В эту ночь старый Летун не спал. Ворочался с боку на бок, умащивался и так и этак – сон не шел. Рядом на полу храпел Игнат – старший сын. «Паскуда, хлебнул все ж таки чарку на ночь»...

Георгий МАРЧУК, «Крик на хуторе».
Вы тут: Главная»Рубрики»Общество»

Камуніст Лазуткін, замольвай грахі сваіх старэйшых аднапартыйцаў, а не аблівай брудам славутых беларусаў

28/02/2018 в 14:02 Марына СМІРАГІНА память , история

 

+РУС

 

Даражэнькая рэдакцыя, дазволь адгукнуцца на артыкул Міхася Скоблы "Майстар унітазнай прозы" ("Народная Воля" за 9 лютага). Добры адлуп даў аўтар маладому дэмагогу-камуністу Андрэю Лазуткіну. Толькі вельмі недалёкі чалавек у наш час можа не ведаць, што Барыс Уладзіміравіч Кіт – асоба сапраўды велічная, ён годна прадстаўляў нашу Беларусь ва ўсім свеце.

 

Але вось жа захацелася маладасведчанаму чыноўніку (Лазуткін супрацоўнік Міністэрства адукацыі) хоць як запэцкаць імя Барыса Кіта. Ах, бачыце, ён працаваў пры немцах, ах, ён такі-сякі злачынец, ах, ён школы адкрываў, дзяцей вучыў, дамагаўся ад акупантаў адкрыцця вышэйшай навучальнай установы!..

 

Так, вучыў і дамагаўся, прычым нярэдка рызыкуючы сваім жыццём, жыццём сваіх родных і блізкіх. Вельмі рызыкаваў светлай памяці Барыс Уладзіміравіч ва ўмовах акупацыі, але рабіў святую асветніцкую справу. I за гэта мы ўсе, асабліва дзеці вайны, павінны нізка пакланіцца яму.

 

Школьную навуку дзеці мусяць праходзіць своечасова, нягледзячы нават на вайну. Маёй старэйшай сястрычцы ў 1941-м споўнілася сем гадкоў, а тут прыйшлі немцы, пазачынялі савецкія школы, у цяжкіх умовах апынуліся настаўнікі, выжывалі хто як мог. Але знаходзіліся і такія, хто не забываўся на свой настаўніцкі абавязак і пад акупацыяй. I мая сястрычка пайшла ў першы клас, яе будучы муж – у трэці, а мой будучы сужэнец – таксама ў першы. Хоць у класах віселі партрэты фюрара, але настаўнікі стараліся сумленна рабіць сваю справу, давалі дзеткам веды. Дзякуючы той пачатковай адукацыі, дзеці вайны змаглі вучыцца пасля перамогі. У іх не было тых праблем, з якімі сутыкнуліся дзеці-пераросткі, што, не змогшы пачаць вучобу своечасова, прыходзілі ў першыя класы, маючы 10-12, а то і больш гадоў. Я на свае вочы бачыла, як у нашым першым класе ўжо савецкай школы (мне споўнілася сем пасля вызвалення) пераросткі адчувалі сябе няёмка, ды і настаўнікам з імі даводзілася нялёгка.

 

Хачу праз "Народную Волю" падзякаваць (хоць запознена) тым настаўнікам, медыкам і святарам, якія працавалі ў падакупацыйных школах, бальніцах, храмах. Прывяду прыклад з уласнага жыцця. Я памерла б ад цяжкай інфекцыйнай хваробы ў 1942 годзе, калі б не медыкі, якія мелі доступ да лекаў і па меры магчымасці ратавалі людзей. Тая ж бяда напаткала і майго мужа, які ледзь не памёр у сямігадовым узросце і якога таксама выратавалі тагачасныя лекары. I такіх прыкладаў шмат.

 

А яшчэ хачу аддаць даніну памяці святару, які мяне ахрысціў у праваслаўную веру ў адчыненай пры немцах царкве. Нізкі паклон святарам усіх канфесій, якія, хрысцячы, ратавалі дзяцей (таксама з вялікай рызыкай для сябе).

 

Усе мы, людзі розных пакаленняў, добра ведаем, што зрабіла савецкая ўлада з гэтак званымі "нямецкімі паслугачамі". Так называлі тых самых настаўнікаў, медыкаў, святароў, культработнікаў, мастакоў, пісьменнікаў, артыстаў, якія вучылі, лячылі, спавядалі, друкаваліся, выступалі пры немцах. Усіх іх падмёў камуністычны рэжым каго застрэлілі, каго саслалі ў ГУЛАГ. А за што? I па сёння вялікая беларуская паэтка Ларыса Геніюш не рэабілітавана...

 

А артадаксальнаму камуністу Лазуткіну трэба не абліваць брудам славутых беларусаў, а замольваць грахі сваіх старэйшых аднапартыйцаў і прасіць прабачэння ў пацярпелых ад іхняй злачыннай палітыкі.

 

Заканчваючы свой допіс, хачу выказаць падзяку Міхасю Скоблу, які тэматычна ўзбагаціў, зрабіў яшчэ больш цікавай любімую народам "Народную Волю».

 

Марына СМІРАГІНА,

Мінск.

 


Рейхсфюрер СС и шеф германской полиции Генрих Гиммлер во время поездки

на оккупированную территорию СССР (1942)

 

«Народная Воля» №17-27.02.2018г.


Коммунист Лазуткин, замаливай грехи своих старших однопартийцев, а не обливай грязью знаменитых белорусов



Дорогая редакция, позволь откликнуться на статью Михаила Скоблы "Мастер унитазной прозы" ( "Народная Воля" за 9 февраля). Хороший отпор дал автор молодому демагогу-коммунисту Андрею Лазуткину. Только очень недалекий человек в наше время может не знать, что Борис Владимирович Кит – личность действительно величественная, он достойно представлял нашу Беларусь во всем мире.

Но вот же захотелось малоопытному чиновнику (Лазуткин сотрудник Министерства образования) хоть как-то запачкать имя Бориса Кита. Ах, видите, он работал при немцах, ах, он такой-сякой преступник, ах, он школы открывал, детей учил, добивался от оккупантов открытия высшего учебного заведения!..

Да, учил и добивался, причем нередко рискуя своей жизнью, жизнью своих родных и близких.
Очень рисковал светлой памяти Борис Владимирович в условиях оккупации, но совершал святое просветительское дело. И за это мы все, особенно дети войны, должны низко поклониться ему.

Школьную науку дети должны проходить своевременно, несмотря даже на войну. Моей старшей сестренке в 1941-м исполнилось семь лет, а тут пришли немцы, позакрывали советские школы, в тяжелых условиях оказались учителя, выживали кто как мог. Но находились и такие, кто не забывал свой учительский долг и под оккупацией. И моя сестренка пошла в первый класс, ее будущий муж – в третий, а мой будущий супруг – тоже в первый. Хотя в классах висели портреты фюрера, но учителя старались честно делать свое дело, давали детям знания. Благодаря тому начальному образованию, дети войны смогли учиться после победы. У них не было тех проблем, с которыми столкнулись дети-переростки, которые, не сумев начать учебу вовремя, приходили в первые классы, имея 10-12, а то и более лет. Я своими глазами видела, как в нашем первом классе уже советской школы (мне исполнилось семь после освобождения) переростки чувствовали себя неловко, да и учителям с ними приходилось нелегко.

Хочу через "Народную Волю" поблагодарить (хотя запоздало) тех учителей, медиков и священников, которые работали в подокупационных школах, больницах, храмах. Приведу пример из собственной жизни. Я бы умерла от тяжелой инфекционной болезни в 1942 году, если бы не медики, которые имели доступ к лекарствам и по мере возможности спасали людей. Та же беда постигла и моего мужа, который чуть не умер в семилетнем возрасте и которого также спасли тогдашние врачи. И таких примеров много.

А еще хочу отдать дань памяти священнику, который меня крестил в православную веру в открытой при немцах церкви. Низкий поклон священникам всех конфессий, которые, крестясь, спасали детей (также с большим риском для себя).


Все мы, люди разных поколений, хорошо знаем, что сделала советская власть с так называемыми "немецкими прислужниками". Так называли тех самых учителей, медиков, священников, культработников, художников, писателей, артистов, которые учили, лечили, исповедовали, печатались, выступали при немцах. Всех их подмел коммунистический режим. Кого застрелили, кого сослали в ГУЛАГ. А за что? И по сей день великая белорусская поэтесса Лариса Гениюш не реабилитирована ...

А ортодоксальному коммунисту Лазуткину нужно не обливать грязью знаменитых белорусов, а замаливать грехи своих старших однопартийцев и просить прощения у пострадавших от их преступной политики.

Заканчивая свое послание, хочу выразить благодарность Михаилу Скобле, который тематически обогатил, сделал еще более интересной любимую народом «Народную Волю».


Марина СМИРАГИНА,
Минск

(перевод: А.Новиков)

Оставить комментарий (0)
Система Orphus

Нас считают

Рейтинг@Mail.ru

Откуда вы

free counters
©2012-2018 «ЛитКритика.by». Все права защищены. При использовании материалов гиперссылка на сайт обязательна.