) в документ вносятся изменения. Так, в последний раз в соответствии с президентским указом госфинансирование БРСМ продлена до 2020 года. Из документа также следует, что и местные власти должны помогать "комсомольцам", указом предписывается «текущее содержание территориальных комитетов ОО «БРСМ» осуществлять за счет средств соответствующих местных бюджетов».

 

«Народная Воля» №48-15.06.2018

(перевод: А.Новиков)

 

 

 

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.